Манмартр (фр.: Montmartre, літар. Гара Мучанікаў) — назва 130-метровага ўзгорка на поўначы Парыжа і старажытнарымскага паселішча. У 1860 раён зрабіўся часткай горада, даў назву 18-й муніцыпальнай акрузе.

Славутасць
Манмартр
фр.: Montmartre
48°53′13″ пн. ш. 2°20′28″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лесвіца Манмартра

Узгорак Манмартр — самы высокі пункт Парыжа. На вяршыні ўзгорка знаходзіцца базіліка Сакрэ-Кёр, адна з самых папулярных славутасцяў французскай сталіцы. Узысці на Манмартр можна па знакамітай лесвіцы або з дапамогай фунікулёра.

15 кастрычніка 2000 года на Манмартры адкрылі «Сцяну Кахання», на якой на 311 мовах напісана «Я цябе кахаю».

У 2001 на вялікія экраны выйшаў фільм «Неверагодны лёс Амэлі Пулен», месцам дзеяння якога стаў Манмартр. Гэта прыцягнула сюды новую хвалю турыстаў.

Зноскі