Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (МДЛУ), першапачаткова Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мінску, заснаваная ў 1948 годзе. Размешчаны па адрасе вул. Захарава, 21.

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт
Заснаваны 1948
Рэктар Наталля Яўгеньеўна Лапцева
Краіна
Размяшчэнне
Сайт www.mslu.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прапаноўвае для навучання англійскі, нямецкі, французскі, іспанскі (усе пералічаныя з’яўляюцца педагагічнымі), перакладчыцкі факультэты, факультэт міжнародных стасункаў і павышэння кваліфікацыі, факультэт рускай мовы для замежных грамадзян і факультэт па перападрыхтоўцы (усяго 9).

На базе ўніверсітэта дзейнічаюць 5 прафесійных асацыяцый: Беларускія асацыяцыі выкладчыкаў англійскай, французскай і нямецкай моў, Беларуская асацыяцыя камунікатыўнай лінгвістыкі, Беларуская асацыяцыя амерыканскіх даследаванняў.

Студэнты маюць шырокія магчымасці да творчасці. Так, напрыклад, студэнцкі хор «Cantus Juventae» існуе ўжо 15 гадоў. У рэпертуары — беларуская нацыянальная музыка, духоўныя песні, вядомыя творы беларускіх і замежных кампазітараў, джаз і інш. Хор выпусціў тры кампакт-дыскі са сваімі спевамі.

Некалькі гадоў існуе Французскі тэатр, які робіць пастаноўкі на французскай мове.

Ва ўніверсітэце дзейнічае таксама шэраг інфармацыйных цэнтраў (беларускай, іспанскай, турэцкай і кітайскай моў і культураў).

Гісторыя

правіць

Абвінавачванні ў палітычных рэпрэсіях

правіць

Паводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды і дэмакратыі, Наталля Баранава, рэктар універсітэта, адлічала студэнтаў за іх палітычную дзейнасць[1].

Падзеі 2020 года

правіць

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, студэнты ўніверсітэта ўзялі ўдзел у пратэстах 1-4 верасня. 4 верасня яны праспявалі англамоўную песню «Do You Hear The People Sing?  (англ.)» з фільма «Адрынутыя» ў холе навучальнай установы, трымаючы ў руках бела-чырвона-белы сцяг, у будынак уварваліся людзі ў цывільным і пачалі жорстка затрымліваць навучэнцаў[2].

9 верасня выкладчыкі МДЛУ ў адказ на жорсткія затрыманні запісалі відэазварот, у якім і падтрымалі студэнтаў і асудзілі дзеянні міліцыі і пазіцыю адміністрацыі ўніверсітэта, заклікалі прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці[2]. Сярод іншых у відэазвароце выступілі дацэнт Сяргей Карчыцкі, прафесары Алена Лукашанец, Вольга Судлянкова.

26 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай многія студэнты ўніверсітэта далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі. Да страйку далучылася некалькі дзясяткаў выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта[3]. У гэты ж дзень у сацсетках з’явілася няпоўнае відэа, дзе дацэнт універсітэта Валерый Пішчыкаў, які паказваў сярэднія пальцы студэнтам. 27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[4]. 29 кастрычніка з універсітэта звольнілі дацэнтку кафедры італьянскай мовы і актыўную ўдзельніцу страйкавага руху Наталлю Дуліну[5]. 30 кастрычніка ў знак салідарнасці з адлічанымі і звольненымі з універсітэта сышла прафесар Алена Лукашанец[6].

Дзеянні кіраўніцтва ўніверсітэта былі шырока асуджаныя на міжнародным узроўні[7]. У справаздачы «International Media Support  (англ.)», у прыватнасці, было адзначана, што «падзеі ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце паказваюць, як студэнты падвяргаюцца пагрозам і рэпрэсіям з боку сваіх уласных навучальных устаноў»[8].

Рэктары

правіць

Выкладчыкі

правіць

Вядомыя выпускнікі

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Беларуская сістэма рэпрэсій. Пераследнікі і іх ахвяры = Białoruski system represji. Prześladowcy i ich ofiary / pod redakcją dr Dariusza Zalewskiego, Marka Bućko  (польск.), Michała Kurkiewicza i Tomasza Pisuli. — Warszawa: Fundacja Wolność i Demokracja, 2007. — С. 41. — 72 с. Архівавана 3 снежня 2013.
  2. а б Выкладчыкі Лінгвістычнага ўніверсітэта запісалі зварот у падтрымку студэнтаў ВІДЭА
  3. Некалькі дзясяткаў выкладчыкаў і супрацоўнікаў МДЛУ далучыліся да страйку, — дацэнтка кафедры
  4. Лукашэнка запатрабаваў адлічваць і звальняць пратэстуючых студэнтаў, медыкаў, рабочых
  5. З МДЛУ звальняюць дацэнтку кафедры італьянскай мовы і актывістку забастоўкі
  6. В Минске задержана уволенная преподаватель МГЛУ. 30.10.2020
  7. 2020-10-20 Minsk State Linguistic University, Belarusian State University of Culture and Arts, Brest State Technical University (англ.). Scholars at Risk  (англ.). Праверана 17 снежня 2020.
  8. Students in Belarus stand up against repression. International Media Support  (англ.). Праверана 17 снежня 2020.
  9. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2021. Праверана 3 чэрвеня 2021.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць