Міратворца (вэб-сайт)

Сайт «Міратворца» — інтэрнэт-прадстаўніцтва Цэнтра даследавання прыкметаў злачынстваў супраць нацыянальнай бяспекі Украіны, міру, бяспекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку.

Міратворца
укр.: Миротворець
URL myrotvorets.center
Камерцыйны Не
Тып сайта грамадская арганізацыя і hate media[d]
Мова(-ы) руская, украінская
Уладальнік Георгій Барысавіч Тука[d]
Аўтар Георгій Барысавіч Тука[d]
Пачатак працы жнівень 2014
Рэйтынг Alexa 184 003[1] і 256 291[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Эмблема цэнтра «Міратворац» (выкарыстоўвалася з 2014 па 2022 гг.)
Супрацоўнікі Цэнтра «Міратворца»

Агульныя звесткі і гісторыя стварэння правіць

Створаны ўвесну 2014 года групай навукоўцаў і адмыслоўцаў па пытаннях даследавання згаданых фактараў як такіх, што складаюць істотную пагрозу ўкраінскай дзяржаве і супольнасці, у межах работы валанцёрскай групы «Народны тыл»[3].

Мэтай цэнтра з’яўляецца наданне інфармацыйна-кансультацыйнай дапамогі органам выканаўчай улады з мэтай канчатковага ўсталявання міру ва Украіне. У сваёй рабоце асаблівую ўвагу Цэнтр надае праявам тэрарыстычнай і сепаратысцкай дзейнасці на тэрыторыі Украіны.

Крыніцамі інфармацыі для работы Цэнтра з’яўляюцца, у першую чаргу, агульнадаступныя матэрыялы, што месцяцца ў сетцы Інтэрнэт, друкаваных выданнях, і інш. Апроч таго, Цэнтр карыстаецца інфармацыяй, якую даюць прыватныя асобы на ўмовах канфідэнцыйнасці; згодна з дзейным заканадаўствам Украіны, інфармацыя, якая змяшчаецца ў ананімных зваротах, у рабоце Цэнтра не выкарыстоўваецца.

Цэнтр працуе ў партнёрстве са службай бяспекі Украіны, Генеральным штабам Узброеных сіл Украіны, Міністэрствам унутраных спраў Украіны, Дзяржаўнай памежнай службай Украіны і Дзяржаўнай пенітэнцыярнай службай Украіны.

Дзякуючы рабоце Цэнтра на працягу 2014 года на тэрыторыі Украіны была ідэнтыфікаваная і затрыманая значная колькасць тэрарыстаў, расійскіх наймітаў і прадстаўнікоў сепаратысцкіх рухаў. Высокую ацэнку рабоце Цэнтра даў, у тым ліку, камандзір батальёна «Міратворца» Андрэй Тэтэрук[4] і дарадчык міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка[5].

Практычна з самага пачатку работы сайта «Міратворца», з улікам яго эфектыўнасці і выкліканай гэтым панікай у шэрагах сепаратыстаў, яго базу даных ў расійскім і прарасійскім друку пачалі называць «расстрэльнымі спісамі»[6][7][8].

Станам на 13 красавіка 2015 года база даных «Міратворцы» складала больш за 30 тысяч асоб.

Дэвізам сайта і цэнтра з’яўляецца лацінскі выраз «Pro bono publico» (Дзеля супольнага дабрабыту).

Аперацыі правіць

Увесну 2015 года стала вядома пра некалькі спецаперацый, здзейсненых супрацоўнікамі Цэнтра:

  • Аперацыя «Гюльчатай». Скарыстаўшы медыйны рэзананс, выкліканы забойствамі Алега Калашнікава і Алеся Бузіны, Цэнтр атрымаў даныя вялікай колькасці (некалькіх тысяч або дзясяткаў тысяч) баевікоў ДНР і ЛНР, расійскіх наймітаў, вайсковаслужбоўцаў РФ, якія ваююць на тэрыторыі Украіны, і інш.[9][10]
  • Аперацыя «Разводной ключ». Падчас аперацыі былі перахопленыя некалькі сотняў тысяч еўра і спецыяльны вайсковы рыштунак, сабраныя прыхільнікамі ДНР і ЛНР у краінах ЕС і ЗША, і скіраваныя на патрэбы УСУ [11][12]. Таксама падчас аперацыі супрацоўнікі Цэнтра атрымлівалі аператыўную інфармацыю пра дзеянні баевікоў у раёне Славянска і Краматорска[11]. Згодна з некаторымі крыніцамі, падчас аперацыі «Разводной ключ» цэнтр «Міратворца» выступаў прыкрыццём замежнай дзейнасці СБУ[13].
  • Аперацыя атрымання з акупаваных тэрыторый анкетных даных на 1542-х баевікоў незаконных узброеных фармаванняў (гл. ілюстрацыю з твітэра сайта).

Пасля здзяйснення гэтых аперацый супрацоўнікі Цэнтра былі ўзнагароджаныя медалямі і імянной зброяй[14][15].

