Неверагодны лёс Амэлі Пулен

французская рамантычная камедыя 2001 года

«Неверагодны лёс Амэлі Пулен» (фр.: Le Fabuleux Destin d’Amélie Poulain) — французская рамантычная камедыя 2001 года кінарэжысёра Жан-П’ера Жэнэ[28].

Неверагодны лёс Амэлі ПуленM:
фр.: Le Fabuleux destin d'Amélie Poulain
Постар фільма
Жанр рамантычная камедыя[d], кінакамедыя, драматычны фільм і магічны рэалізм[d][16]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія France 3 Cinéma[d][26], Canal+, Miramax[d], UGC Images[d][26], Tapioca Films[d][26] і MMC Movies[d][26]
Працягласць 122 хв.
Бюджэт 77 млн франкаў (10 млн дол.)
Зборы 173,9 млн дол.[1]
Краіна
Мова французская[2]
Год 28 лютага 2001[3], 19 красавіка 2001[3], 25 красавіка 2001[3], 16 жніўня 2001[4][5], 20 жніўня 2001[3], 7 верасня 2001[3], 20 верасня 2001[6], 20 верасня 2001[3], 21 верасня 2001[3], 5 кастрычніка 2001[3], 12 кастрычніка 2001[7][8], 19 кастрычніка 2001[3][9], 24 кастрычніка 2001[3], 25 кастрычніка 2001[3], 26 кастрычніка 2001[10], 2 лістапада 2001[3], 8 лістапада 2001[3], 14 снежня 2001[11], 17 лістапада 2001[3], 23 лістапада 2001[3], 6 снежня 2001[3][12], 6 снежня 2001[3], 15 снежня 2001[3][13], 26 снежня 2001[3], 10 студзеня 2002[3], 11 студзеня 2002[14], 24 студзеня 2002[3], 25 студзеня 2002[15], 8 лютага 2002[3], 8 лютага 2002[3], 21 лютага 2002[3], 22 лютага 2002[3], 22 лютага 2002[3], 6 сакавіка 2002[3], 8 сакавіка 2002[3], 14 сакавіка 2002[3], 14 сакавіка 2002[3], 21 сакавіка 2002[3], 21 сакавіка 2002[3], 22 сакавіка 2002[3], 5 красавіка 2002[3], 24 красавіка 2002[3], 29 лістапада 2002[3] і 2001
IMDb ID 0211915
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фільм заняў другое месца ў спісе «100 лепшых фільмаў сусветнага кінематографа не на англійскай мове», складзеным у 2010 годзе часопісам Empire[29].

Сюжэт правіць

Дзіцячыя гады Амэлі праходзяць у выдуманым свеце і адзіноце. Яна ўвесь час фантазіруе і размаўляе са сваім ўяўным сябрам — кракадзілам. Яе бацька памылкова дыягнаставаў ёй парок сэрца (ён надаваў ёй занадта мала часу, з прычыны чаго пры правядзенні штомесячных медыцынскіх абследаванняў Амэлі моцна хвалявалася), таму дзяўчынцы давялося вывучаць навукі дома, страціўшы магчымыасці знайсці сяброў. Маці Амэлі трагічна загінула, калі ёй на галаву з вяршыні сабора Нотр-Дам звалілася турыстка-самазабойца з Канады. У садзе сямейства Пулен будуецца мініятурны маўзалей для праху загінулай. Нават там пануе цацачны, казачны свет.

Стаўшы дарослай, Амэлі пакідае бацькоўскі дом. Яна працуе ў кафэ «Два Млына» на Манмартры, «пару разоў» спрабуе завязаць любоўныя адносіны з мужчынамі, але яе спробы «аказваюцца непераканаўчымі».

Амэлі вельмі вынаходлівая і ўмее знаходзіць задавальненне ў маленькіх паўсядзённых радасцях: апускаючы руку ў мяшок з фасоляй, ламаючы чайнай лыжачкай скарыначку крэм брюле, пускаючы «блінцы» па каналу Сен-Мартэн.

