Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая
Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая (нар. 24 красавіка 1979, в. Ждановічы, Мінскі раён, БССР) — беларуская пісьменніца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2006 г.). Уваходзіць у склад удзельнікаў бюро секцыі дзіцячай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член рэдкалегій часопісаў «Вясёлка» і «Маладосць»
Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 красавіка 1979 (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | (часопіс «Першацвет», 1996) |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Скончыла Ждановіцкую сярэднюю школу[1], потым Мінскі дзяржаўны педагагічны каледж, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка. Жыве ў а/г Ждановічы Мінскага раёна, працуе настаўніцай пачатковых класаў у Ждановіцкай сярэдняй школе.
Аднойчы пісьменніца атрымала ў падарунак ад чытача чароўную палачку, упрыгожаную зоркай, і з таго часу пачала збіраць калекцыю сувеніраў і прадметаў у выглядзе зорачак.
Сям’яПравіць
Маці — Галіна Сільвестраўна Хадасевіч, выдатнік адукацыі БССР[2], бацька — Станіслаў Уладзіміравіч Хадасевіч, кіроўца 1-га класу грузавых аўтамабіляў. У Кацярыны ёсць старэйшы брат Дзмітрый і малодшая сястра Наталля.
Муж — Дзмітрый Лісавы, інжэнер-канструктар. Кацярына і Дзмітрый выхоўваюць сына Станіслава (нар. 2004), Стасік — прататып галоўнага героя казак, напісаных мамай.
ТворчасцьПравіць
Першыя творы з’явіліся ў 10-гадовым ўзросце. Дэбютавала ў друку ў 1996 годзе ў часопісе «Першацвет».
Кацярына Хадасевіч-Лісавая працуе пераважна ў галіне дзіцячай літаратуры, але ёсць творы і для дарослых. У творах Кацярыны часта сустракаюцца касмічныя сюжэты.
Друкавалася ў часопісах «Вясёлка», «Бярозка», «Качели», «Маладосць», «Нёман», «Родная прырода», газетах «Літаратура і мастацтва», «Мінская праўда», «Настаўніцкая газета», «Прысталічча» і інш. Творы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой выходзілі ў калектыўных зборніках.
БібліяграфіяПравіць
- Кнігі
- «Падарожжы ў Чароўны Лес» («Мастацкая літаратура», 2008 г.)
- «Касмічная адысея хлопчыка Стасіка»[3][4] («Літаратура і мастацтва», 2012 г.)
- «Казкі Сіняй падушкі»[5] («Звязда», 2013 г.)
- «Казкі сівой даўніны»[6] («Звязда», 2014 г.)
- «Код геніяльнасці» («Харвест», 2014 г.)
- «Казкі чараўніцы Зімы» (РВУ «Звязда», 2015 г.)
- «Канікулы з прыгодамі, альбо Зваротны візіт Зорнічка да хлопчыка Стасіка» («Звязда»,2016 г.)
- «Таямніца незвычайнай школы» [7] (РВУ «Звязда», 2018 г.)
- «Вухуцiк. Васiльвася». Серыя «Казкi Кнiжнай феi» («Звязда», 2019 г.)
- «Нявеста для Кветкавага караля» (рус. «Невеста для Цветочного короля») (Выдавецтва «Беларусь», 2019 г.)
- Кніга-квэст «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці» («Звязда», 2019 г.)
- «Добры паштальён»(«Дабравест», Масква, 2020 г.)
- «Знаёмцеся — #Падабай.к@!» («Звязда», 2020 г.)
- «Зорка нябесная. Зорка зямная» (Выдавецтва «Народная асвета», 2020 г.)
- «Казкі Кветкавай феі» (Выдавецтва «Беларусь», 2020 г.)
- «Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара. Жахліўчык пра жудасную ноч і чатырох сябровак» Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2020 г.)
- «Палёт на Вухуцію» Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2020 г.)
- «Загадка прынцэсы Агнэсы» Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2021 г.)
- «Прыгоды лісачкі Красуні» Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2021 г.)
- «Таямніца зачараванага балота» («Мастацкая літаратура», 2021 г.)
- «Сакрэты аднаго каралеўства» Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2022 г.)
- «Казкі сівой даўніны» («Звязда», 2022 г. Перавыданне)
- Творы ў зборніках
- Казкі, апавяданні і аповесці для дзяцей і падлеткаў
- «Лясная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» («Літаратура і мастацтва», 2008 г.)
- «Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў»[8] («Літаратура і мастацтва», 2009 г.)
- «Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў»[9][10] («Літаратура і мастацтва», 2010 г.)
- «Залаты талер» («Мастацкая літаратура», 2012 г.)
- «Пакліч у госці сонца» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2012 г.)
- «Митины каникулы» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2012 г.)
- «Детям о дружбе»… («Выдавецтва Беларускага Экзархата», 2012 г.)
- «Падарунак ад Дзеда Мароза» («Звязда», 2014 г.)
- «Падарожжы ў Чароўны лес» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2014 г.)
- «Як мядзведзь пчаляром стаў» («Звязда»,2015 г.)
- «Ад калыханкі да забаўлянкі» («Звязда», 2018 г.)
