Сяржук Сыс
Сяржук Сыс (нар. 1962, в. Пракісель, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, публіцыст, журналіст.
Сяржук Сыс | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1962 |
Месца нараджэння | |
Жонка | Галіна Дубянецкая |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, паэт, журналіст |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага ўніверсітэта. Быў сябрам Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Жыве ў Мінску.
ТворчасцьПравіць
Вершы С. Сыса друкаваліся ў літаратурных выданнях Беларусі, альманаху «Тутэйшыя», «ЛіМ», «Маладосць», «Полымя», «Беларусь» і інш. Аўтар кніг вершаў «Стрэмка» (2011)[1] і «Павук» (2014). Творы перакладаліся на англійскую, польскую, рускую, украінскую, літоўскую і сербскую мовы.
ПрызнаннеПравіць
- Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2008).
- Пераможца Мінскага фестывалю аднаго верша (2009).[2]
- Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з кастрычніка 2010).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Сыс Сяржук // Дзеяслоў: Нашы аўтары — Эл.рэсурс dziejaslou.by
- Сыс Сяргей // Камунікат: Нашы аўтары — Эл.рэсурс http://kamunikat.org