Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, першапачаткова Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мінску, заснаваная ў 1948 годзе. Размешчаны па адрасе вул. Захарава, 21.
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт | |
---|---|
| |
Заснаваны | 1948 |
Рэктар | Наталля Яўгеньеўна Лапцева |
Сайт | www.mslu.by |
![]() |
Прапаноўвае для навучання англійскі, нямецкі, французскі, іспанскі (усе пералічаныя з’яўляюцца педагагічнымі), перакладчыцкі факультэты, факультэт міжнародных стасункаў і павышэння кваліфікацыі, факультэт рускай мовы для замежных грамадзян і факультэт па перападрыхтоўцы (усяго 9).
На базе ўніверсітэта дзейнічаюць 5 прафесійных асацыяцый: Беларускія асацыяцыі выкладчыкаў англійскай, французскай і нямецкай моў, Беларуская асацыяцыя камунікатыўнай лінгвістыкі, Беларуская асацыяцыя амерыканскіх даследаванняў.
Студэнты маюць шырокія магчымасці да творчасці. Так, напрыклад, студэнцкі хор «Cantus Juventae» існуе ўжо 15 гадоў. У рэпертуары — беларуская нацыянальная музыка, духоўныя песні, вядомыя творы беларускіх і замежных кампазітараў, джаз і інш. Хор выпусціў тры кампакт-дыскі са сваімі спевамі.
Некалькі гадоў існуе Французскі тэатр, які робіць пастаноўкі на французскай мове.
Ва ўніверсітэце дзейнічае таксама шэраг інфармацыйных цэнтраў (беларускай, іспанскай, турэцкай і кітайскай моў і культураў).
ГісторыяПравіць
Падзеі 2020 годаПравіць
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, студэнты ўніверсітэта ўзялі ўдзел у пратэстах 1-4 верасня. 4 верасня яны праспявалі англамоўную песню «Do You Hear The People Sing?(англ.) бел.» з фільма «Адрынутыя» ў холе навучальнай установы, трымаючы ў руках бела-чырвона-белы сцяг, у будынак уварваліся людзі ў цывільным і пачалі жорстка затрымліваць навучэнцаў[1].
9 верасня выкладчыкі МДЛУ ў адказ на жорсткія затрыманні запісалі відэазварот, у якім і падтрымалі студэнтаў і асудзілі дзеянні міліцыі і пазіцыю адміністрацыі ўніверсітэта, заклікалі прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці[1]. Сярод іншых у відэазвароце выступілі дацэнт Сяргей Карчыцкі, прафесары Алена Лукашанец, Вольга Судлянкова.
26 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай многія студэнты ўніверсітэта далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі. Да страйку далучылася некалькі дзясяткаў выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта[2]. У гэты ж дзень у сацсетках з’явілася няпоўнае відэа, дзе дацэнт універсітэта Валерый Пішчыкаў, які паказваў сярэднія пальцы студэнтам. 27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[3]. 29 кастрычніка з універсітэта звольнілі дацэнтку кафедры італьянскай мовы і актыўную ўдзельніцу страйкавага руху Наталлю Дуліну[4]. 30 кастрычніка ў знак салідарнасці з адлічанымі і звольненымі з універсітэта сышла прафесар Алена Лукашанец[5].
РэктарыПравіць
- (1948—?) — Міхаіл Фядотавіч Жаўрыд
- (?—2020) — Наталля Пятроўна Баранава
- (з 2020) — Наталля Яўгеньеўна Лапцева
ВыкладчыкіПравіць
Вядомыя выпускнікіПравіць
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Выкладчыкі Лінгвістычнага ўніверсітэта запісалі зварот у падтрымку студэнтаў ВІДЭА
- ↑ Некалькі дзясяткаў выкладчыкаў і супрацоўнікаў МДЛУ далучыліся да страйку, — дацэнтка кафедры
- ↑ Лукашэнка запатрабаваў адлічваць і звальняць пратэстуючых студэнтаў, медыкаў, рабочых
- ↑ З МДЛУ звальняюць дацэнтку кафедры італьянскай мовы і актывістку забастоўкі
- ↑ В Минске задержана уволенная преподаватель МГЛУ. 30.10.2020
СпасылкіПравіць
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт МДЛУ (руск.)
- Выпускники переводческого факультета Минского иняза (руск.)
- Студэнцкае жыццё МДЛУ анляйн (руск.)