Уладзімір Васілевіч Макараў
Уладзімір Васілевіч Макараў (21 лістапада 1928, Цвер, РСФСР — 2019) — мовазнавец, спецыяліст у галіне раманскага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1973), прафесар (1974)[1].
Уладзімір Васілевіч Макараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2019 |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук[d] |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 21 лістапада 1928 года ў Цвяры ў сям’і рабочага. У 1949 году скончыў аддзяленне французскай мовы факультэта замежных моў Калінінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. І. Калініна. У 1954 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прафесійна-вытворчая лексіка ў раманах Э. Золя». У 1959 годзе яму было прысвоена вучонае званне дацэнта кафедры французскай мовы.
Для больш глыбокага вывучэння малдаўскай (румынскай) мовы ў 1962 годзе разам з сям’ёй пераехаў на месца жыхарства ў горад Бельцы (Малдаўская ССР). Тут на працягу двух гадоў працаваў загадчыкам кафедры французскай мовы на факультэце замежных моў Бельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Алека Русо.
У 1964 годзе запрошаны на працу прарэктарам па навуковай рабоце ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, дзе сумяшчаў працу прарэктара з загадваннем кафедры іспанскай мовы і з арганізацыяй факультэта іспанскай мовы.
У 1973 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Да праблемы лексіка-семантычнай дыферэнцыяцыі раманскіх моў» ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М. В. Ламаносава. У 1974 годзе яму было прысвоена вучонае званне прафесара кафедры «Лексікалогія іспанскай мовы» МДПІ.
У 1974 годзе перайшоў на працу прафесарам кафедры замежных моў у Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут.
З 1978 па 1984 гады працаваў Пастаянным прадстаўніком Беларускай ССР пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры пры ЮНЕСКА (Парыж, Францыя), працягваючы займацца навуковай працай.
У 1984 годзе працаваў прафесарам на кафедры «Агульнае і славянскае мовазнаўства» у Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. І. Леніна. У 1988 годзе абраны загадчыкам кафедры рускай мовы як замежнай БДУ.
У 1990 годзе ўпершыню ў Беларусі праходзілі выбары рэктараў ВНУ калектывамі студэнтаў і выкладчыкаў, і на пасаду рэктара МДПІ быў абраны Уладзімір Васільевіч Макараў. За час працы ім быў створаны вучоны савет па абароне доктарскіх дысертацый, актывізавана работа па падрыхтоўцы навуковых кадраў, арганізоўваліся стажыроўкі выкладчыкаў за мяжой. У 1993 годзе інстытуту прысвоены статус універсітэта з перайменаваннем ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт (МДЛУ).
У 1995 годзе ў сувязі са сканчэннем тэрміну абрання на пост рэктара прызначаны на пасаду прафесара кафедры лексікалогіі французскай мовы факультэта французскай мовы МДЛУ.
У 2013 годзе выйшаў на пенсію, а ў 2018 годзе па запрашэнні рэктарата МДЛУ аднавіў працу па кіраўніцтву дыпломамі і дысертацыямі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў.
Памёр у 2019 годзе.
Зноскі
Літаратура
правіць- Макараў Уладзімір Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Марусенко М. А. МАКАРОВ ВЛАДИМИР ВАСИЛЬЕВИЧ (1928—2019) // Древняя и Новая Романия. — 23. — Санкт-Петербургский государственный университет, 2019. — С. 6-9.