Рыгор Юр’евіч Азаронак
Рыгор Юр’евіч Азаронак (нар. 18 кастрычніка 1994, Мінск) — прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, стваральнік сюжэтаў на «Сталічным тэлебачанні» падчас пратэстаў 2020—2021 гадоў.
Рыгор Азаронак | |
---|---|
руск.: Григорий Юрьевич Азарёнок альтэрн.: Азаронак Рыгор Юр'евіч | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Рыгор Юр’евіч Азаронак |
Род дзейнасці | прапагандыст |
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1995 (27 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Юрый Уладзіміравіч Азаронак |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся ў сям’і тэлепрапагандыста Юрыя Азаронка. Навучаўся ў Акадэміі мастацтваў на рэжысёра, пасля чаго служыў у войску у 56-й асобным палку сувязі ВПС і войскаў СПА на пасадзе механіка-тэлефаніста апаратнай П-261 «Мушкат»[1] і даслужыўся да тытула яфрэйтара[2]. Пазней Рыгор Азаронак сцвярджаў, што міністр абароны Беларусі прысвоіў яму званне лейтэнанта запасу[3].
Да 2020 года асвятляў рэгіянальныя падзеі на беларускім дзяржаўным тэлебачанні, але падчас кампаніі па выбарах прэзідэнта 2020 года пачаў здымаць сюжэты на палітычныя тэмы[4].
Пасля брутальнага разгону пратэстаў Рыгор Азаронак 20 лістапада 2020 года быў уключаны ў санкцыйныя спісы Латвіі, Літвы і Эстоніі[5]. 2 снежня 2021 года ён трапіў у санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[6]. У 2022 годзе да санкцый супраць Азаронка далучыліся Канада[7], Еўрапейскі Саюз (гл. Чорны спіс Еўрасаюза) і Швейцарыя[8], у 2023 годзе — Украіна[9]. З-за антыўкраінскай прапаганды ў сакавіку 2021 года Азаронак таксама быў унесены ў базу «Міратворца».
Прапагандысцкая актыўнасць (2020—2021) Правіць
У красавіку 2020 года Азаронак агучыў канспіралагічную версію аб паходжанні каранавіруса COVID-19, звязаўшы яго з бактэрыялагічнай зброяй ЗША, і пахваліў пасіўную пазіцыю рэжыму Лукашэнкі па супрацьдзеянню пандэміі[10].
Азаронак публічна абвінавачваў перадвыбарчы штаб Святланы Ціханоўскай у намерах пабудаваць у Беларусі «балотны канцлагер» і планах па арганізацыі масавых беспарадкаў, параўноўваў пратэстоўцаў з нацыстамі[11], пашыраў канспіралагічныя версіі адносна прычын масавых пратэстаў супраць рэжыму Лукашэнкі[12]. Неназваных былых супрацоўнікаў беларускага дзяржаўнага тэлебачання Рыгор Азаронак абвінаваціў у дэманстратыўным звальненні і далучэнні да пратэстаў узамен на «вялікія грошы»[4].
У верасні 2020 года Рыгор Азаронак зняў тэлесюжэт пра нібыта камфортныя ўмовы ўтрымання ў ізалятары на Акрэсціна, дзе, паводле шматлікіх сведчанняў, адбываліся катаванні затрыманых пратэстоўцаў[13]. Тэлесюжэт выклікаў шматлікую крытыку ў СМІ[14][15]. За сюжэт пра пахаванне Рамана Бандарэнкі, пратэстоўца, які загінуў пасля збіцця супрацоўнікамі лукашэнкаўскіх спецслужбаў, на Азаронка падала ў суд маці забітага. У сюжэце Азаронка выкарыстоўваліся матэрыялы тайнага праслухоўвання яе тэлефонных размоў[16].
11 студзеня 2021 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 13 «Аб узнагароджанні» медалём «За адвагу» Рыгора Азаронка «за высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі»[17]. 16 студзеня 2021 года Лукашэнка асабіста ўручыў медаль Азаронку на прыёме ў выставачным цэнтры «БелЭкспа»[18].
Усходняя аператыўная група стратэгічных зносін зазначыла як прыклад прапаганды ў Беларусі перадачы Азаронка на канале «СТБ», у якіх дэзынфармацыя суправаджаецца мовай нянавісці[19].
Датычны да разгрому беларускага незалежнага кніжнага выдавецтва «Янушкевіч». 16 мая 2022 года выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла ўласную кнігарню «Кнігаўка» ў Мінску па вуліцы Змітрака Бядулі, 6. У гэты ж дзень у кнігарню прыйшлі прапагандысты рэжыму Лукашэнкі Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая, якія спрабавалі правакаваць Андрэя Янушкевіча абсурднымі пытаннямі пра змест кніг, а таксама скардзіліся на пераважную беларускамоўнасць асартыменту[20]. Сярод іншых правакацый, Азаронак назваў савецкага і літоўскага генерал-лейтэнанта Вінцаса Віткаўскаса, выяўленага ў адной з кніг выдавецтва, ветэранам СС[21]. Увечары таго ж дня ў кнігарню прыйшлі з ператрусам сілавікі рэжыму Лукашэнкі, былі затрыманыя дырэктар Андрэй Янушкевіч і супрацоўніца кнігарні, кніжная блогерка Настасся Карнацкая[22]. 17 мая стала вядома, што сілавікамі былі канфіскаваныя 200 кніг, 15 выданняў нібыта «будуць аддадзеныя на экспертызу»[23]. Андрэй Янушкевіч быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту[24], Настасся Карнацкая была асуджаная на 13 сутак за нібыта «дробнае хуліганства»[25].
