СТБ (украінскі тэлеканал)

СТБ — украінскі тэлеканал. Пачаў вяшчанне ў 1997 годзе.

СТБ
СТБ
Выява лагатыпа
Краіна  Украіна
Зона вяшчання  Украіна
Мова вяшчання Украінская і руская
Фармат выявы 576i 16:9 (SDTV)
Дата пачатку вяшчання 2 чэрвеня 1997 года
Уладальнік StarLightMedia
Кіраўнікі Дзям’ян Радзівілюк
Слоган Магчыма ўсё
Сайт stb.ua/ua/ (укр.)

Гісторыя

правіць

Заснавальнікамі тэлеканала з’яўляюцца ЗАТ «Міжнародны медыя цэнтр» і карпарацыя «Інтэрньюз Нэтварк» (ЗША).

З 1997 года СТБ кантраляваўся Уладзімірам Сіўковічам, якому ўласна і належыць ідэя стварэння канала на базе інфраструктуры, створанай «Інтэрньюз-Украіна», каманды, якая з верасня 1996 года на частотах «УТ-2» стварала навіны пад назвай «Вокны» і дадатковых магчымасцей кампаніі «ПроТБ». Бягучы менеджмент узначаліў Мікалай Княжыцкі.

Пакрыццё

правіць

Эфірнае аналагавае і лічбавае DVB-T2 — больш 95 % тэрыторыі Украіны, кабельнае, спадарожнікавае.

Рэйтынг

правіць

Па выніках 2004 года доля СТБ склала 3,71 % (Па піпламетрычнай панелі GfK Ukraine, аўдыторыя людзі 18+, горада 50 тыс. +), ужо ў 2005 годзе дасягнула 5,2 %, у 2006 — 6,05 %, 2007 — 6,7 %, у 2008 — 7,75 %, 2009 — 8,27 %, у 2010 — 9,82 %, 2011 — 9,9 %, (3-е месца сярод тэлеканалаў, якія транслююцца ва Украіне). Да 2011 года СТБ быў адзіным сярод украінскіх тэлеканалаў, які ўвесь час з года ў год падвышаў долю тэлепраглядаў.

У 2012 годзе доля канала трохі знілізася — да 9,8 %, у 2013 дасягнула 10,6 %, у 2014 скарацілася да 8,71 %.

Праграмы

правіць

Інфармацыйныя, сацыяльныя і пазнавальныя праграмы

правіць
  • Вокны-Навіны
  • У пошуках ісціны
  • Дакументальны дэтэктыў
  • Паралельны свет
  • Містычныя гісторыі
  • Дэтэктар хлусні
  • Адзін за ўсіх
  • Масфільм. Невядомая версія

Забаўляльныя праграмы

правіць
  • Украіна мае талент
  • Танцуюць усе!
  • Бітва экстрасенсаў
  • Следства вядуць экстрасэнсы
  • Зорнае жыццё
  • Неверагодная праўда пра зоркі
  • Мая праўда
  • ВусаЛапаХвост
  • Фермер шукае жонку
  • Караоке на майдане
  • Х фактар
  • МайстарШэф
  • Кулінарная дынастыя
  • Куб
  • Халасцяк
  • Хата на тату
  • Усё будзе добра — тэлечасопіс для жанчын

Рэаліці-шоу

правіць
  • Халасцяк
  • Узважаныя і шчаслівыя
  • Цяжарная ў 16 і яго пост-шоу
  • Дочкі-маці
  • Правілы жыцця
  • Вясельныя бітвы
  • Ратуйце нашу сям’ю
  • Дарагая, мы забіваем дзяцей

Паходжанне і мова кантэнту

правіць

З’яўляецца адным з нямногіх украінскіх каналаў, які выкарыстоўвае асобныя правілы харкаўскага правапісу ў некаторых тэлеперадачах, тым самым падвяргаючы сябе як станоўчым, так і крытычным каментарам з боку грамадства.

У той жа час, паводле даных маніторынгу актывістаў кампаніі «Байкот расійскага кіно», які яны правялі 27 верасня 2014 года, на тэлеканале СТБ доля рускамоўнага кантэнту складала каля 54 %.