«Сябры» — беларускі вакальна-інструментальны ансамбль, утвораны ў 1974 годзе, Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь (2008).

Сябры
Асноўная інфармацыя
Жанры Эстрадная музыка, фолк, поп-музыка
Гады 1974[1]-па сённяшні дзень
Краіны
Адкуль Гомель
Мова песень руская,
беларуская,
украінская,
лацінская
Лэйблы Мелодыя
syabry.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Музычны эстрадны калектыў «Сябры» быў створаны ў 1972 годзе пры Гомельскай філармоніі. Афіцыйна годам утварэння лічыцца 1974[1], назва ансамбля з’явілася ў 1973 годзе[1]. Улетку 1975 года кіраўніцтва калектывам было прапанавана Валянціну Бадзьяраву[2]. Кіраўніцтва калектывам ён прыняў у 1976 годзе, неўзабаве музычны калектыў «Сябры» атрымаў статус вакальна-інструментальнага ансамбля[2] і папоўніўся музыкам Мікалаем Падгорным з Ленінграда і салістам-тэнарам Віталём Чырвоным з Адэсы[3].

У 1977 годзе ВІА «Сябры» стаў лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу савецкай песні, прысвечанага 60-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі з песняй «Гімн Зямлі» Аляксандры Пахмутавай. У 1978 годзе выходзіць спачатку міні-альбом «Кася» з трох песень, а потым і першы поўнафарматны альбом гурта — «Усім на планеце».

У тым жа годзе кампазітар з Барнаула Алег Іваноў напісаў песню «Дзяўчына з Палесся», якая пазней стане вядомая як «Алеся». Першапачаткова кампазітар меркаваў гэтую песню для ансамбля «Песняры», але музычны рэдактар ​​тэлебачання Вольга Малчанава пераканала кампазітара прапанаваць песню «Алеся» Валянціну Бадзьяраву для ансамбля «Сябры», бо ў Песняроў ўжо была аднайменная песня кампазітара Ігара Лучанка[2][4]. Неўзабаве яна з’явілася ў рэпертуары «Сяброў» і яе прэм’ера ўпершыню адбылася ў 1978 годзе на Цэнтральным тэлебачанні ў перадачы «Шырэй круг», і далей на тэлевізійным конкурсе «З песняй па жыцці», на якім ансамбль ганараваўся званнем «лаўрэата». Гэтыя выступы прынеслі «Сябрам» ўсесаюзную вядомасць. Ансамбль становіцца частым госцем розных радыё і тэлеперадач[5][6][7][8].

У 1981 годзе Анатоль Ярмоленка змяніў Валянціна Бадзьярава на пасадзе мастацкага кіраўніка калектыву[2]. Бадзьяраў быў адхілены ад працы, разам з ім быў звольнены музыка Анатоль Гардзіенак[2].

У 1981 у калектыў з песняй «Алеся» выйшаў у фінал фэстываля «Песня-81»[9].

Яшчэ адной усенародна вядомай працай калектыву стала песня «Вы шуміце, бярозы», якую беларускі кампазітар Эдуард Ханок склаў у 1983 годзе. Cлова песні былі напісаныя ў 1954 годзе беларускім паэтам Нілам Гілевічам[10].

Вядомы шматлікім слухачам па песням: «Шуміце бярозы» («Лягу-прылягу»), «Крынічанька», «Гуляць, дык гуляць!», «Полька Беларуская», «Піце піва мужыкі», «Девушка из Полесья» («Алеся»), «Родная деревня», «Переживём», «Печки — лавочки», «Глухариная зоря», «У крыницы», «Завалинка», «Шестиструнная гитара» і многім другім.

Заслугі, дасягненні, узнагароды правіць

  • 1976 г. — ВІА «Сябры» стаў Лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Беларусі
  • 1977 г. — калектыў стаў лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу савецкай песні, прысвечаным 60-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі
  • 1979 г. — калектыў стаў лаўрэатам Усесаюзнага тэлевізійнага конкурсу «З песняй па жыцці» [11]
  • 1981 г. — ансамбль «Сябры» стаў лаўрэатам папулярнага тэлевізійнага фэсту «Песня года — 81» [12]
  • 1984 — Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі[13]
  • 2005 г. — Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена артыстам ансамбля «Сябры»[14].
  • 2006 г. — Імянная зорка на «Плошчы зорак» у ГЦКЗ «Расія» у Маскве.[15][16]
  • Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, узнагародзіла ўсіх удзельнікаў ансамбля Сябры ганаровымі знакамі «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
  • Рашэннем Праўлення Дабрачыннага Фонду Свяціцеля Мікалая Цудатворца, артысты ансамбля «Сябры», узнагароджаны Ордэнам Свяціцеля Мікалая, Архібіскупа Мірлікійскага, Цудатворца, пад увагу да справах міласэрнасці і дабрачыннай дзейнасці.
  • 2008 г. — музычнаму калектыву «Сябры» прысвоена ганаровае званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь»[17].
  • 2008 г. — У Маскоўскім міжнародным Доме музыкі, ансамблю «Сябры» прысуджана першая музычная нацыянальная прэмія ў галіне патрыятычнага выхавання «Голас Айчыны»[18].

Бягучы склад ансамбля правіць

Па стане на 2017 год у ансамбль уваходзяць[19]:

Дыскаграфія правіць

Вініл

Калектыў выпусціў 8 вінілавых пласцінак-гігантаў[20] і шэраг міні-пласцінак:

CD / DVD

Выпушчана шэраг кампакт-дыскаў, большасць з якіх прадстаўляюць сабой зборнікі і кампіляцыі[21].

Зноскі

  1. а б в Інфармацыя на сайце Беларускай Дзяржаўнай Філармоніі
  2. а б в г д naviny.by // Валентин Бадьяров: Ярмоленко торопится отмечать юбилей «Сябров» Архівавана 11 ліпеня 2018. (руск.)
  3. Песняры: музыканты — Валентин Бадьяров
  4. Композитор Олег Иванов о своей песне — Алеся. (руск.)
  5. Телепередача о коллективе, лето 1980 г.
  6. Телепередача о коллективе, лето 1980 г.
  7. Телепередача о коллективе, лето 1980 г.
  8. Телепередача о коллективе, лето 1980 г.
  9. syabry.com — Творческий путь. Биография ансамбля Архівавана 19 лютага 2014. (руск.)
  10. История песни «Вы шумите, берёзы!» Архівавана 8 лютага 2012.
  11. http://content21-foto.inbox.lv/albums136617969/belfolk/29-07-2010/x-556d7a71-HDTV-1080-.jpg
  12. YouTube — ‪Сябры — Олеся‬‏
  13. Кто есть кто в Республике Беларусь : Who is who in Belarus(недаступная спасылка)
  14. Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь/28-30 ноября(недаступная спасылка)
  15. Именная звезда Ансамбль «Сябры» Архівавана 13 ліпеня 2011.
  16. Как звезда «Сяброў» согревала «Россию» (руск.)
  17. [1](недаступная спасылка)
  18. Анатолий Ярмоленко: Я никогда не вывел бы бездарь на сцену — Новости Беларуси(недаступная спасылка) (руск.)
  19. Склады ансамбля на www.syabry.com Архівавана 19 лютага 2014.
  20. www.syabry.com Виниловые диски Архівавана 22 верасня 2011.
  21. www.syabry.com — Наши CD Архівавана 9 мая 2012.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць