Мінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж
Мінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж (МДТК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Мінску. Размешчаны па адрасе вул. Чырвоная, 19б. З 2014 года філіял БНТУ.
Філіял БНТУ «Мінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж» (МДТК) | |
---|---|
Дата заснавання | 17 жніўня 1953 |
Тып | каледж |
Дырэктар | Мікалай Мікалаевіч Цыральчук |
Размяшчэнне | Мінск |
Адрас | г. Мінск, вул. Чырвоная, 19б |
www.mstc.by | |
У каледжы навучаецца больш за 1000 навучэнцаў на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі. За перыяд існавання каледжа падрыхтавана больш 26 тысяч спецыялістаў для прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці і бытавога абслугоўвання насельніцтва Рэспублікі Беларусь і замежжа. Адукацыйны працэс забяспечваюць 77 выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання[1].
Гісторыя
правіцьЗаснаваны 17 жніўня 1953 распараджэннем Савета Міністраў СССР як Мінскі тэхналагічны тэхнікум Белпрамсавета, які размясціўся па вуліцы Сухой. Першы набор навучэнцаў быў праведзены па чатырох спецыяльнасцях: «Тэхналогія швейнай вытворчасці», «Тэхналогіі сталярна-мэблевай вытворчасці», «Бухгалтарскі ўлік», «Мадэляванне і канструяванне адзення»[1].
У 1958 годзе тэхнікум размясціўся ў будынку па вуліцы Змітрака Бядулі, а ў 1961 годзе, паводле рашэння Савета Міністраў БССР, тэхнікум пераязджае ў асобнае крыло будынка палітэхнікума па Ленінскім праспекце, 85. У гэтым жа годзе пачынае працаваць завочнае аддзяленне[1].
З 1970 года тэхнікум пераехаў у 5-павярховы корпус па вуліцы Чырвонай. З 1973 года пачаўся набор на спецыяльнасць «Цырульнае мастацтва і дэкаратыўная касметыка», а з 1982 года — на спецыяльнасць «Фатаграфічная вытворчасць». З 1980—1991 год тэхнікум рыхтаваў спецыялістаў для замежных краін[1].
У 1999 годзе тэхнікум ператвораны ў Мінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж і вызначаны базавым каледжам у вобласці лёгкай прамысловасці і бытавога абслугоўвання насельніцтва[1]. У адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 2014 № 83 далучаны да БНТУ ў якасці філіяла.
Інфраструктура
правіцьКаледж мае 37 кабінетаў і лабараторый, якія абсталяваны метадычнымі комплексамі па ўсіх дысцыплінах, неабходнымі тэхнічнымі сродкамі навучання, сучасным абсталяваннем, трыма камп'ютарнымі класамі, спартыўнай і актавай заламі, сталовай, інтэрнатам для іншагародніх навучэнцаў і майстэрнямі для праходжання вытворчай практыкі. У каледжы маецца пакой псіхалагічнай разгрузкі, метадычны кабінет, бібліятэка агульнай плошчай 505 кв. м, на якой размяшчаецца абанемент, чытальная зала, кнігасховішча. Фонд бібліятэкі налічвае больш 52 000 асобнікаў кніг і перыядычных выданняў[1].
Структура
правіцьПадрыхтоўка вядзецца на аснове агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове. У структуры каледжа маюцца 3 аддзяленні[1]:
- Механіка-тэхналагічнае аддзяленне:
- Машыны і апараты лёгкай, тэкстыльнай прамысловасці і бытавога абслугоўвання;
- Канструяванне і тэхналогія швейных вырабаў (па кірунках):
- Мадэляванне і канструяванне адзення;
- Тэхналогія швейных вырабаў.
- Аддзяленне бытавога абслугоўвання насельніцтва:
- Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль;
- Фатаграфія;
- Цырульнае мастацтва і дэкаратыўная касметыка.
- Завочнае аддзяленне:
- Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль;
- Тэхналогія швейнай вытворчасці;
- Мадэляванне і канструяванне швейных вырабаў.
Вядомыя выпускнікі
правіць- Аксана Глебаўна Васільева (нар. 1975) — беларускі гісторык моды, даследчык традыцынага беларускага касцюма.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «МИНСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ТЕХНОЛОГИЧЕСКИЙ КОЛЛЕДЖ» Архівавана 23 ліпеня 2019.
Спасылкі
правіць- mstc.by — афіцыйны сайт МДТК