Але вечарам 30 жніўня 1997 года — у дзень гібелі прынцэсы Дыяны (у рэальнасці прынцэса Дыяна загінула 31 жніўня) — яе жыццё змяняецца: выпадкова Амэлі знаходзіць у сваёй ваннай тайнік, у якім ляжыць бляшаная скрынка з алавянымі салдацікамі, шклянымі шарыкамі і іншымі дзіцячымі скарбамі, якія належалі невядомаму хлопчыку, які жыў калісьці ў яе кватэры, цяпер ужо даросламу пяцідзесяцігадоваму мужчыне. Амэлі вырашае вярнуць скрынку ўладальніку. Яна думае: калі яе задумка абудзіць у ёй якія-небудзь пачуцці, то яна ўсё жыццё прысвеціць клопату пра шчасце іншых людзей.

Амэлі знаходзіць ўладальніка гэтага тайніка і з заміраннем сэрца чакае яго рэакцыі. Седзячы за стойкай бара ў кафэ, яна чуе яго прызнанне, што ён шчаслівы атрымаць такую вось вестку з дзяцінства. З гэтага часу Амэлі ўмешваецца ў жыццё іншых людзей. Пасля гісторыі з вяртаннем «скарбаў» яна дапамагае адной з работніц «Двух млыноў» знайсці каханне ў вобразе пастаяннага наведвальніка — мужчыны з дыктафонам, вяртае надзею жанчыне, якая жыве ў адным доме з ёй, падрабіўшы ліст ад нябожчыка мужа. Амэлі даўно раіла бацьку адправіцца ў падарожжа па свеце, але ён усё не вырашаецца з'ехаць, і Амэлі просіць знаёмую сцюардэсу фатаграфаваць садовага гнома бацькі ў розных гарадах на фоне славутасцей і адсылаць атрыманыя здымкі яму.

Спазніўшыся на цягнік, Амэлі застаецца начаваць у метро, а раніцай яна натаркаецца на хлопца, які шукае нешта пад адной з фотакабінак. Убачыўшы яе, ён як быццам палохаецца. Потым яна сустракае яго яшчэ раз, калі ён зноў нешта шукае каля фотакабінкі, а потым, заўважыўшы кагосьці, бяжыць за ім. Па дарозе ён губляе альбом, які знаходзіць Амэлі. У гэтым альбоме налепленыя змятыя і парваныя фатаграфіі — няўдалыя здымкі, выкінутыя незадаволенымі кліентамі фотакабінак і падабраныя гэтым чалавекам. У альбоме часта сустракаецца фота аднаго і таго ж чалавека. У яго як быццам асоба без эмоцый. Гэтымі думкамі Амэлі дзеліцца са «шкляным Чалавекам», адным з жыхароў яе дома. Разам яны вырашаюць разгадаць таямніцу: што за чалавек намаляваны на гэтых дзіўных фотаздымках. У рэшце рэшт высвятляецца, што гэта чалавек, які рамантуе фотакабінкі, а фоты робіць проста для праверкі, пасля чаго дзярэ і выкідвае іх.

Як аказалася, Ніно, хлопца, што страціў кнігу з фотакарткамі, хвалюе тое ж пытанне. Амэлі пашчасціла разгадаць таямніцу, і яна падкідвае Ніно падказкі-загадкі: сваю фатаграфію ў масцы Зора, стрэлкі на асфальце, шарады. У выніку яны прыводзяць яго прама да таго загадкавага нежывога чалавека, намаляванага на фотаздымках. Ніно і Амэлі нарэшце сустракаюцца, ведаючы, хто з іх хто. І аказваецца, што яны створаны адзін для аднаго.

