Адкрыць галоўнае меню

БіяграфіяПравіць

Скончыў Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытуту замежных моў (1983)[1][2]. Пасля службы ва Узброеных Сілах СССР (1983—1985), вучыўся ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства АН БССР (1985—1987)[1]. Працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1987—1991)[1][2], навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны (1991)[1][2].

З 1991 года ўдзельнічаў у выданні газеты «Наша Ніва» у Вільнюсе[1][2]. Працаваў перакладчыкам, рэдактарам[2]. З 1995 года вучыўся ў дактарантуры Вільнюскага ўніверсітэта, тэма дысертацыі «Тэксталогія біблейскіх перакладаў Францішка Скарыны»[1]. З 1996 года супрацоўнік «Радыё Свабода» (Прага)[1][2]. У 1999—2001 гадах быў рэдактарам Радыё «Балтыйскія хвалі» (Вільнюс)[1].

Жанаты, мае двух дзяцей[1]. Грамадзянін Літвы, жыве ў Празе. У 2012 годзе С. Шупу адмоўлена ў візе на ўезд у Беларусь[3].

ДзейнасцьПравіць

Актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х гадоў[1][4]. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб'яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984)[1][4]. У 1986 годзе разам з Лявонам Баршчэўскім заснаваў нефармальнае аб'яднанне перакладчыкаў «Бабілён»[2] і быў яго прэзідэнтам у 1986—1991 гадах[1][4][5]. Актыўны удзельнік літаратурнага таварыства «Тутэйшыя»[6].

Свабодна валодае англійскай, літоўскай, партугальскай, польскай, французскай, харвацкай і чэшскай мовамі, добра разумее нямецкую, эстонскую і сучасны іўрыт, а таксама ў пэўнай ступені старажытнаяўрэйскую, старажытнагрэчаскую і лацінскую мовы. Пачынаў вучыць верхнелужыцкую, дары, ірландскую, кітайскую, навагрэчаскую, шведскую, японскую і некаторыя іншыя мовы, але, за ўласнай ацэнкай, ведае іх на недастатковым узроўні. Думае пра вучэнне арабскай. Таксама разумее шэраг славянскіх і раманскіх моў, але не лічыць такі ўзровень іх веданнем.[7]

Пераклаў асобныя творы П. Мерымэ[2], Г. дэ Мапасана[2], Ф. Тугласа[2], М. Уньта[2], М. Мута[2], Э. По[2], Х. Л. Борхеса[2], Б. Шульца[2], Э. Керэта[2], М. Павіча[2], Л. Дарэла[2], А. Ж. Грэймаса[2], М. Ергавіча[2], О. Мілаша[2], Б. Віяна[2], Дж. Джойса[2], Дж. Оруэла[1], Э. Базэна, А. Юпруса, Л. Маер-Скуманц, Ё. Тэрборна, М. Кульбака. Пераклады выходзілі асобнымі выданнямі, а таксама ў альманахах «Далягляды» і «Братэрства», часопісах «Крыніца», «Фрагмэнты», «Arche», газетах «ЛіМ», «Наша Ніва»[2].

Займаецца пытаннямі і метадалогіяй перакладу біблейскіх тэкстаў на беларускую мову, сярод іншага пераклаў Кнігу прарока Ёны[ru][8].

Укладальнік і публікатар «Архіваў БНР» (1998)[1][2][9]. Аўтар кнігі «Падарожжа ў БНР» (2018). Аб гэтай тэме сваіх даследванняў Сяргей Шупа расказвае так:[10]

 

Неяк сталася так, што мне давялося пражыць некалькі гадоў у Беларускай Народнай Рэспубліцы. Ну ня так, вядома, што я трапіў у нейкую пятлю часу, якая закінула мяне на 100 гадоў назад. Але я перабраў да апошняй старонкі ўсе тыя тысячы і тысячы дакумэнтаў, што захоўваюцца ў менскіх і віленскіх архівах, перачытаў мноства тагачасных газэт Беларусі і навакольных краінаў на ўсіх даступных мовах, сачыў за манаграфіямі і артыкуламі на тэму.

 

Кніга «Падарожжа ў БНР» уяўляе сабой упарадкаваны паказ у гістарычным кантэксце арыгінальных дакументаў і матэрыялаў, якія захоўваюцца ў фондах БНР у архівах Мінска і Вільні. Яе жанр вызначаны як «архіўны раман»[11].

Рэдактар «Ангельска-беларускага слоўніка» В. Пашкевіч[2].

ПрызнаннеПравіць

ЗноскіПравіць

  1. 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 1,12 1,13 1,14 1,15 1,16 Кто есть кто, 2003
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 2,12 2,13 2,14 2,15 2,16 2,17 2,18 2,19 2,20 2,21 2,22 2,23 2,24 2,25 2,26 Перакладчыкі: ПрайдзіСвет, 2009
  3. Сяргею Шупу адмоўлена ў беларускай візе // Наша ніва. 2012. 13 сакавіка.
  4. 4,0 4,1 4,2 Дубавец, 2012
  5. Бабілён // Дэмакратычная апазыцыя…
  6. Тутэйшыя // Дэмакратычная апазыцыя…
  7. Сяргей Шупа. Сапраўдны пераклад…
  8. Шупа С. Кніга прарока Ёны / Раздатачны матэрыял да дакладу аўтара «Кніга прарока Ёны. Выпрацоўка алгарытмаў працы над перакладам» // ІІІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Секцыя 12, Панэль 12В.2. — Коўна (Літва), 11-13.10.2013.
  9. Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі: У 2-х кн. / Склад. С. Шупа. — Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага: Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Таварыства беларускага пісьменства, 1998. — 1721 с.
  10. nn.by
  11. svaboda.org
  12. http://pen-centre.by/premija_adamovicha.html
  13. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  14. https://www.svaboda.org/a/30237789.html

ЛітаратураПравіць

  • Бабілён // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. — Мн.: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. — ISBN 985-6374-08-1
  • Дубавец С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога.. — [Б. м.]: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012. — С. 34, 123, 209, 227, 269, 276, 300, 329, 331—340, 388. — 457 с.
  • Сяргей Шупа // ПрайдзіСвет: часопіс перакладной літаратуры : [Электронны рэсурс]. — Мн.: 2009.
  • Сяргей Шупа. Сапраўдны пераклад — гэта пераклад прозы // ПрайдзіСвет: часопіс перакладной літаратуры [Электронны рэсурс] — Мн., 20.11.2009 — Дата доступу 25.10.2015
  • Тутэйшыя // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. — Мн.: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. — ISBN 985-6374-08-1
  • Шупа С. // Кто есть кто : [Электронный ресурс]. — Мн.: Belarus Today, 2003.

СпасылкіПравіць