Эрвэ Базен
Эрвэ Базен (фр.: Hervé Bazin), сапраўднае імя Жан-П’ер Мары Эрвэ-Базен (фр.: Jean-Pierre Hervé-Bazin; 17 красавіка 1911, Анжэ — 17 лютага 1996) — французскі пісьменнік, удзельнік Руху Супраціву, прэзідэнт Ганкураўскай акадэміі (з 1973). Лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1980).
Эрвэ Базен | |
---|---|
фр.: Hervé Bazin | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні |
фр.: Jean Pierre Marie Hervé-Bazin[1] фр.: Jean Pierre Marie Hervé |
Псеўданімы | Hervé Bazin[2] і Jean Marbolivien[2] |
Дата нараджэння | 17 красавіка 1911[3][4][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 1996[6][1] (84 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Jacques Hervé-Bazin[d] |
Жонка | Odile Hervé-Bazin[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, эсэіст |
Жанр | раман |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Прэмія Гіёма Апалінера[d] (1947) Prix de l'Humour noir[d] (1967) Paulée de Meursault award[d] (1969) |
Узнагароды | |
![]() | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў пабожнай буржуазнай сям’і. Дзяцінства прайшло ў дэпартаменце Мен і Луара. Праз частыя канфлікты з уладнай маці (вобраз якой пазней выведзены ў рамане «Гадзюка ў кулаку») некалькі разоў уцякаў з дому, пакуль у 20 гадоў урэшце не пакінуў сям’ю. Нягледзячы на цяжкія ўспаміны, выкліканыя бацькоўскай сядзібай, усё жыццё заставаўся вельмі прывязаны да родных мясцінаў — менавіта там адбываюцца дзеі большасці яго раманаў.
Пасля пансіяната Эрвэ Базен паступіў на факультэт літаратуры ў Сарбоне. Дзеля заробку браўся за кожную працу, змяніў шмат прафесій. Самастойнае жыццё пачаў прадаўцом хустак і шкарпэтак на вядомай вуліцы Лепік у Парыжы, дарозе ў краіну мастакоў — на Манмартр. Гандаль не пайшоў, але Базен не журыўся, асвойваў прафесію за прафесіяй. Быў мулярам, тынкоўшчыкам, цесляром, электраманцёрам. Літаратурную дзейнасць пачаў беспаспяховымі вершамі. У 1946 годзе стварае паэтычны часопіс «Ракавіна» (La Coquille), выпусціў 8 нумароў; у 1948 годзе атрымаў прэмію Апалінера за «Дзень» (Jour) — свой першы зборнік паэм, напісаны як працяг À la poursuite d’ris. Потым парадай Поля Валеры кінуў паэзію і заняўся прозай.
Канфліктныя адносіны з маці натхнілі пісьменніка на раман «Гадзюка ў кулаку» (Vipère au poing, 1948), апавяданне пра поўныя нянавісці адносіны ў сям’і Рэзо: бяздушную і жорсткую маці, што ўвесь час знаходзіць новыя спосабы прыгнёту і прыдзірак, і яе дзяцей, найперш апавядальніка Жана Рэзо. Гэтыя «Атрыды ў фланэлевай камізэльцы», як называў раман сам Эрвэ Базена, былі добра ацэнены крытыкам Марысам Надо. Раман меў велізарны поспех у пасляваенны час, як і многія іншыя, дзе натуралістычна апісваліся норавы эпохі і ствараліся верагодныя псіхалагічныя партрэты. Персанажы «Гадзюкі ў кулаку» сталі героямі і іншых раманаў: «Смерць коніка» (La mort du petit cheval, 1950) і «Крык савы» (Cri de la chouette, 1971).
У 1950 годзе Эрвэ Базен апублікаваў L’amour est à réinventer ў часопісе Люсі Фор La Nef, у тым жа нумары друкаваліся творы Марселя Аклера , Жака Адыберці, Эміля Данаэна , Марыса Друона і Андрэ Маруа.