Зноскі
- ↑ СТБ. Корреспондент СТВ рассказал, каково это – почти год проходить срочную службу в армии (руск.)(недаступная спасылка) (27 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2020. Праверана 2022-1-18.
- ↑ Памятаеце прапагандыста Азаронка з 1990-х? Цяпер яго сын падрос і пляжыць апазіцыю ў эфіры СТБ
- ↑ СТБ. Правда ли, что был руководителем ДК? Григорий Азарёнок про службу в армии (руск.)(недаступная спасылка) (9 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2021. Праверана 2022-1-18.
- ↑ а б Журналист и ведущий СТВ Григорий Азаренок рассказал о психологии «невероятных» и работе в толпе [Журналіст і вядоўца СТБ Рыгор Азаронак распавёў пра псіхалогію «неверагодных» і працу ў натоўпе] — СБ. Беларусь сегодня, 20 лістапада 2020 г.
- ↑ Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников (руск.). Reform.by (20 лістапада 2020). Праверана 5 верасня 2021.
- ↑ ЗША, Канада і Брытанія ўвялі новыя санкцыі супраць Беларусі . Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 11 снежня 2021.
- ↑ Канада расширила санкции против белорусских властей (руск.). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2022. Праверана 27 красавіка 2022.
- ↑ Швейцарыя далучылася да санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі і Расіі . Новы Час (10 чэрвеня 2022).
- ↑ АЗАРЬОНОК Григорій Юрійович
- ↑ Дзяржаўнае ТБ: Беларусь — не істэрычная паненка-падлетак, што схавала твар пад маскай — Наша Ніва, 12 красавіка 2020 г.
- ↑ «Это один из самых жестких фейков»: Как я читал весь трэш официальной пропаганды ["Гэта адзін з найжорсткіх фэйкаў": Як я чытаў увесь трэш афіцыйнай прапаганды] — The Village, 29 ліпеня 2020 г.
- ↑ Белорусам поведали о мистической войне против Лукашенко [Беларусам расказалі пра містычную вайну супраць Лукашэнкі] — Lenta.ru, 28 верасня 2020 г.
- ↑ «Здесь никого не били». Руководство ЦИП на Окрестина приняло журналистов СТВ с экскурсией ["Тут нікога не білі". Кіраўніцтва ЦІП на Акрэсціна прыняло журналістаў СТВ з экскурсіяй] — Onliner.by, 14 верасня 2020 г.
- ↑ Начальник ЦИП на Окрестина: изолятор заполнен на 90-100 % [Начальнік ЦІП на Акрэсціна: ізалятар запоўнены на 90-100 %] — Reform.by, 14 верасня 2020 г.
- ↑ Репортаж СТВ из Окрестина. Почему зрители оставили так много гневных комментариев? Архівавана 21 красавіка 2021. [Рэпартаж СТВ з Акрэсціна. Чаму гледачы пакінулі так шмат гнеўных каментарыяў?] — Media IQ, 17 верасня 2020 г.
- ↑ Беларусь: мать погибшего Романа Бондаренко подала в суд на журналиста [Беларусь: маці загінулага Рамана Бандарэнкі падала ў суд на журналіста] — Deutsche Welle, 26 лістапада 2020 г.
- ↑ А. Лукашэнка. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2021 г. № 13 «Аб узнагароджанні» , Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (13 студзеня 2021). Праверана 1 мая 2021.
- ↑ Аляксандр Лукашэнка: Беларусы былі і будуць адным народам , Газета «Звязда» (17 студзеня 2021). Праверана 1 мая 2021.
- ↑ Disinformation Fuels Hate on Belarusian TV (англ.). Усходняя аператыўная група стратэгічных зносін (28 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2021. Праверана 8 ліпеня 2021.
- ↑ У першы ж дзень працы «Кнігаўкі» ў Мінску прыйшлі прапагандысты і сілавікі(недаступная спасылка). budzma.org (17 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2022.
- ↑ Михаил Полозняков. «Вы еще не читали эту книгу, а уже делаете оценки». Перед обыском в книжном магазине туда пришли Азаренок и Гладкая (руск.). mediazona.by (16 мая 2022).
- ↑ Анна Колмач. Гарри Поттер и «фашистская клоака». Как власти ищут экстремизм на книжных полках (руск.). mediazona.by (17 мая 2022).
- ↑ Пасля ператрусу сілавікі затрымалі выдаўца Янушкевіча і супрацоўніцу кнігарні «Кнігаўка», забралі 200 кніг . nashaniva.com (17 мая 2022).
- ↑ Выдаўцу Андрэю Янушкевічу далі 10 сутак . nashaniva.com (17 мая 2022).
- ↑ Прадавачку кнігарні «Кнігаўка» асудзілі за «дробнае хуліганства» . nashaniva.com (18 мая 2022).
Спасылкі Правіць
- Сюжэты Рыгора Азаронка на сайце тэлеканала СТВ Архівавана 10 студзеня 2021. (руск.)
- Рыгор Азаронак на сайце «Міратворца»