Наталля Алегаўна Дуліна
Наталля Алегаўна Ду́ліна (нар. 15 лістапада 1964, г. Мінск) — беларуская лінгвістка, спецыялістка ў галіне вывучэння італьянскай мовы.
Наталля Алегаўна Дуліна | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лістапада 1964 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мовазнаўца |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыла сярэднюю школу № 4 г. Мінска, Мінскі тэхналагічны тэхнікум, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.
Дацэнт кафедры італьянскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Выкладчыца ў Доме італьянскай мовы і культуры «Дантэ» і перакладчыца Пасольства Італіі ў Рэспубліцы Беларусь.
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, гвалтоўнага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, а таксама жорсткіх затрыманняў салідарных з пратэстоўцамі студэнтаў універсітэта, 9 верасня разам з іншымі выкладчыкамі выступіла ў відэазвароце, у якім падтрымала студэнтаў, асудзіла дзеянні міліцыі і пазіцыю адміністрацыі ўніверсітэта, заклікаўшы прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці[1].
26 кастрычніка 2020 года на заклік Святланы Ціханоўскай далучылася да агульнанацыянальнай забастоўкі разам з некалькімі дзясяткамі выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта[2]. 27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[3]. 29 кастрычніка была звольнена з універсітэта[4].
З 2020 года Наталлю Дуліну неаднаразова змяшчалі на Акрэсціна па адміністрацыйных справах. У кастрычніку 2022 года пасля шостага затрымання яна на волю не выйшла — завялі крымінальную справу. Яе абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК), а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342). 10 сакавіка былую выкладчыцу Мінскі абласны суд асудзіў да 3,5 гадоў зняволення.
5 кастрычніка 2022 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Дуліну палітычнай зняволенай[5].
Зноскі
- ↑ Выкладчыкі Лінгвістычнага ўніверсітэта запісалі зварот у падтрымку студэнтаў ВІДЭА
- ↑ Некалькі дзясяткаў выкладчыкаў і супрацоўнікаў МДЛУ далучыліся да страйку, — дацэнтка кафедры
- ↑ Лукашэнка запатрабаваў адлічваць і звальняць пратэстуючых студэнтаў, медыкаў, рабочых
- ↑ З МДЛУ звальняюць дацэнтку кафедры італьянскай мовы і актывістку забастоўкі
- ↑ Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 15 палітычных зняволеных . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (5 кастрычніка 2022).