- «Беларуская зіма» («Мастацкая літаратура», 2018 г.)
- «Детям о главном» (Белорусская православная церковь", 2018 г.)
- «Детям о Рождестве» (Белорусская православная церковь", 2018 г.)
- «Беларуская вясна» («Мастацкая літаратура», 2019 г.)
- «Беларуская восень» «Мастацкая літаратура», 2019 г.)
- Дапаможнік-хрэстаматыя «Сустрэча з пісьменнікам, або Як зрабіць урок чытання любімым» (аўтабіяграфія, казкі «Вухуцік», «Шчаслівая кніга») («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2021 г.)
- Творы для дарослай чытацкай аўдыторыі
- «Вальс пад журлівымі таполямі» («Мастацкая літаратура», 2008 г.)
- «У храме зямнога кахання» («Мастацкая літаратура», 2009 г.)
- «Самая чароўная кветка» («Мастацкая літаратура», 2010 г.)
- «Пакуль б’ецца сэрца…» («Мастацкая літаратура», 2013 г.)
- «Міншчына літаратурная»(«Звязда», 2014 г.)
- «Радзіма. Адзінства. Перамога» («Звязда»,2015 г.)
- «На прасторах роднай Беларусі» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2015 г.)
- Артыкулы
ПрызнаннеПравіць
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Выпуск праграмы «Дыяблог. Пра літаратуру» на тэлеканале «Беларусь 3». Госць: Кацярына Хадасевіч-Лісавая. 21 снежня 2015 |
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая з сынам Стасам у праграме «Вялікі сняданак» на тэлеканале «СТБ». 6 лістапада 2016 |
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
СУРАЗМОЎЦЫ. Аўтарская праграма пісьменніка Навума Гальпяровіча на тэлеканале «Беларусь 3». Госць: Кацярына Хадасевіч-Лісавая. 30 красавіка 2019 |
- Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2006);
- Дыплом ІІ ступені рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2012 года» у галіне дзіцячай літаратуры за кнігу «Касмічная адысея хлопчыка Стасіка»[11];
- Дыплом «Пяцёрка лепшых кніг беларускіх аўтараў — 2014» у рэйтынгу, складзеным сталічнымі бібліятэкарамі (за кнігу «Казкі Сіняй падушкі»);
- Грамата Саюза пісьменнікаў Беларусі за шматгадовую плённую працу на ніве беларускай літаратуры (да юбілею СПБ);
- Дыплом Міністэрства інфармацыі за актыўную прапаганду кнігі і чытання ў межах рэспубліканскай акцыі «Лета з добрай кнігай»[12][13][14] 2014 г.
- Дыплом лаўрэата Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі «Дзіцячая і падлеткавая літаратура» (за кнігу «Казкі Сіняй падушкі»), 2015 г.;
- Дыплом у намінацыі «Пяцёрка лепшых» за кнігу «Таямніцы незвычайнай школы». (Прэмія «Бібліязважанне»), 2018 г.
- Грамата Саюза пісьменнікаў Беларусі за значны творчы ўклад у беларускую літаратуру і актыўны ўдзел у грамадска-культурным жыцці краіны, 2020 г.
- Лаўрэат Нацыянальнай літаратурная прэміі. Пераможца ў намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва», 2020 г. (Кніга-квэст «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці»)
Зноскі
- ↑ Знакамітыя выпускнікі Ждановіцкай сярэдняй школы . Праверана 25 мая 2015.
- ↑ Хадасевич Галина Сильвестровна . Акадэмія падыпломнай адукацыі. Праверана 5 студзеня 2016.
- ↑ Детские библиотеки Минска Падарожжа ў беларускую казку XXI стагоддзя (недаступная спасылка) (22 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2015. Праверана 24 мая 2015.
- ↑ Таццяна Конюх Сыну — ад матулі (3 красавіка 2012). Праверана 24 мая 2015.
- ↑ Вольга КУХАРСКАЯ З чароўнай краіны (недаступная спасылка) (15 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2015. Праверана 24 мая 2015.
- ↑ Библиограф Бібліятэкары прапануюць (25 лістапада 2014). Праверана 24 мая 2015.
- ↑ Святлана Вашчыла «Я бываю рознай феяй» (19 кастрычніка 2018). Праверана 24 лютага 2019.
- ↑ Брестская областная библиотека им. М.Горького Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў (4 снежня 2014). Праверана 24 мая 2015.
- ↑ Алесь Карлюкевіч Крышку пра кніжку (10 мая 2011). Праверана 24 мая 2015.
- ↑ Виталий Карацупа Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў (29 чэрвеня 2013). Праверана 24 мая 2015.
- ↑ Е. Кустова Праздник в древнем Быхове (недаступная спасылка) (18 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2015. Праверана 24 мая 2015.
- ↑ Любоў Бяляева Наш лепшы сябар (5 верасня 2014). Праверана 25 мая 2015.
- ↑ Мікола БЕРЛЕЖ Лета з добрай кнiгай (30 чэрвеня 2014). Праверана 25 мая 2015.
- ↑ БЕЛТА В Заславле наградили участников акции "Лето с хорошей книгой!" (6 верасня 2014). Праверана 25 мая 2015.