Садовыя гномікі — невялікія фігуркі ў выглядзе гномаў у чырвоных каўпаках у розных позах, папулярныя ў Еўропе (асабліва ў Германіі) у якасці ўпрыгожвання садоў.

Садовы гном «Лэмпі»
Самы вялікі садовы гном у міры (Польшча)

Першыя садовыя гномікі былі выраблены ў нямецкай зямлі Цюрынгія, у горадзе Грэвенрода, у пачатку XIX стагоддзя, некім Філіпам Грыбелем. У 1847 годзе садовыя гномікі былі завезены у Вялікабрытанію сэрам Чарльзам Ісхемам. З партыі гномікаў, якую набыў Ісхем у Германіі, да нашых дзён захаваўся адзіны — «Лэмпі»; ён застрахаваны на мільён фунтаў стэрлінгаў.

Гномікі вырабляліся ў Германіі ў вялікай колькасцю да Другой сусветнай вайны, пасля якой іх вытворчасць узнаўляць у ранейшых аб'ёмах не сталі. У наш час сям'я Грыбелей — адзіны нямецкі вытворца садовых гномікаў; вялікая частка іх вырабляецца ў Польшчы і Кітаі.

Традыцыйныя садовыя гномікі вырабляюцца шляхам адліўкі ў формы вадкай тэракотавай гліны з наступным абпалам. Абпалены гномік размалёўваецца фарбамі. У наш час садовых гномікаў таксама адліваюць з палімерных смол і таму падобных матэрыялаў. Садовыя гномікі часта лічацца кічам і безгустоўшчынай і з'яўляюцца тэмай для спрэчак сярод прафесійных садоўнікаў.

Існуе жартоўны рух, напэўна, створаны як пародыя на актывістаў «Грынпіса» — «Фронт вызвалення садовых гномікаў», які дзейнічае ў Францыі і Італіі. Яны займаюцца выкраданнем садовых гномікаў з садоў і «адпушчэннем іх на волю» — а дакладней, пакіданнем удалечыні ад жытла. Некаторыя выкрадзеныя гномікі здзяйсняюць цэлыя вандраванні, перадаючыся з рук у рукі. У 2008 годзе 53-гадовы француз у Брытані быў арыштаваны па падозранні ў крадзяжы 170 садовых гномікаў. Практыка крадзяжу садовых гномікаў завецца «гномінг» ці «паляванне на гномаў».[1][2]

Зноскі

  1. СВОБОДУ ПЛЕННЫМ ГНОМАМ. // nvspb.ru. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 2012-3-20.
  2. У фільме «Неверагодны лёс Амэлі Пулен» галоўная гераіня адправіла ў падарожжа па ўсім свеце гноміка свайго бацькі, у пацверджанне чаго мужчыну прыходзілі фатаграфіі з яго садовай фігуркай на фоне самых знакамітых турыстычных аб'ектаў свету.