Адкрыць галоўнае меню

СТБ (Сталічнае тэлебачанне) — беларускі тэлеканал.

СТБ
Сталічнае тэлебачанне
Stv logo 2006.svg
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Зона вяшчання Сцяг БеларусіБеларусь
Час вяшчання 06:00 — 02:00 (па выхадных 06:00 - 03:00)
Мова вяшчання Беларуская і руская
Фармат выявы 16:9 SDTV, 1080i HDTV
Дата пачатку вяшчання 1 студзеня 2001
Аўдыторыя 25 - 49
Кіраўнікі Ігар Луцкі
Роднасныя каналы Сцяг РасііРЕН ТВ
Сцяг БеларусіРТР-Беларусь
Сцяг БеларусіВосьмы канал
Голас канала Андрэй Градабояў
Слоган Тэлебачанне вялікага горада
Сайт http://www.ctv.by/

ГісторыяПравіць

19 кастрычніка 2000 г. ЗАТ «Сталічнае Тэлебачанне» было афіцыйна зарэгістравана. 1 студзеня 2001 г. тэлеканал пачаў сваё вяшчанне на частаце тэлеканала Восьмы канал з выпуску сталічных навін. На той момант гэта была адзіная праграма ўласнай вытворчасці. У астатні час трансляваўся канал РЕН-ТВ (перакрывалася рэклама і выпускі навін), а таксама праграмы, якія раней выходзілі на Восьмым канале. Далей тэлеканал пачаў паступова развівацца і ператварыўся ў канал са шматлікімі праектамі розных жанраў.

Таксама тэлеканал паказвае праграмы свайго партнёра — РЕН ТВ. Але большасць праграм (каля 85%[Крыніца?]) — уласнай вытворчасцi.

Раней якасць тэлеканала было 544р, але 30 верасня 2017 г. СТБ стаў трансліравацца ў фармаце высокай якасці HD[1], такім чынам, стаўшы першым дзяржаўным каналам у высокай якасці. Канал можа паглядзець і анлайн.

УзнагародыПравіць

  • Сакавік 2005 — Першы нацыянальны конкурс «Тэлевяршыня»
  • Лістапад 2005 — «Лепшыя праграмы садружнасці»
  • Сакавік 2006 — Другі нацыянальны конкурс «Тэлевяршыня»
  • Сакавік 2007 — Трэці нацыянальны конкурс «Тэлевяршыня»
  • Сакавік 2008 — Чацвёрты нацыянальны конкурс «Тэлевяршыня»
  • Сакавік 2009 — Пяты нацыянальны конкурс «Тэлевяршыня»
  • Красавік 2010 — Шосты нацыянальны конкурс «Тэлевяршыня»

ЛагатыпПравіць

Тэлеканал змяніў ужо 2 лагатыпа. З 4 верасня 2006 года лагатып не змяняўся, але з 1 лістапада 2018 года ён змяніўся. 14 гадоў лагатып СТБ не змяняўся[2].

  • З 1 студзеня 2001 па 3 верасня 2006 г. лагатыпам была сіняя літара «С» ў форме бумеранга і слова «ТБ», побач быў белы бумеранг. Знаходзіўся ў правым верхнім куце.
  • З 4 верасня 2006 года па 31 кастрычніка 2018 г. лагатыпам з’яўляецца вялікая аранжавая літара «С», усярэдзіне сіні надкусаны круг, дзе белымі літарамі напісана слова «ТВ». Знаходзіцца там жа.
  • З 1 лістапада 2018 года лагатыпам з’яўляецца нахілены квадрат чырвонага колеру з белай літарай «С» усярэдзіне.

Праграмы ўласнай вытворчасціПравіць

  • Аўтапанорама
  • Анфас
  • Вялікі сняданак
  • Мабыць-нябачна
  • Гарачы лёд
  • Сардэчна паскардзіцца
  • Добры вечар, маляня
  • Добры дзень доктар
  • Культурнае жыццё
  • Асабісты інтарэс
  • Мінск і мінчане
  • Міншчына
  • Наша справа
  • Новыя Падарожжа дылетанта
  • Сталічны футбол
  • Раніца. Студыя добрага настрою
  • Навіны 24 гадзіны
  • СТВ спорт
  • Тыдзень
  • Сталічныя падрабязнасці
  • Тыдзень спорту

ПраектыПравіць

  • Песні на ўсе часы
  • Музычная тэлевізійная прэмія
  • Тэарэтыкі
  • З чаго пачынаецца радзіма
  • Зорны рынг
  • Гарачая восень 39-га
  • КВН
  • Тэлемарафон СТВ
  • Вайна. Вядомая і невядомая
  • Малая радзіма
  • Сямнаццаць імгненняў
  • У параднага пад’езда з Кацярынай Забенько
  • Рэпарцёр СТВ
  • Дзве зоркi

ВядучыяПравіць

Зноскі