Зміцер Арцюх

Зміцер Арцюх, сапр.: Дзмітрый Уладзіміравіч Арцюх (нар. 2 сакавіка 1978, в. Рутка-2 Навагрудскага раёна) — беларускі паэт, журналіст, заснавальнік Паэтычнага тэатра «Арт. С» (разам з Аксанай Спрынчан), член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Жыве ў Мінску.

Зміцер Арцюх
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Дзмітрый
Дата нараджэння 2 сакавіка 1978(1978-03-02) (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Уладзімір
Маці Таццяна
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, журналіст
Жанр паэзія, проза, публіцыстыка
Мова твораў беларуская, руская
Дэбют 1992
Узнагароды 1993 год. Ганаровая грамата Навагрудскага раённага аддзела культуры за ўдзел у конкурсе чытальнікаў.

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Скончыў Ваўкавіцкую сярэднюю школу (1995). Падчас вучобы працаваў над школьнай насценгазетай «Жыве Беларусь!», якую арганізаваў настаўнік матэматыкі і самадзейны кампазітар Гродзеншчыны Мікалай Балай. Першы верш «У лесе» быў напісаны з дапамогай Мікалая Балая і надрукаваны ў 1992 годзе адразу ў трох выданнях: раённай газеце «Новае жыццё», газеце «Піянер Беларусі» і часопісе «Работніца і сялянка».

У 1995 годзе паступіў у Мінскі педагагічны каледж імя Максіма Танка, які скончыў у 1998 годзе. Атрымаў спецыяльнасць — настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік дзіцячай тэатральнай студыі. Супрацоўнічаў з кампазітарам Уладзімірам Сарокіным, ансамблем «Сябры», Алесяй, Ірынай Дарафеевай.

Скончыў кафедру радыё і тэлебачання факультэта журналістыкі БДУ (2003). Працаваў карэспандэнтам Беларускага радыё (рэдакцыя грамадскіх і сацыяльна-эканамічных праграм); на БТ рэдактарам у аддзеле рэпарцёраў, выпускаючым рэдактарам АТН; старшым карэспандэнтам у часопісе «Промышленная безопасность»; журналістам у Навагрудскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы (2009); намеснікам рэдактара ў рэдакцыі партала obitel-minsk.by мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра (2010—2015), рэдактарам Праваслаўнага партала Dei Verbo (2015—2019).

Заснавальнік Паэтычнага тэатра «Арт. С» і першы яго дырэктар (2006—2010).

З 2008 года працуе ў Амерыканскім дабрачынным фондзе «The Saviour» («Спас») як прадстаўнік у Беларусі і кіраўнік беларускай здымачнай групы.

З верасня 2018 года — рэдактар на інфармацыйным партале Мінскай вобласці МЛЫН.BY.

ТворчасцьПравіць

У творчасці Зміцера Арцюха можна вылучыць тры плыні: тэкставая, тэлевізійная і сцэнічная. Усе яны цесна пераплецены.

1992 год — пачаў літаратурную дзейнасць, надрукавалі першы верш «У лесе» адразу ў трох выданнях: газета «Піянер Беларусі», часопіс «Работніца і сялянка», раённая газета «Новае жыццё». У гэтым ж час пачынаецца журналісцкая і сцэнічная дзейнасць — друкуецца ў раёнцы, удзельнічае ў мастацкай самадзейнасці.

1993 год — узнагароджаны Ганаровай граматай Навагрудскага раённага аддзела культуры за ўдзел у конкурсе чытальнікаў.

1993—1995 год — рэдактар школьнай насценгазеты «Жыве Беларусь!» (куратар: Мікалай Балай).

1995—1999 год — сябра літаратурнага аб'яднання «Першацвет» (кіраўнік: Алесь Масарэнка); рэдактар газеты навучэнцаў Мінскага педагагічнага каледжа імя Максіма Танка «Крылы», якая друкавалася на старонках «Настаўніцкай газеты», рэдактар насценгазеты і радыёперадачы «Наша слова» (куратар: Таццяна Замыслава).

1999 год (4 верасня) — у газеце «Новае жыццё» была апублікавана першая песня на словы Зміцера Арцюха, музыку Мікалая Балая «Развітанне з дзяцінствам».

2000—2004 год — супрацоўніцтва з кампазітарам Уладзімірам Сарокіным, ансамблем «Сябры», Ірынай Дарафеевай, стварэнне песень: «Мелодыя мая», «Рыжык», «Сталіца», «Ты паслухай», «Белита-Витекс — золотой дуэт», «Магистраль» і іншых.