Акцёрскі склад правіць

   Адры Тату   –   Амелі Пулен
   Мацьё Касавіц[en]   –   Ніно Кенкампуа
   Руфюс[en]   –   Рафаэль Пулен, бацька Амелі
   Ларэла Кравата[en]   –   Амандзіна Пулен, маці Амелі
   Серж Мерлен[en]   –   Раймон Дзюфаэль, «шкляны чалавек»
   Жамель Дэбуз   –   Люсьен
   Клацільд Мале[fr]   –   Джына, афіцыянтка
   Клер Мар’е[fr]   –   Сюзанна, гаспадыня кафэ
   Ізабэль Нанці[fr]   –   Жаржэт, прадаўшчыца ў табачным аддзеле
   Дамінік Пінон[fr]   –   Жазеф
   Арцюс дэ Пенгерн[fr]   –   Іпаліта
   Іаланда Маро[fr]   –   Мадлен Уолес, кансьержка
   Урбен Канселье[fr]   –   Каліньён
   Марыс Бенішу[fr]   –   Дамінік Брэтадо
   Мішэль Рабен[fr]   –   бацька Каліньёна
   Андрэ Даман[fr]   –   маці Каліньёна
   Армель[fr]   –   Філамена, сцюардэса
   Клод Перон[fr]   –   Эва, прадаўшчыца ў секс-шопе
   Андрэ Дзюсалье[fr]   –   расказчык

Узнагароды правіць

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 59 кінаўзнагародамі і яшчэ 74 намінацыямі[30].

Кінафестываль / Кінапрэмія Дата Прэмія / Катэгорыя Намінант(ы) Вынік Спасылкі
Сусветная прэмія саўндтрэкаў 18.10.2001 Кінакампазітар года Ян Цьерсен Намінацыя
Найлепшая арыгінальная музыка да фільма Ян Цьерсен Перамога
Еўрапейская кінапрэмія 01.12.2001 Найлепшы еўрапейскі фільм «Неверагодны лёс Амелі Пулен» Перамога [31][32]
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр Жан-П’ер Жэнэ Перамога
Найлепшая еўрапейская актрыса Адры Тату Намінацыя
Найлепшы еўрапейскі аператар[en] Бруно Дэльбанель Перамога
Прыз глядацкіх сімпатый найлепшаму еўрапейскаму рэжысёру Жан-П’ер Жэнэ Перамога
Залаты глобус 20.01.2002[en] Найлепшы фільм на замежнай мове[en] «Неверагодны лёс Амелі Пулен» (Францыя) Намінацыя [33]
Гоя 02.02.2002[en] Найлепшы еўрапейскі фільм «Неверагодны лёс Амелі Пулен» Перамога [34]
BAFTA 24.02.2002[en] Найлепшы фільм[en] «Неверагодны лёс Амелі Пулен» Намінацыя [35]
Прэмія Дэвіда Ліна за дасягненні ў рэжысуры[en] Жан-П’ер Жэнэ Намінацыя
Найлепшая актрыса[en] Адры Тату Намінацыя
Найлепшы арыгінальны сцэнарый[en] Гіём Ларан[fr], Жан-П’ер Жэнэ Перамога
Найлепшая аператарская праца[en] Бруно Дэльбанель Намінацыя
Найлепшы мантаж[en] Эрвэ Шнайд[en] Намінацыя
Прэмія Энтані Асквіта за арыгінальную музыку да фільма[en] Ян Цьерсен Намінацыя
Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка[en] Алін Бането[en] Перамога
Найлепшы неангламоўны фільм[en] «Неверагодны лёс Амелі Пулен» Намінацыя
Сезар 02.03.2002 Найлепшы фільм «Неверагодны лёс Амелі Пулен» Перамога [36]
Найлепшая рэжысура Жан-П’ер Жэнэ Перамога
Найлепшая актрыса Адры Тату Намінацыя
Найлепшы акцёр другога плана[en] Жамель Дэбуз Намінацыя
Найлепшы акцёр другога плана[en] Руфюс[en] Намінацыя
Найлепшая актрыса другога плана[en] Ізабэль Нанці[en] Намінацыя
Найлепшы арыгінальны або адаптаваны сцэнарый[en] Жан-П’ер Жэнэ, Гіём Ларан Намінацыя
Найлепшая аператарская праца[en] Бруно Дэльбанель Намінацыя
Найлепшы мантаж[en] Эрвэ Шнайд Намінацыя
Найлепшы гук[en] Вінсэнт Арнардзі[en], Жэрар Ардзі[fr], Жан Уманскі[en] Намінацыя
Найлепшая музыка Ян Цьерсен Перамога
Найлепшыя касцюмы[en] Мадлін Фантэн[en] Намінацыя
Найлепшыя дэкарацыі[en] Алін Бането Перамога
Оскар 24.03.2002 Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка Алін Бането, Мары-Лор Вала Намінацыя [37]
Найлепшая аператарская праца Бруно Дэльбанель Намінацыя
Найлепшы фільм на замежнай мове «Неверагодны лёс Амелі Пулен» (Францыя) Намінацыя
Найлепшы гук Вінсэнт Арнардзі, Гіём Лерыш[en], Жан Уманскі Намінацыя
Найлепшы арыгінальны сцэнарый Гіём Ларан, Жан-П’ер Жэнэ Намінацыя

