Мікола Кандратаў

Мікола Кандратаў (20 мая 1957, в. Замосце, Талачынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі паэт і перакладчык (перакладае з рускай мовы на беларускую). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Мікола Кандратаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 мая 1957(1957-05-20) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік
Гады творчасці з 1994
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Біяграфія правіць

У 1974-78 гг. вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце на матэматычным факультэце, спецыяльнасць — матэматыка. У 1978-79 гг. выкладаў матэматыку ў ПТВ аўтамабільнага транспарту г. Вілейкі.

У 1979 — 80 гг. служыў у войску. Пасля службы пераехаў у г. Мінск, працаваў праграмістам на Мінскім вытворчым аб’яднанні вылічальнай тэхнікі (працуе да гэтага часу).

З 1994 г. пачаў пісаць вершы на беларускай мове. У 1997—1999 гг. быў слухачом Авестыйскай астралагічнай школы Паўла Глобы. У 2002 г. выдаў першую кнігу вершаў «Возера Рудакова».

З 2002 па 2005 г. вучыўся ў Беларускім Калегіюме на аддзяленні філасофіі і літаратуры. З 2003 г. — сябра суполкі «Літаратурны квартал» (заснавана пры газ. «Літаратура і мастацтва»; з 2004 г. — «Літаратурнае прадмесце»). Удзельнік Паэтычнага тэатра «Арт. С», на платформе якога быў адным з аўтараў і ўдзельнікаў праекта зорна-паэтычных вечарын «12 сузор’яў» (2007—2008 гг.) у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча[1].

Друкаваўся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Полымя», «Верасень», «Паміж», газеце «Літаратура і мастацтва» і іншых. Вершы Міколы Кандратава запісваліся і гучалі на канале «Культура» Беларускага радыё, а ў 2008 г. — на Радыё «Свабода» у «Начной чытанцы».

З восені 2009 г. — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[2].

Бібліяграфія правіць

Зборнікі паэзіі правіць

  • «Возера Рудакова» (2002, выдавецтва «Беларускі кнігазбор»)
  • «Вершы і зоркі» (2008, выдавецтва «Мастацкая літаратура»)
  • «Кроплі дажджу» (2013, выдавецтва «Логвінаў»)

Супольныя зборнікі паэзіі ў суаўтарстве правіць

  • «Літаратурны квартал» (2003)
  • «Дзень паэзіі 2005»
  • «Літаратурнае прадмесце» (2012)

У зборніках правіць

  • «У святле астралогіі. Лёсы беларускіх літаратараў» (2016, выдавецтва «Кнігазбор») — кніга пра жыццё выбітных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў мінулага.
  • Чалавек і бабёр. Камяні крыўды. Балотная казка // Нявеста для Базыля: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. — (Беларуская аўтарская казка).

Зноскі

  1. Мікола Кандратаў(недаступная спасылка). Паэтычны тэатр «Арт.С». Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2017. Праверана 28 снежня 2017.
  2. Мікола Кандратаў. Kamunikat.org. Праверана 28 снежня 2017.