Андрэй Мікалаевіч Янушкевіч
Андрэй Мікалаевіч Янушкевіч (нар. 29 красавіка 1976, г.п. Вялікая Бераставіца, Гродзенская вобласць) — беларускі гісторык, выдавец, дырэктар выдавецтва «Янушкевіч». Спецыяліст па гісторыі ВКЛ часоў Лівонскай вайны 1558—1583 г. Кандыдат гістарычных навук (2002)[1].
Андрэй Мікалаевіч Янушкевіч | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 29 красавіка 1976 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык, выдавец |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1993 годзе скончыў Абухаўскую сярэднюю школу (Гродзенскі раён). У 1998 годзе скончыў факультэт гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Першая Інфлянцкая вайна (1558—1570 гг.) і яе ўплыў на развіццё сацыяльна-палітычных працэсаў у Вялікім Княстве Літоўскім»[1].
З 2001 да 2003 года працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стст. Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2007 годзе выйшла яго манаграфія «Вялікае княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558—1570 гг.». У 2004—2012 гадах працаваў начальнікам аддзела навукі і міжнародных сувязяў, дацэнтам кафедры філасофіі і паліталогіі БІП — Інстытута правазнаўства[1].
У 2009—2011 гадах менеджар allegro.by. У 2011—2012 гадах адказны сакратар часопіса «Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя даследаванні». У 2012—2013 гадах намеснік дырэктара Замкавага комплексу «Мір»[1].
У 2014 годзе заснаваў выдавецтва «Янушкевіч». З 2015 года дырэктар kniharnia.by[1].
З пачаткам палітычнага крызісу 2020 года ў Беларусі, пачаўся пераслед беларускай культуры рэжымам Лукашэнкі, пад які патрапіла таксама і выдавецтва «Янушкевіч». 16 траўня 2022 года выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла ўласную кнігарню «Кнігаўка» ў Мінску па вуліцы Змітрака Бядулі, 6. У гэты ж дзень у кнігарню прыйшлі прапагандысты рэжыму Лукашэнкі Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая, якія спрабавалі правакаваць Андрэя Янушкевіча абсурднымі пытаннямі пра змест кніг, а таксама скардзіліся на пераважную беларускамоўнасць асартыменту[2]. Сярод іншых правакацый, Азаронак назваў савецкага і літоўскага генерал-лейтэнанта Вінцаса Віткаўскаса, выяўленага ў адной з кніг выдавецтва, ветэранам СС[3]. Увечары таго ж дня ў кнігарню прыйшлі з ператрусам сілавікі рэжыму Лукашэнкі, былі затрыманыя дырэктар Андрэй Янушкевіч і супрацоўніца кнігарні, кніжная блогерка Настасся Карнацкая[4]. 17 траўня стала вядома, што сілавікамі былі канфіскаваныя 200 кніг, 15 выданняў нібыта «будуць аддадзеныя на экспертызу»[5]. Андрэй Янушкевіч быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту[6]. Па заканчэнні тэрміна не выйшаў з ізалятара Акрэсціна і быў ізноў затрыманы[7], ізноў асуджаны на 10 сутак. Пасля заканчэння другога адміністрацыйнага тэрміна быў перазатрыманы, асуджаны на 8 сутак[8]. 7 чэрвеня юрысты праваабарончага цэнтра «Вясна» сумесна з Беларускім ПЭН-цэнтрам накіравалі зварот да Адмысловых дакладчыкаў і ў Працоўныя групы ААН у сувязі з пераследам выдаўца[9]. Па заканчэнні 8-суткавага арышту быў адпушчаны, з’ехаў у Польшчу.
Навуковыя інтарэсы
правіцьУ сферы навуковых інтарэсаў — ваенная і сацыяльна-палітычная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага сярэдзіны XVI ст[1].
Творы
правіцьКнігі
правіць- Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558—1570 гг.: манаграфія / А. М. Янушкевіч. — Мн.: Медисонт, 2007. — 353 с. — ISBN 978-985-6530-49-7.
- Ливонская война. Вильно против Москвы, 1558—1570 / А. Н. Янушкевич. — М.: Квадрига — Русская панорама, 2013. — 381, [2] с. — (Забытые войны России). — ISBN 978-5-91791-110-6 (в пер.). — ISBN 978-5-93165-332-7.
