Факультэт гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Янкі Купалы

Факультэт гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Янкі Купалы — колішні факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Існаваў у 1954—2013 гадах.

Факультэт гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Янкі Купалы
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
Заснаваны 1954
Закрыты 2013
Месцазнаходжанне

Гісторыя правіць

Гістарычны факультэт Гродзенскага педінстытута адкрыты ў 1954 годзе. У сувязі з пераходам Гродзенскага педінстытута на 5-гадовы тэрмін навучання, загадам Міністэрства асветы БССР быў створаны гісторыка-філалагічны факультэт з аддзяленнямі гісторыі, беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры. У 1960 годзе ўсе факультэты інстытута перайшлі на 4-гадовы тэрмін навучання, гісторыка-філалагічны факультэт быў падзелены на гістарычны факультэт і філалагічны факультэт. У 1967 годзе гістарычны факультэт быў ператвораны ў гісторыка-педагагічны з 5-гадовым тэрмінам навучання. З 1979 года зноў гістарычны факультэт. У 1994 годзе на базе гістарычнага факультэта і кафедры беларускай культуры створаны факультэт гісторыі і культуры. У 2001 годзе факультэт гісторыі і культуры зноў перайменаваны ў гістарычны факультэт. З 2007 года — факультэт гісторыі і сацыялогіі[1].

У 2013 годзе шляхам аб’яднання факультэта гісторыі і сацыялогіі, факультэта турызму і сервісу, кафедры журналістыкі і кафедры лінгвістыкі і міжкультурных камунікацый філалагічнага факультэта створаны факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму.

Заўвагі правіць