Віктар Анатолевіч Шніп
Віктар Анатольевіч Шніп (нар. 26 сакавіка 1960, в. Пугачы, Валожынскі раён) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.
Віктар Анатолевіч Шніп | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 сакавіка 1960 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Людміла Рублеўская |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, паэт, дзіцячы пісьменнік |
Жанр | лірыка |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1978). 7 гадоў быў беспрацоўным, перыядычна падпрацоўваючы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крышталь», літкансультантам у часопісах «Нёман» і ў газеце «Вячэрні Мінск», часам жыў на ганарары.
У 1987 скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве. Працаваў старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе «Беларусь» (1987—1991), у газетах «Наша слова» (адказны сакратар, 1991—1995) і «Літаратура і мастацтва» (намеснік галоўнага рэдактара-адказны сакратар (1995—2000), першы намеснік галоўнага рэдактара (2000—2002), галоўны рэдактар у 2002—2003). У 2004—2008 гадах намеснік галоўнага рэдактара, з сакавіка 2008 года па чэрвень 2021 года — галоўны рэдактар, а з 1 ліпеня 2021 года намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» — галоўны рэдактар часопіса «Полымя».
Творчасць правіць
Дэбютаваў вершамі 17 жніўня 1977 (газета «Чырвоная змена»).
Аўтар кніг паэзіі і прозы:
- «Гронка святла» (1983),
- «Пошук радасці» (1987),
- «Шляхам ветру» (1990),
- «Горад Утопія» (1990),
- «На рэштках Храма» (1994),
- «Выкраданне Еўропы» (1996),
- «Чырвоны ліхтар» (2000),
- «Воўчы вецер» (2001),
- «Інквізіцыя» (2002),
- «Выратаванне атрутай» (2003),
- «Беларускае мора» (2004),
- «Балада камянёў» (2006),
- «Страла кахання, любові крыж» (2008),
- «Проза і паэзія агню» (2010),
- «Пугачоўскі цырульнік» (2013),
- «Сабачыя гісторыі» (2013),
- «Першы папяровы снег» (2014),
- «Тутэйшая туга» (2014)[1],
- «Заўтра была адліга» (2015),
- «Чырвоны ліхтар-2» (2016),
- «Трава бясконцасці» (2018),
- «Белае, чорнае і залатое» (2020),
- «Васільковы мёд» (2022),
- «Заўтра была адліга-2» (2022),
- «Заўтра была адліга-3» (2023),
- «Партрэты» (2023),
а таксама кніг для дзяцей:
- «Сунічкі для Веранічкі» (1995),
- «Наш Максім гаворыць: — Гу!» (1999)
- «Кастусь і Міёна» (2023).
Суаўтар многіх зборнікаў, а таксама зборніка казак «Нявеста для Базыля» (2017; казка «Пугач»).
У канцы 1980 — пачатку 1990-х гадоў пісаў тэксты для рок-гуртоў, бардаў, эстрадных выканаўцаў.
Сям’я правіць
Жонка — Людміла Рублеўская, пісьменніца. Двое дзяцей.
Тодар Лемяшонак — стрыечны брат маці Віктара Шніпа.
Прызнанне правіць
- Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1984).
- 1987 — лаўрэат прэміі імя Уладзіміра Маякоўскага Савета Міністраў Грузіі, за зборнік «Гронка святла».
- 2007 — лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты Купідон», за кнігу «Балада камянёў».
- 2008 — лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне «Мастацкая літаратура», за кнігу «Страла кахання, любові крыж».
- 2019 — узнагароджаны медалём Францыска Скарыны[2].
- 2021 — лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі.
- 2021 — лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, за кнігу «Белае, чорнае і залатое».
- 2023 — лаўрэат прэміі «Залатая літара» за кнігі «Заўтра была адліга» і «Заўтра была адліга-2».
- 2023 — лаўрэат прэміі імя Максіма Танка ў намінацыі «Паэзія», за кнігу вершаў «Васільковы мёд»[3].
Зноскі
- ↑ Тутэйшая туга . Выдавецтва «Четыре четверти». Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2014. Праверана 3 лютага 2014.
- ↑ Представители средств массовой информации и литераторы удостоены государственных наград (руск.)(недаступная спасылка). Мінінфарм Беларусі (30 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2019. Праверана 2 мая 2019.
- ↑ Пазнякоў М. Прэміі сталічнага аддзялення СПБ // Літаратура і мастацтва : газета. — 2022-04-07. — № 14. — С. 2.
Літаратура правіць
- Шніп Віктар // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Шніп Віктар // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Шніп В. Ёсць на Валожыншчыне вёска Пугачы// З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 442—453.
Спасылкі правіць
- http://vik-shnip.livejournal.com/ — блог В. Шніпа ў ЖЖ
- Віктар Шніп на сайце «Родныя вобразы»(недаступная спасылка)