Беларускі гістарычны часопіс
Беларускі гістарычны часопіс — беларускі навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс.
«Беларускі гістарычны часопіс» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, выдавецтва «Адукацыя і выхаванне», Інстытут гісторыі НАНБ, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |
Выдавец | Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» |
Краіна | Беларусь |
Галоўны рэдактар | Аляксандр Корзюк |
Тэматыка | гістарычныя, юрыдычныя навукі, мастацтвазнаўства, культуралогія, методыка выкладання гісторыі |
Мова | беларуская, руская |
Перыядычнасць | штомесяц |
Аб’ём | 11,2 улікова-выдавецкага аркуша |
Галоўны офіс | 220073, Мінск, вул. Кальварыйская, 25, пакой 408. |
Тыраж | 400 |
Гісторыя і сучаснасць
правіцьЗаснаваны ў 1993 годзе. Спачатку выдаваўся 4 разы на год. З 2002 года ўваходзіць у склад выдавецтва «Адукацыя і выхаванне». З ліпеня 2003 года выходзіць штомесяц.
Уключаны ў Пералік навуковых выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па гістарычных і юрыдычных навуках, мастацтвазнаўстве, культуралогіі.
Змяшчае матэрыялы па гісторыі беларускай дзяржаўнасці, палітычнай, эканамічнай, аграрнай, ваеннай, канфесійнай гісторыі, гісторыі палітычных партый і рухаў, па праблемах палітычнага і грамадскага жыцця, гісторыі адукацыі, методыцы выкладання гісторыі і іншых, якія дапамагаюць навукоўцам, выкладчыкам, настаўнікам і студэнтам больш дакладна арыентавацца ў розных поглядах на праблемы гістарычнай навукі, адукацыі і выхавання моладзі.
Галоўныя рэдактары
правіць- Васіль Фёдаравіч Кушнер (1993—2011)
- Максім Навумавіч Гальпяровіч (2011—2021)
- Аляксандр Аляксандравіч Корзюк (з 2022)
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка Архівавана 2 кастрычніка 2021.