Лінгвагуманітарны каледж
Філіял МДЛУ Лінгвагуманітарны каледж (руск.: Филиал МГЛУ "Лингвогуманитарный колледж") — сярэдне спецыяльная ўстанова адукацыі ў Мінску. Размешчаны па вул. Прытыцкага, 60-Б
Лінгвагуманітарны каледж (ЛГК) | |
---|---|
Дата заснавання | 1983 |
Тып | каледж |
Дырэктар | Надзея Іванаўна Меншчыкава |
Размяшчэнне | Мінск |
Адрас | 220005, г. Мінск, вул. Прытыцкага, 60-Б |
mslu.by/lgk | |
Гісторыя
правіцьУ 1983 годзе было заснавана Мінскае педагагічнае вучылішча № 2.[1]
У 1993 годзе вучылішча было пераназвана ў Мінскі педагагічны каледж. А ў 1996 годзе ён становіцца Мінскім дзяржаўным педагагічным каледжам. У 1998 годзе рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта перайменаваны ў Мінскі дзяржаўны педагагічны каледж № 1[1].
У 2004 годзе рэарганізаваны ў «Педагагічны каледж» УА МДЛУ, з 2006 года — «Лінгвагуманітарны каледж» УА МДЛУ[1].
Адукацыя
правіцьСпецыяльнасць | Кваліфікацыя | Падрабязней |
---|---|---|
Замежная мова | Настаўнік | Англійская і нямецкая мовы[1] |
Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання | Сакратар-рэферэнт[1] | |
Лінгвістычнае забеспячэнне сацыякультурнай дзейнасці | Арганізатар сацыякультурнай дзейнасці | З веданнем замежнай мовы[1] |
Выпускнікі Лінгвагуманітарнага каледжа маюць права паступаць на скарочаныя тэрміны навучання ў МДЛУ на ўсе спецыяльнасці вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з Парадкам прыёму ў МДЛУ.
Вядомыя выпускнікі
правіць- Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая (нар. 1979) — беларуская пісьменніца.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Лингвогуманитарный колледж МГЛУ Архівавана 5 верасня 2016. на сайце Budny.by
Спысылкі
правіць- mslu.by/lgk — афіцыйны сайт Лінгвагуманітарнага каледжа