Алеся (спявачка)
беларуская спявачка
Алеся (сапраўднае імя — Вольга Анатолеўна Ярмоленка, па мужу Мінец; нарадзілася 27 жніўня 1976, Бабруйск) — беларуская эстрадная спявачка, салістка гурта Сябры.
Алеся | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 27 жніўня 1976 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Бацька | Анатоль Іванавіч Ярмоленка |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка |
Інструменты | вакал |
Узнагароды | |
alesya.by |
Дачка спевака Анатоля Ярмоленкі. Скончыла Мінскі ўніверсітэт культуры. Сваю музычную кар’еру распачала з песні «Жаўраначка» на беларускай мове[1]. Спявае на беларускай і рускай мовах.
Мае сына, які вядомы пад сцэнічным псеўданімам DJ Anatol'.
Дыскаграфія
правіць- «Алеся», 1995;
- «Соперница» (Суперніца), 1997;
- «От Алеси до Алеси» (Ад Алесі да Алесі), 2000;
- «Алеся», 2000;
- «О главном» (Пра галоўнае), 2005.
Супольныя праекты
правіць- «Сцежачка» (складанка «Красное танго. Песни на стихи Александра Легчилова» — «TON-Records», 1999);
- «Ваявода» (складанка «БелКП-ПрЕСсНЯ» — «Bulba Records», 2000).
Зноскі
- ↑ Будкін, Сяргей. 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.