Ягор Крыд

расійскі спявак і рэпер

Ягор Крыд (руск.: Егор Крид, сапраўднае імя — Ягор Мікалаевіч Булаткін; нар. 25 чэрвеня 1994, Пенза, Расія) — расійскі спявак і рэпер.

Ягор Крыд
руск.: Егор Николаевич Булаткин
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Ягор Мікалаевіч Булаткін
Дата нараджэння 25 чэрвеня 1994(1994-06-25)[1] (29 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Інструменты гітара і вакал[d]
Жанры поп
поп-рэп
Хіп-хоп
Псеўданімы KReeD
Супрацоўніцтва Цімаці, Ханна, Аляксей Вараб’ёў, Філіп Кіркораў, Дзіма Карташоў, Мот, MOLLY, Arina Kuzmina, Polina Faith
Лэйблы Black Star Inc.
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ягор Булаткін нарадзіўся 25 чэрвеня 1994 года ў горадзе Пензе, Расія. Сям’я хлопца лічылася даволі забяспечанай і вельмі музычнай, што спрыяла ранняму далучэнню Ягора да свету музыкі. Але ў юнака было шмат іншых захапленняў: ён вучыўся ў ліцэі з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы, захапляўся шахматамі, займаўся футболам, баскетболам, тэнісам і більярдам[2]. Скончыў Ліцэй сучасных тэхналогій кіравання нумар 2 у горадзе Пензе. З самага юнага ўзросту Ягор пачаў захапляцца хіп-хопам[3]

Са школьнага ўзросту адчуваў у сабе трапяткое стаўленне да музыкі  і творчай сферы ў цэлым. Таксама Ягор рабіў запісы сваіх першых досведаў выканання напісаных ім тэкстаў[4].

Кар’ера і творчасць правіць

У 2011 годзе карыстальнікі інтэрнэту ўбачылі яго першы кліп «Любовь в сети», які ён зняў самастойна. У 2012 годзе стаў пераможцам конкурсу «Звезда „Вконтакте“ — Пятый канал» у намінацыі «Найлепшы хіп-хоп праект», пасля якога выступіў са сваёй песняй «Вдохновение» на адной з галоўных эстрадных пляцовак Санкт-Пецярбурга — у канцэртнай зале «Кастрычніцкі»[5].

Лэйбл Black Star Inc. звярнуў сваю ўвагу на Ягора Крыда пасля выхаду яго кавера на песню Цімаці «Не сходи с ума», лічыльнік праглядаў якога перасягнуў адзнаку ў мільён праглядаў. У красавіку 2012 года Ягор Крыд падпісаў кантракт з музычным лэйблам Black Star Inc.[6] У сакавіку 2019 года Ягор пакінуў лэйбл.[7]

Папулярнасць і першы альбом правіць

У 2014 годзе артыст выпускае сінгл «Самая Самая», які займае першыя радкі хіт-парадаў і музычных чартаў[8]. На дадзены момант у відэакліпа на песню 80 мільёнаў праглядаў на YouTube[9].

2 красавіка 2015 года выпусціў першы студыйны альбом — «Холостяк». Новым хітом Ягора з гэтага альбома стала песня «Невеста». 25 ліпеня 2015 года выступіў на фестывалі Europa Plus LIVE 2015, які праходзіў у Маскве, у спартыўным комплексе «Лужнікі»[10].

31 снежня 2015 года ў праграме «Навагодняя ноч на першым» праспяваў песню «Самая Cамая».

1 студзеня 2016 года ў «Навагоднім Блакітным Агеньчыку 2016» праспяваў рэмейк песень «Самая Самая» і «Надежда» сумесна з Іосіфам Кабзонам. Выступіўшы на тэлебачанні, Ягор атрымаў шырокую публіку, якая раней не ведала пра існаванне такога спевака.

Чарты правіць

Год Песня Топ Радiо Белоруссi Хит Парад Белоруссi Ютуб Чарт Белоруссi
2013 Больше чем любовь 99 151 64
2014 Самая Самая 2 1 1
Надо ли 16 9 5
2015 Невеста 2 3 1
Будильник 1 1 1
2016 Где ты где я 2 1 1
Мне нравится 6 4 2
2017 Слеза 4 3 2
Что они знают 25 16 5
2018 Гучи - - 2
Миллионны алых рох 3 2 1
Цвет настроение чёрный (з Філіпам Кіркоравым) 5 3 1
Холостяк (з ЛСП, Feduk) - 7 4
2019 Крутой 20 11 2
Наша время не пришло 5 3 7
ГРЕХИ 12 5 2

Сям’я правіць

Зноскі

  1. а б Егор Крид (Егор Булаткин) // Forbes РоссияAxel Springer SE, 2004. Праверана 2 ліпеня 2022.
  2. mp3lav.com
  3. Егор Крыд представит свой дебютный альбом «Холостяк» 2 апреля(недаступная спасылка). Woman.ru (17 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2021. Праверана 13.07.2015.
  4. Вышла deluxe-версия альбома Ягора Крыда «Холостяк»(недаступная спасылка). Русское радио (18 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2020. Праверана 13.07.2015.
  5. Алексей Мажаев: Рецензия на альбом «Холостяк». InterMedia (20 апреля 2015). Праверана 13.07.2015.
  6. Егор Крид выпустил альбом «Холостяк». OK Magazine (8 красавіка 2015). Праверана 13.07.2015.
  7. https://m.lenta.ru/news/2019/05/21/breakup/
  8. Краснова, Алина: Данила Козловский, Ягор Крыд и другие парни, которых мы хотим в шоу «Холостяк». Cosmopolitan (9 чэрвеня 2015). Праверана 13.07.2015.
  9. Ягор Крыд — Самая Самая на YouTube
  10. Егор Крид: «Я удивлён, что меня считают суперкапризной звездой»(недаступная спасылка). Super.ru (9 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2015. Праверана 5.02.2015.

Спасылкі правіць