Беларуская Рада Культуры
Беларуская Рада Культуры — аб’яднанне дзеячаў культуры для падтрымкі актуальнай творчых праектаў і спрыянню зменаў у грамадстве праз культуру. Створаная ўвосень 2020 года, выступае супраць узурпацыі ўлады ў Беларусі.
Беларуская Рада Культуры | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Тып арганізацыі | грамадская арганізацыя |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 2020 |
byculture.org |
Гісторыя
правіцьУ кастрычніку 2020 года быў створаны Беларускі фонд культурнай салідарнасці з мэтай аказання падтрымкі прадстаўнікам беларускай культурнай супольнасці ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пачатку масавых пратэстаў. У лютым 2021 года ў сувязі з пашырэннем дзейнасці, акрамя дапамогі арганізацыя пачала займацца працэсамі падрыхтоўкі рэформаў, фонд змяніў назву на Беларуская Рада Культуры[1].
7 чэрвеня 2022 года Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала Беларускую Раду Культуры «экстрэмісцкім фарміраваннем»[2].
У 2024 годзе некалькім людзям вынеслі прысуд за ахвяраванні Беларускай Радзе Культуры[3][4], у тым ліку за зробленыя да прызнання яе экстрэмісцкім фарміраваннем[5].
Кіраванне
правіцьУ склад Рады ўваходзяць 9 дзеячаў культуры.
- Кіраўнік — Сяргей Будкін
- Выканаўчы дырэктар — Аляксандр Чахоўскі
- Стратэгічнае развіццё — Мікалай Халезін
Зноскі
- ↑ Фонд культурнай салідарнасці стане Беларускай радай культуры
- ↑ Беларускую раду культуры прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем» (бел. (тар.)) . Беларуская служба Радыё «Свабода» (7 чэрвеня 2022).
- ↑ 50-гадовага жыхара Мінскага раёна прысудзілі да пяці гадоў калоніі за данаты праваабарончым ініцыятывам і палітвязням . Наша Ніва (26 кастрычніка 2024).
- ↑ Вось за што бізнэсоўцу Сяргею Юнчыцу прысудзілі пяць гадоў калоніі і 20 тысяч рублёў штрафу . Наша Ніва (26 кастрычніка 2024).
- ↑ Зорку "Што? Дзе? Калі?" Фёдара Шведава асудзілі да 3,5 гадоў "хіміі" . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (19 красавіка 2024).