Алена Глебаўна Лукашанец
Алена Глебаўна Лукаша́нец (нар. 18 жніўня 1956, Тамбоў, РСФСР) — беларускі мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1982), дацэнт (1993), прафесар.
Алена Глебаўна Лукашанец | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 жніўня 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Муж | Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец |
Дзеці | Сяргей Аляксандравіч Лукашанец |
Род дзейнасці | мовазнаўца |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук (1982) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьСкончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Структурна-прыкладная лінгвістыка», 1978), Інстытут рускай мовы АН СССР (аспірантура, 1981).
У 1984—1996 гадах працавала ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (старшы выкладчык, дацэнт); у 1996—1999 гадах у Нацыянальным інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (старшы навуковы супрацоўнік); з 1999 года — у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (дацэнт, прафесар кафедры агульнага мовазнаўства). 30 кастрычніка 2020 год пайшла з МДЛУ ў знак салідарнасці з адлічанымі і звольненымі на фоне пратэстаў у Беларусі[1].
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
правіцьНавуковыя інтарэсы: агульнае мовазнаўства, руская мова, сацыялінгвістыка.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з мовазнаўцам Аляксандрам Лукашанцам. Сын Сяргей — кандыдат гістарычных навук, Дзмітрый — кандыдат біялагічных навук.
Выбраная бібліяграфія
правіць- Беларускiя сацыялекты XIX стагоддзя : вопыт тыпалагічнага апісання / А. Г. Лукашанец. — Мінск, 1999.
- Словообразовательная система русского арго и проблемы ее описания / Е. Г. Лукашанец. — Минск, 2007.