Эрвэ Базена лічаць «сямейным раманістам», сям’я — цэнтральная тэма ўсіх яго раманаў. Эдварда Кузьміна адзначала, што «аналіз псіхалогіі шлюбу <…> надзвычай грунтоўна і пільна распрацаваны пісьменнікам». Пры гэтым, як паказвае крытык у сувязі з раманам «Шлюбная жыццё» (Le Matrimoine, 1966), «кожная палова роду чалавечага можа прачытаць яго са сваіх пазіцый. Жанчыны прачытаюць яго з гарачым спачуваннем, пазнаўшы, нібы ў люстэрку, свае штодзённыя вялікія і маленькія драмы. Мужчына ж можа прачытаць раман з поўным самаздавальннем, салідарны з героем, разам з ім абвінаваціўшы жанчыну ва ўсім бязладдзі побыту. І не адразу заўважыць, што, здаецца, пісьменнік злавіў яго ў пастку»[8]. У гутарках Базен бязбоязна раскрываўся, падахвочваючы і суразмоўцу быць такім жа непасрэдным і адкрытым, каб не марнаваць час размовы. Базен спяшаўся жыць, павышаны тэмп жыцця, нават разводы і шлюбы (якіх было чатыры), колькасць дзяцей, ледзь не большае за колькасць раманаў, былі нармальным адлюстраваннем падараванага яму леанардаўскага творчага і жыццёвага зараду[9].
Тым жа часам Базен піша навелы і эсэ, як, напрыклад, «Усё, у што я веру» (Ce que je crois, 1977).
У 1960 годзе Эрвэ Базен стаў членам Ганкураўскай акадэміі, а ў 1973 годзе яе прэзідэнтам (Хорхэ Семпрун, які мусіў змяніць Франсуа Нурысье, перадаў Базену сваю чаргу).
Эрвэ Базен быў актывістам руху за мір, звязанага з Камуністычнай партыяй, ідэі якой былі блізкія пісьменніку. Удзельнічаў у Супраціве, не прыняўшы капітуляцыі Францыі перад нацысцкай Германіяй. У пасляваенныя гады Базен змагаўся супраць ідэі магчымасці ядзернага канфлікта[9]. Падтрымліваў з Францыі сям’ю Розенбергаў, пакуль ішоў судовы працэс па іх справе.
У 1980 годзе Эрвэ Базен атрымаў Міжнародную Ленінскую прэмію, на што Ражэ Пейрэфіт іранічна заўважыў: «Эрвэ Базен атрымаў дзве прэміі, якія склалі пару: Ленінскую прэмію за мір і Прэмію за чорны гумар ».
Новыя знакі прыпынку
правіцьУ эсэ 1966 годзе Plumons l’Oiseau прапанаваў шэсць новых знакаў прыпынку (уключна з выкарыстаным і да гэтага іранічным знакам)[10]:
-
іронія
-
сумненне
-
упэўненасць
-
згода
-
аўтарытэтнасць
-
каханне
Асноўныя творы
правіць- «Змяя ў кулаку» / Vipère au poing (1948)
- «Галавой аб сцяну» / Tête contre les murs (1949)
- «Смерць коніка» / La Mort du petit cheval (1950)
- «Устань і ідзі» / Lève-toi et marche (1951)
- Contre vents et marées (1953)
- «Я люблю нягледзячы ні на што…» / Qui j’ose aimer (1955)
- «Дзеля сына» / Au nom du fils (1960)
- «Алей ў агонь» / L’huile sur le feu (1965)
- «Шлюбная жыццё» / Le Matrimoine (1966)
- «Шчасліўцы з вострава адчаю» / Les Bienheureux de la désolation (1970)
- «Крык савы» / Cri de la chouette (1971)
- «Мадам Экс» / Madame Ex (1974)
- «І агонь пажырае агонь» / Un feu dévore un autre feu (1978)
- «Зялёны храм» / L'église verte (1981)
- Le Démon de minuit (1988)
- L'École des pères (1991)
Беларускія пераклады
правіцьПаасобныя творы на беларускую пераклаў Сяргей Шупа.
- Здаецца мансарда // Французская навела XX стагоддзя. — Мн., 1992.
Зноскі
- ↑ а б в г Fichier des personnes décédées mirror Праверана 13 студзеня 2022.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 12 кастрычніка 2023.
- ↑ Hervé Bazin // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Hervé Bazin // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ birth certificate
- ↑ The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Э. Кузьмина. Роман или исследование? // «Литературное обозрение», 1973, № 7, с.86-88.
- ↑ а б Девиз Базена - надо выстоять. Лоллий Замойский(недаступная спасылка). artrevue.org. Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2018. Праверана 21 сакавіка 2019.
- ↑ Hervé Bazin: Plumons l’oiseau. Editions Bernard Grasset, Paris 1966, u. a. S. 142.