Ірына Ханунік-Рамбальская
Ірына Ханунік-Рамбальская — беларуская актрыса і тэлевядучая. Вядучая тэлепраектаў «Большой завтрак» і «Столичные подробности» на тэлеканале «СТБ».[1] Адна з вядучых навін «24 часа».
Ірына Ханунік-Рамбальская | |
---|---|
| |
Імя пры нараджэнні | Ірына Рамбальская |
Род дзейнасці | беларуская актрыса і тэлевядучая |
Дата нараджэння | 8 лютага |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Маці | Ала Паўлаўна Назарава |
Муж | Джэймс Ханунік |
Дзеці | Ізабела |
![]() |
Біяграфія
правіцьІрына Ханунік-Рамбальская скончыла школу з залатым медалём і атрымала адукацыю юрыста (чырвоны дыплом). Пасля навучэння прайшла юрыдычную практыку. Працавала фотамадэллю (з 12 год).[2] Таксама паўтары гады адвучылася на факультэце журналістыкі.[3]
На тэлеканале «СТБ» з 2006 года[1]. Напачатку ездзіла на здымкі з карэспандэнтамі, затым пачала самастойна здымаць рэпартажы, а праз паўгады стала вядучай «Столичные подробности».
У 2011 годдзе Ірына Ханунік-Рамбальская заваявала тытул супермаделі на міжнародным конкурсе прыгажосці «Міссіс Сусвет — 2011», які адбыўся ў Балгарыі. У 2012 годдзе яна стала пераможцай міжнароднаго конкурса прыгажосці Mrs. Multiverse International, фінал якога адбыўся 18 сакавіка в Амстэрдаме (Нідерланды)[4].
Сям'я
правіць- Маці — Алла Паўлаўна Назарава.
- Муж — Джэймс (нар. 14 лютага).
- Дачка — Ізабела (нар. 31 снежня).[2]
Фільмаграфія
правіцьЗноскі
- ↑ а б Ирина Хануник-Ромбальская (руск.)(недаступная спасылка). Лица СТВ. Сайт СТВ (4 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2011. Праверана 4 чэрвеня 2011.
- ↑ а б Семейный альбом Ирины Хануник-Ромбальской (руск.). news.21.by (4 чэрвеня 2011).
- ↑ а б Ю. Цяльцеўская. Девушка с обложки Ирина ХАНУНИК-РОМБАЛЬСКАЯ быстро освоила телевизионный язык (руск.)(недаступная спасылка). «Аргументы и факты в Белоруссии» (4 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2011. Праверана 4 чэрвеня 2011.
- ↑ Ведущая СТВ Ирина Хануник-Ромбальская победила на конкурсе красоты Mrs. Multiverse International (руск.). Новости Беларуси. БЕЛТА (24 сакавіка 2012).
- ↑ Ирина Хануник-Ромбальская (руск.). Актрисы. kino-teatr.ru (4 чэрвеня 2011).