Спробы закрыцця сайта правіць

Пасля таго, як сайт «Міратворца» атрымаў вядомасць і здольнасць утвараць медыйны рэзананс у звязку з праведзенымі супрацоўнікамі Цэнтра спецаперацыямі, амбудсмен Украіны Валерыя Луткоўская выступіла з патрабаваннем закрыцця сайта і прыпынення работы Цэнтра, матывуючы гэта неправамерным выкарыстаннем асабістых даных патэнцыяльных тэрарыстаў[16]. У адказ Служба Бяспекі Украіны распаўсюдзіла заяву са сцвярджэннем, што не знаходзіць парушэнняў заканадаўства Украіны ў дзейнасці сайта «Міратворца»[17].

13 мая 2016 года было абвешчана аб закрыцці сайта, пры гэтым заяўлялася, што ўся сабраная інфармацыя будзе выкладзеная адкрыты доступ на іншых пляцоўках[18][19][20]. Тым не менш, 19 мая сайт зноў аднавіў працу, а 20 мая на ім быў апублікаваны абноўлены спіс акрэдытаваных уладамі самаабвешчанай ДНР работнікаў СМІ[21].

Былы намеснік міністра інфармацыйнай палітыкі Таццяна Папова абвінаваціла ў ціску на журналістаў дэпутатаў Вярхоўнай рады ад «Народнага Фронта» А. Герашчанка, Андрэя Цецярука і Дзмітрыя Тымчука ў сувязі з крытыкай публікацыі на сайце даных журналістаў. Папова заявіла: «Пачалася кампанія па разварушванні нянавісці да журналістаў і да мяне, пагрозы. Мы падавалі заявы ў паліцыю, безвынікова. Затым было заклейванне шкла ў аўто Радыё «Свабода», калі яны здымалі ў МУС»[22][23].

15 лістапада 2018 года Міністэрства замежных спраў Германіі асудзіла ўключэнне экс-канцлера ФРГ Герхарда Шродэра ў базу даных украінскага сайта «Міратворца» і запатрабавала ад улад Украіны дамагчыся закрыцця інтэрнэт-рэсурсу[24].

У кастрычніку 2019 года маніторынгавая камісія ААН па правах чалавека заклікала Вярхоўную Раду ініцыяваць закрыццё «Міратворца» з-за размяшчэння на ім персанальных даных людзей і тым самым стварэння пагрозы іх бяспецы[25]. Спікер Вярхоўнай Рады Дзмітрый Разумкоў у адказ заявіў, што парламент не мае паўнамоцтваў ініцыяваць закрыццё інтэрнэт-рэсурсаў, таксама заклікаўшы ўкраінскія медыя і сайты дзейнічаць у межах закона[26].

Зноскі правіць

  1. https://www.alexa.com/siteinfo/myrotvorets.center Праверана 2 снежня 2019.
  2. https://www.alexa.com/siteinfo/psb4ukr.org
  3. Георгій Тука: Народний інформаційний проект (руск.)
  4. Андрій Тетерук: Робочий звіт з парламенту (укр.)
  5. Информацией с сайта центра «Миротворец» уже давно пользуется МВД, СБУ, разведка, пограничная служба (руск.)
  6. Украинцев ставят к стене объявленной смерти (руск.)
  7. В «расстрельном списке» украинских националистов пять журналистов «Комсомолки» (руск.)
  8. Officïele dodenlijst circuleert in Oekraïne (гал.)
  9. Операция «Гюльчатай» (руск.)
  10. Операция «Гюльчатай. Продолжение.» (руск.)
  11. а б Операция «Разводной ключ» (руск.)
  12. Антон Геращенко: Операция «Разводной ключ» (руск.)
  13. Геращенко: СБУ перехватила финпомощь ДНР и направила на нужды ВСУ (руск.)
  14. Об участии руководства и системных Администраторов Центра «Миротворец» в следственных действиях (руск.)
  15. Пособников убийства Олеся Бузины наградили именным оружием (руск.)
  16. Омбудсмен Лутковская требует закрыть сайт «Миротворец» (руск.)
  17. Творці сайту «Миротворець» не порушили законодавство України — СБУ (укр.)
  18. Закрылся сайт «Миротворец»
  19. Это ещё не конец: у Авакова допускают создание новых сайтов по аналогии с «Миротворцем»
  20. Сайт «Миротворец», сливший данные аккредитованных в «ДНР» журналистов, объявил о закрытии
  21. Сайт Миротворец возобновил работу
  22. Попова обвинила Геращенко, Тетерука и Тымчука в давлении на журналистов(недаступная спасылка). 112 Украина (3 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2018. Праверана 3 верасня 2020.
  23. Замминистра информполитики Попова обвинила Антона Геращенко, Тетерука и Тымчука в давлении на прессу. «Гордон» (3 жніўня 2016).
  24. Газета. Ru: МИД Германии потребовал от Украины закрыть сайт «Миротворец»
  25. "В ООН закликали Верховну Раду ініціювати закриття сайту «Миротворець»". Детектор медиа. 2019-10-17.
  26. "Разумков відповів на вимогу ООН закрити сайт «Миротворець»". Детектор медиа. 2019-10-18.

Спасылкі правіць