2000 год — Навагрудская раённая бібліятэка выдае інфармацыйна-бібліяграфічны даведнік «Маладыя таленты Навагрудчыны», у які ўваходзяць звесткі і пра Зміцера Арцюха.

2001 год — у эфір навін на Беларускім тэлебачанні выйшаў першы рэпартаж пра падрыхтоўку да сяўбы ў Крупскім раёне.

2001—2003 год — сябра літаб'яднання «Вуліца летуценнікаў» факультэта журналістыкі БДУ (кіраўнік: Таццяна Дасаева).

2002—2006 — сябра суполкі маладых творцаў «Літаратурны квартал», (са студзеня 2004 — «Літаратурнае прадмесце»). Кіраўнікі Віктар Шніп і Людміла Рублеўская.

2004—2007 год — удзел у фестывалі беларускай паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета-2004»; некалькі вершаў перакладзены на балгарскую мову. Зборнік «Среща с пролетта»; журналісцкае супрацоўніцтва з тэлепраграмамі «Справы сямейныя», «Добрай раніцы, Беларусь», газетамі «Мінскі мерадыян», «Вести Первомайского района», «Раніца», «Железнодорожник Беларуси», часопісам «Энергетическая стратегия».

2005 год — пачатак штогадовых літаратурна-музычных імпрэз «Творчыя сустрэчы на Радзіме»; падрыхтоўка і правядзенне літаратурнага конкурсу і вечарыны да стагоддзя з дня выхаду кнігі Цёткі «Хрэст на свабоду» (бібліятэка імя Цёткі ў Мінску).

2005—2006 год — аўтар рубрыкі «Моладзь ідзе» на старонках газеты «Літаратура і мастацтва». Арганізатар прома-акцыі з нагоды дня нараджэння рубрыкі. Сааўтар рубрыкі «Паэтычны чацвер» у газеце «Голас Радзімы».

2006—2010 год — заснавальнік Паэтычнага тэатра «Арт. С», першы яго дырэктар, вядучы аўтарскага літаратурна-музычнага праекта «Стары Новы год у Цёткі». За перыяд дырэктарства здзейсніў пастаноўкі несапраўдных спектакляў: «Паўлінка, яе ўнук Сымон… Сустрэча праз гады» (у галоўнай ролі народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч), «Нібы ў Міцкевічавым сне» (у галоўнай ролі Людміла Баяўчук), «Ну й „Залёты“ ў „Пінскай шляхты“» (у галоўнай ролі народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч); правёў вечарыну памяці Яўгеніі Янішчыц «Краю блаславёнага дачка»; быў сувядучым шматсерыйнага праекта «12 сузор'яў»; наладзіў супрацоўніцтва з Сацыяльным аддзелам Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і падрыхтаваў сумесны праект «А верш імкнецца да нябёсаў», у межах якога неаднаразова праходзілі імпрэзы «Мама», «Пад крылом нябеснага анёла», «Мой родны кут».

2006 год — Навагрудская раённая бібліятэка выдае кнігу пра Зміцера Арцюха «Лірычныя мроі»; 6 кастрычніка ў Паэтычным тэатры «Арт. С» ладзіцца прэзентацыя кнігі «Вясна ў кароткім паліто…»

2006—2009 год — сааўтар рубрыкі «Максіма маладых» у газеце «Культура»; аўтар рубрыкі «Паэтычны букет» у часопісе «Промышленная безопасность».

2006—2008 год, — неаднаразовыя выступленні ў дзіцячых бібліятэках № 2, 11, у сярэдняй школе № 98, бібліятэках № 5, 7, 14, 19, школе-інтарнаце № 3, на журфаку БДУ, у Нацыянальнай бібліятэцы, музеі Максіма Багдановіча і філіяле «Беларуская хатка» (Мінск); удзел у свяце беларускай паэзіі і музыкі «Ракуцёўскае лета-2007».

2008 год — гастролі-экскурсія Паэтычнага тэатра «Арт. С» у Навагрудак з правядзеннем іпрэзы «Са сталіцы ў сталіцу» у Доме-музеі Адама Міцкевіча; у вёску Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна з правядзеннем імпрэзы «А верш імкнецца да нябёсаў…» у праваслаўным лагеры; разам з Аксанай Спрынчан правёў свята беларускай паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета-2008».