Зноскі правіць

  1. Box Office Mojo
  2. http://www.nytimes.com/movies/movie/244109/Amelie/details
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж Unifrance — 1949. Праверана 13 верасня 2022.
  4. filmportal.de — 2005. Праверана 13 верасня 2022.
  5. film-dienst — 1947. — ISSN 0720-0781 Праверана 13 верасня 2022.
  6. КиноПоиск — 2003. Праверана 13 верасня 2022.
  7. Шведская база дадзеных фільмаўSvenska Filminstitutet. Праверана 13 верасня 2022.
  8. Filmfront Праверана 13 верасня 2022.
  9. Gortych A. Filmweb — 1998. Праверана 13 верасня 2022.
  10. Elonet — 2006. Праверана 13 верасня 2022.
  11. Kvikmyndir — 1997. Праверана 13 верасня 2022.
  12. סרטים — 2002. Праверана 13 верасня 2022.
  13. Filmow — 2009. Праверана 13 верасня 2022.
  14. Danish Film Database Праверана 13 верасня 2022.
  15. Rivista del cinematografoFondazione Ente dello Spettacolo, 1928. — ISSN 0035-5879 Праверана 13 верасня 2022.
  16. http://www.tasteofcinema.com/2015/20-great-magical-realism-movies-that-are-worth-your-time/2/ Праверана 30 лістапада 2020.
  17. а б http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=27063.html Праверана 1 мая 2016.
  18. http://www.imdb.com/title/tt0211915/ Праверана 1 мая 2016.
  19. а б в г д https://web.archive.org/web/20200301175009/https://www.europeanfilmawards.eu/en_EN/film/amelie.5641 Праверана 1 сакавіка 2020.
  20. а б http://www.bbfc.co.uk/releases/amelie-montmartre-le-fabuleux-destin-damelie-poulain-2001 Праверана 1 мая 2016.
  21. а б http://www.metacritic.com/movie/amelie Праверана 1 мая 2016.
  22. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав https://filmow.com/o-fabuloso-destino-de-amelie-poulain-t3108/ Праверана 1 мая 2016.
  23. http://stopklatka.pl/film/amelia Праверана 1 мая 2016.
  24. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг http://www.imdb.com/title/tt0211915/fullcredits Праверана 1 мая 2016.
  25. а б в Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  26. а б в г https://web.archive.org/web/20190306111411/https://www.europeanfilmacademy.org/2001.99.0.html Праверана 15 снежня 2019.
  27. Unifrance — 1949. Праверана 22 жніўня 2020.
  28. Le fabuleux destin d'Amélie Poulain (2001) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 24 мая 2021.
  29. The 100 Best Films Of World Cinema (The greatest films not in the English language) // Empire. Bauer Consumer Media. (англ.) (Праверана 30 верасня 2011)
  30. Le fabuleux destin d'Amélie Poulain — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 24 мая 2021.
  31. 2001: The Nominations (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 24 мая 2021.
  32. 2001: The Winners (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 24 мая 2021.
  33. Winners & Nominees 2002 (англ.)(недаступная спасылка). Сайт прэміі «Залаты глобус». Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 24 мая 2021.
  34. Estas son las nominaciones de los Premios Goya 2002 (ісп.). Сайт прэміі «Гоя». Праверана 24 мая 2021.
  35. Film in 2002 (англ.). Сайт прэміі «BAFTA». Праверана 24 мая 2021.
  36. La Cérémonie des César 2002 (фр.). Сайт Акадэміі мастацтваў і тэхналогій кінематографа. Праверана 24 мая 2021.
  37. The 74th Academy Awards (англ.). Праверана 24 лютага 2018.

Спасылкі правіць