Медаль «Гонар і Годнасць»
Медаль «Гонар і Годнасць» — узнагарода Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі, заснаваная Пастановай № 3 ад 11 лютага 2023 года. Паводле Пастановы заснаванне медалю адбывалася ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь» і Рэгламентам дзейнасці Аб’яднанага пераходнага кабінета[1].
Медаль «Гонар і Годнасць» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | медаль | ||
Кім уручаецца | Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі | ||
Падставы ўзнагароджання | выключная адданасць у служэнні Беларусі | ||
Дата заснавання | 11 лютага 2023 | ||
Статус | уручаецца |
Фінансаванне вырабу медаля «Гонар і Годнасць» ажыццяўляецца за кошт дабрачынных ахвяраванняў, дзяржаўных і іншых крыніц, якія не забаронены заканадаўствам[1].
Медаль «Гонар і Годнасць» будзе ўручацца ад імя беларускага народа асобам, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі. Некаторыя асобы, з меркаванняў бяспекі, будуць узнагароджаны непублічна[1].
Апісанне
правіцьМедаль серабрыстага колеру з выявай «Пагоні» ў лаўровым вянку, з надпісам «Беларусь перадусім» на адваротным баку. Срэбраны колер у геральдыцы азначае сумленнасць, ахвярнасць і бескарыслівасць. Герб «Пагоня» выкананы ў характэрнай ізаграфіі, якая прыпісваецца мастаку Язэпу Драздовічу. Лаўровы вянок узяты з найбуйнешага манетнага намінала часоў Вялікага Княства Літоўскага — залатога партугала Жыгімонта Аўгуста 1562 г., які выкарыстоўваўся пераважна ў якасці ўзнагароды за службу. Сабраныя разам яны звяртаюць увагу на пераемнасць паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Беларуссю, на наяўнасць у беларусаў сваёй даўняй традыцыі ўзнагарод за заслугі перад радзімай. Надпіс «Беларусь перадусім» акцэнтуе ўвагу на заслугі перад Беларуссю і яе народам[1].
Стужка блакітнага колеру з бела-чырвона-белай ўстаўкай па цэнтры. Блакітны колер стужкі медаля падкрэслівае чысціню неба над Беларуссю. Бела-чырвона-белая ўстаўка адсылае да колераў беларускага нацыянальнага сцягу[1].
Паводле прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліны Коўшык медаль распрацоўвалі найлепшыя беларускія геральдысты, гісторыкі, дзеячы культуры[1].
Узнагароджаныя
правіцьПершымі медалём «Гонар і Годнасць» былі ўзнагароджаны 27 загінулых удзельнікаў беларускіх пратэстаў і беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны[2].