Кірыл Стаселька

беларускі пісьменнік

Кірыл Стаселька (нар. 1990 у г. Барысаў[1]) — беларускі празаік.

Кірыл Стаселька
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1990
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская

Біяграфія правіць

Скончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ (2013), магiстратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў пры НАН РБ (2014), аспірантуру НАН Беларусі.

Кніга Кірыла Стаселькі «Дзіцячы маніфест» трапіла ў лонг-ліст прэміі Ежы Гедройца.

Крытыка правіць

25 сакавіка 2016 году ў газеце «Літаратура і мастацтва» Дар’я Латышава адзначыла пра кнігу «Дзіцячы маніфест»: «Сапраўднай кнігу робіць выхад за межы ўласнага пляскатага свету, але першы крок кожны раз павінен быць „менавіта з гэтай рэальнасці“. У момант, калі атрымліваецца ахапіць некалькі ўзроўняў разумення, незалежна ад сюжэту або стылістычных асаблівасцей, тэкст і аўтар атрымліваюць права на месца ў літаратуры і гісторыі». 11 жніўня 2017 году Наста Грышчук заўважыла наконт раману «Маргіналіс»: «Раман дае нагоду падумаць: ці так нам патрэбна тое, за што мы б’ёмся? Ці не вартыя зоры над нашымі галовамі большай увагі, чым тыя, што схаваныя за цернямі? І чаму міраж здаецца чалавеку больш прывабным, чым тыя рэальныя рэчы, што нас акружаюць? Такія пытанні, пэўна, і даюць падставу назваць „Маргіналіс“ філасофскім раманам»[2]. 6 снежня 2019 году Янка Лайкоў згадаў раман «9 жыццяў Віта Морэ»: «Кожная з сямі пададзеных гісторый — асобны закальцаваны сусвет, унікальны расповед, які адрозніваецца ад іншых не толькі часам і геаграфіяй дзеяння, але жанрава і стылёва. …Шмат „варыяцый“ лёсу галоўнага героя, закладзеных ужо ў самім імені: словазлучэнне „vitae more“ з лацінскай можна перакласці як „больш жыцця“. …Віта Морэ — нязменны ўдзельнік фантастычных гісторый і падарожжаў, ён імкнецца напоўніцу спасцігнуць жыццё ва ўсіх яго праявах»[3].

У верасні 2020 года ў часопісе «Маладосць» Ірына Грыбанава заўважыла: «Кірыл Стаселька не толькі рэкламуе свае кнігі і папулярызуе беларускую літаратуру, але і спрабуе стварыць уласную супольнасць чытачоў. Для гэтага ён выкарыстоўвае: спецыяльны лічбавы мерч, звязаны з творамі; камунікацыю з чытачамі ў сацыяльных сетках; стварэнне пляцовак і суполак, дзе чытачы маюць магчымасць дзяліцца сваім меркаваннем аб прачытаных кнігах; інтэрактывы; інфанагоды, прывязаныя да выхаду кніг»[4]. 7 лістапада 2020 году на радыё «Свабода» Валянціна Аксак ахарактарызавала раман «Пімкі»: «Гэтая кніга — гісторыя пра тое, як цмокі, багнікі, цудадзейныя прадметы ці неверагодныя з’явы пачынаюць існаваць побач з вамі. І найперш гэта гісторыя пра тых, хто прагне бачыць, адчуваць і мысліць інакш, чым зазвычаена. Хто праз гэта намагаецца не проста здабыць, але пабудаваць, выгадаваць свабоду для сябе і ў сабе»[5].

Кнігі правіць

  • Дзіцячы маніфест (2015)
  • Marginalis (2016)
  • Дзевяць жыццяў Віта Морэ (2019)
  • Пімкі (2020)

Праект Malus правіць

У лютым 2022 года з'явіўся літаратурны падкаст «Малус» з цікавымі мастацкімі гісторыямі ў фармаце пастановак, напісанымі пісьменнікам.

Зноскі

  1. https://novychas.by/kultura/hvalt-i-filasofija-dzicjaczaha-manifesta
  2. Наста Грышчук. Казка пра ваду і рэшата. — 11 жніўня 2017. — № 32 (4935). — С. 7.
  3. Янка Лайкоў. Прататыпы і архетыпы. — 6 снежня 2019. — № 47 (5053). — С. 6.
  4. Ірына Грыбанава. Метады прадуктыўнай рэкламы сучаснай беларускай прозы. — Верасень 2020. — № 9. — С. 73-75.
  5. Валянціна Аксак (7 лістапада 2020). "2020-ы ў кнігах. Літаратурны каляндар: лістапад". Радыё «Свабода». Праверана 17 студзеня 2021.

Спасылкі правіць