2009 год — удзел у літаратурных святах у Вязынцы, Ракуцёўшчыне, Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага ў Мінску; зладзіў прэзентацыю дакументальнага фільма «Навагрудская Галгофа».

2014-2017 год — на праваслаўным тэлеканале «Союз» выходзіла праграма «Монолог», кіраўніком якой з'яўляўся Зміцер Арцюх.

2015 год — пачатак супрацоўнітва з кампазітарам Сяргеем Фадзеевым, скрыпачкай і вакалісткай Юліяй Лебядзенка. Стварэнне творчай групы «Іпрэза», песень: «Настоящий друг», «Дождь», «Музыка весны», «Вечное лето», «Любви простуда», «Не отвечу», «Лесные концерты», «Ты не любишь меня».

2015—2016 год — супрацоўніцтва з кампазітарам Галінай Кутас і эстраднай студыяй «Імпэт», запіс песні «На скрыжаванні»; удзел у фестывалі праваслаўнай культуры «Кладзезь» з выступамі ў гарадах Старыя Дарогі, Орша, Дзяржынск, Карэлічы.

2016 год (3 сакавіка) — у Паэтычным тэатры «Арт. С» ладзіцца прэзентацыя кнігі «На скрыжаванні»; удзел у 19 Праваслаўным маладзёжным фестывалі «Братья»; свяце паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета-2016».

2017 год — заснаваны праект «Велікодныя сустрэчы»; пачатак удзелу ў духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў»; 20 ліпеня зладзіў паэтычна-мастацкі канцэрт «Пад ліпеньскім дажджом» у Мінскім раённым цэнтры культуры; публікацыя вершаў у рускамоўным літаратурным часопісе Германіі "EDITA" (пераклады Глеба Пудава); 6 снежня прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

2018 год — творчая група "Імпрэза" дала паэтычна-мастацкі канцэрт "Сустрэча на Стрэчанне" ў горадзе Лагойску.

У розны час друкаваўся ў часопісах «Першацвет», «Алеся», «Маладосць», «Полымя», «Нёман», «Врата Небесные», газетах «ЛіМ», «Голас Радзімы», перыядычным друку, калектыўных зборніках «Літаратурны квартал», «Дзень паэзіі», «Свет на дваіх» і іншых.

ТворыПравіць

  • Вясна ў кароткім паліто…: кніга вершаў [пад рэд. В. А. Шніпа]. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2006. — 78, [1] с. — (Дэбют). — ISBN 985-02-0855-4.
  • Новогрудская Голгофа: дакументальны фільм [рэжысёр Святлана Дземчанка]. — Інфармацыйнае агенцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы, 2009.
  • По имени Детство: дакументальна-публіцыстычны цыкл з 10 серый — Амерыканскі дабрачынны фонд «The Saviour», 2009—2016.
  • Благословение: тэленарыс — Амерыканскі дабрачынны фонд «The Saviour», 2010.
  • Иордан на Брайтоне: тэленарыс — Амерыканскі дабрачынны фонд «The Saviour», 2010.
  • Я встал и пришел: тэленарыс — Амерыканскі дабрачынны фонд «The Saviour», 2010.
  • С днём рождения, Саша!: тэленарыс — Амерыканскі дабрачынны фонд «The Saviour», 2011.
  • В четырёх стенах: тэленарыс — Амерыканскі дабрачынны фонд «The Saviour», 2011.
  • В одиннадцатом часу: тэленарыс — партал obitel-minsk.by, 2013.
  • Я здесь: тэленарыс — партал obitel-minsk.by, 2014.
  • Изо Льда: тэленарыс — партал obitel-minsk.by, 2015.
  • На скрыжаванні: кніга вершаў [пад рэд. Р. Ю. Малахоўскага]. — Мн.: Харвест, 2015. — 63 с. — (Маладая паэзія Беларусі). — ISBN 978-985-18-3802-4.
  • Как мы встречали Ирину Муравьеву: тэленарыс — партал obitel-minsk.by, 2016.
  • Падая — поднимайся!: тэленарыс — партал obitel-minsk.by, 2016.
  • Вяртайся дахаты: мастацкі мініфільм — партал obitel-minsk.by, 2017.
  • Пад ліпеньскім дажджом: канцэрт — ТГ "Імпрэза" для праваслаўнага тэлеканала "Союз", 2017.

Зноскі

ЛітаратураПравіць


СпасылкіПравіць