- Ливонская война. Вильно против Москвы, 1558—1570 / А. Н. Янушкевич. — М.: Квадрига, 2015. — 381, [2] с. — (Забытые войны России). — ISBN 978-5-91791-177-9.
- Ливонская война 1558—1570 гг. и Великое княжество Литовское / Андрей Янушкевич. — Мн.: Медисонт, 2013. — 361 с. — ISBN 978-985-7085-04-0.
- Ула: Гістарычны нарыс / Андрэй Янушкевіч; [прадмова У. Арлова]. — Мн.: А. М. Вараксін, 2015. — 55 с. — (Серыя «Славутыя бітвы»). — ISBN 978-985-7128-29-7.
Артыкулы
правіць- Да праблемы нефармальных кантактаў магнатаў Вялікага княства Літоўскага ў дыпламатычных зносінах з Маскоўскай дзяржавай у другой палове XVI ст. / Андрэй Янушкевіч // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.): зборнік навуковых прац / [пад рэд. А. М. Янушкевіча]. — Мн.: Медысонт, 2014. — 441 с. — С. 181—196. — ISBN 978-985-7085-26-2.
- Пачатак пералому: Віленскі вальны сойм 1563 г. на фоне Інфлянцкай вайны і ўнутраных рэформаў у Вялікім княстве Літоўскім / Андрэй Янушкевіч // Парламенцкія структуры ўлады ў сістэме дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XV—XVIII стагоддзях = The parliamentary structures of authority in the state administration system of the Grand Duchy of Lithuania and Polish-Lithuanian Commonwelth in the fifteenth — eighteenth centuries: матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск ― Наваградак, 23 — 24 лістапада 2007 г.). — Мн.: БІП-С Плюс, 2008. — 356, [16] с. — ISBN 978-985-6836-81-0
- Шляхта Новагародскага павета ў паспалітым рушэнні ВКЛ 1567 года / Андрэй Радаман, Андрэй Янушкевіч // Studia z dziejów Wielkiego Księstwa Litewskiego (XVI—XVIII w.) / Instytut historii PAN, Polskie towarzystwo heraldyczne; red. S.Górzyński, M.Nagielski. — Warszawa: DiG, 2014. — S. 337—381. https://www.academia.edu/11320991 Архівавана 25 ліпеня 2023.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Марозаў 2022.
- ↑ У першы ж дзень працы «Кнігаўкі» ў Мінску прыйшлі прапагандысты і сілавікі(недаступная спасылка). budzma.org (17 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2022.
- ↑ Михаил Полозняков. «Вы еще не читали эту книгу, а уже делаете оценки». Перед обыском в книжном магазине туда пришли Азаренок и Гладкая (руск.)(недаступная спасылка). mediazona.by (16 мая 2022).
- ↑ Анна Колмач. Гарри Поттер и «фашистская клоака». Как власти ищут экстремизм на книжных полках (руск.)(недаступная спасылка). mediazona.by (17 мая 2022).
- ↑ Пасля ператрусу сілавікі затрымалі выдаўца Янушкевіча і супрацоўніцу кнігарні «Кнігаўка», забралі 200 кніг . nashaniva.com (17 мая 2022).
- ↑ Выдаўцу Андрэю Янушкевічу далі 10 сутак . nashaniva.com (17 мая 2022).
- ↑ Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў з ізалятара на Акрэсціна . polskieradio.pl (27 траўня 2022).
- ↑ Беларуская Рада Культуры . Беларуская Рада Культуры. Telegram (6 чэрвеня 2022).
- ↑ Спецдакладчыкаў ААН праінфармавалі пра адвольнае затрыманне выдаўца Янушкевіча . spring96.org (7 чэрвеня 2022).
Літаратура
правіць- ЯНУШКЕВІЧ Андрэй Мікалаевіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Институт истории НАН Беларуси в лицах, 1929—2008: биобиблиографический справочник / [Г. В. Корзенко и др.]; НАН Беларуси, Ин-т истории; ред. совет: А. А. Коваленя (председатель) и др.]. — Мн.: Белорусская наука, 2008. — 421, [2] с. — С. 365. — ISBN 978-985-08-0855-4.