«Песня года» (бел.: Песня году) — савецкі і расійскі тэлевізійны фестываль песні. З першых гадоў свайго існавання фестывалю нададзена значэнне галоўнай падзеі года ў музычным песенным жанры (эстрады, затым поп-музыкі, у некаторых выпадках рок-музыкі і адзін раз з рэпам як здаралася з Ягорам Крыдам), якое ён захаваў да гэтага часу.

Песня года
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Мова песень руская
Трансляцыя 1 канал

На працягу года кожны месяц на фестывалі праводзіліся «адборачныя выпускі» (у розныя гады ад 4 да 22, апошні — увосень 2004), у снежні праходзяць тэлевізійныя здымкі фінальнага канцэрта (фінал), які выходзіць у эфір у першыя дні студзеня наступнага года. Склад удзельнікаў, у тым ліку і фіналу, вызначаецца па меркаванні арганізатараў, якія дэкларуюць асноўным крытэрыем адбору папулярнасць той ці іншай песні на працягу года. Некаторыя песні выконваюцца пад фанаграму.

Тэлеканалам АНТ выканана беларуская лакалізацыя пад назвай «Песня года Беларусі».[1]

Фіналы «Песні года»Правіць

Зноскі

  1. Ирина ОВСЕПЬЯН «Песня года Беларуси–2018»: что смотреть 25 декабря на телеканале ОНТ (руск.) . СБ. Беларусь сегодня (21 декабря 2018). Праверана 18 лютага 2019.

СпасылкіПравіць