Марына Міхайлаўна Весялуха

Марына Міхайлаўна Весялуха (15 ліпеня 1987, г. Мёры, Віцебская вобласць ) — беларускі літаратурны крытык, паэтка, перакладчыца[1].

Марына Міхайлаўна Весялуха
VesjaluchaMaryna.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 ліпеня 1987(1987-07-15) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратурны крытык, паэтка, перакладчыца
Гады творчасці 2000 — цяп. час
Мова твораў беларуская
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

У 2004 годзе скончыла з залатым медалём Міжэвіцкую сярэднюю школу (Гродзенская вобласць, Слонімскі раён). Навучалася ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце на факультэце замежных моў[2].

Скончыла аспірантуру Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. З’яўляецца малодшым навуковым супрацоўнікам сектара гісторыі беларускай літаратуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН. Магістр філалагічных навук у галіне літаратуразнаўства (БДПУ імя М.Танка, 2011 г.).

Рэдактар, загадчыца аддзела «Кніжны свет» у газеце «Літаратура і мастацтва» (2010—2016)[3], рэдактар аддзела культуры ў газеце «Звязда» (2016—2017). У 2017 годзе праходзіла лячэнне ў псіхіятрычнай клініцы[4] з дыягназам цыклатымія (псіхічны разлад, які выяўляецца ў паталагічнай змене настрою, ад поўнай апатыі да эйфарыі)[5].

З 2017 па 2018 года працавала журналістам у газеце «Медицинского вестника  (англ.)» (2017—2018). Адказны сакратар у газеце «Літаратура і мастацтва» (2018—2020).

ТворчасцьПравіць

Дэбютавала з вершамі ў 2008 годзе ў часопісе «Дзеяслоў»[2]. У часопіс прынесла свае вершы падчас навучання ў БарДУ[6].

Рэгулярна выступае з матэрыяламі пра актуаліі літпрацэсу, піша крытычныя артукулы і рэцэнзіі на кнігі, займаецца літаратурна-мастацкай творчасцю[7].

УзнагародыПравіць

  • 2013 год — адна з пераможцаў конкурсу маладых крытыкаў імя Адама Бабарэкі[8].
  • 2015 год — рэдактар аддзела «Кніжны свет» штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» Марына Весялуха стала ўладальніцай дыплома лаўрэата ў персанальнай намінацыі «Лепшы аглядальнік» па выніках ХІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера»[9][10].

Зноскі

  1. Творчасць без межаў . Літаратура і мастацтва. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 2015-5-11.
  2. а б Марына Весялуха. Партал «Мастацтва і культура г. Баранавічы». Праверана 11 мая 2015.(недаступная спасылка)
  3. Круглы стол па па выніках фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня». Белорусский Союз Журналистов (11 ліпеня 2012). Праверана 11 мая 2015.
  4. «Так, я ў псіхушцы, закрытым жаночым аддзяленні» — эмацыйны дзённік. Наша Ніва (8 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2023. Праверана 5 чэрвеня 2023.
  5. Падманам завезлі ў псіхушку. Шакуючы аповед. Белсат (20 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2023. Праверана 2 чэрвеня 2023.
  6. Руслан Равяка. Тры сустрэчы беларускіх пісьменнікаў у Баранавічах. Выдавецкі дом «Звязда». Праверана 11 мая 2015.(недаступная спасылка)
  7. Анатоль Трафімчык Дык хто ж там ідзе // Маладосць : часопіс. — май, 2013. — В. 714. — № 5. — С. 87.
  8. Конкурс маладых крытыкаў імя Адама Бабарэкі. Беларускі ПЭН-цэнтр. Праверана 11 мая 2015.
  9. Палуян Ч. Узнагароды, якія натхняюць // Літаратура і мастацтва : газ.. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 8 мая 2015. — В. 4818. — № 18. — С. 2.
  10. Победители 2015 года/Персональные номинации/Лучший обозреватель(недаступная спасылка). Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2015. Праверана 11 мая 2015.

СпасылкіПравіць