Святлана Георгіеўна Ціханоўская

беларуская палітычная дзяячка
(Пасля перасылкі з Святлана Ціханоўская)

Святла́на Гео́ргіеўна Ціхано́ўская (у дзявоцтва Піліпчук; 11 верасня 1982, Мікашэвічы, Брэсцкая вобласць) — беларуская палітычная дзяячка, кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2020 года; перакладчыца.

Святлана Георгіеўна Ціханоўская
Партрэт
Імя пры нараджэнні Святлана Георгіеўна Піліпчук
Род дзейнасці праваахоўніца, перакладчыца, выкладчыца замежных моў, сінхронная перакладчыца, палітык, філолаг
Дата нараджэння 11 верасня 1982(1982-09-11) (38 гадоў)
Месца нараджэння
Муж Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Святлана Георгіеўна Ціханоўская на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

У 2000 годзе з залатым медалём скончыла мікашэвіцкую сярэднюю школу № 2. Пасля заканчэння школы навучалася на філалагічным факультэце Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, які скончыла па спецыяльнасці «Замежныя мовы (англійская, нямецкая)». Пасля заканчэння ўніверсітэта жыла ў Гомелі; працавала перакладчыцай англійскай мовы ў розных арганізацыях, у тым ліку ў дабрачыннай арганізацыі дапамогі пацярпелым у выніку Чарнобыльскай аварыі «Chernobyl Life Line» (Ірландыя).

Жыла ў Мінску. Жонка блогера і грамадскага дзеяча Сяргея Ціханоўскага, з якім выхоўвае дваіх дзяцей.

Палітычная кар’ераПравіць

Сяргей Ціханоўскі збіраўся балатавацца ў прэзідэнты на выбарах 2020 года. Для вылучэння кандыдата ў Прэзідэнты павінна быць зарэгістравана ініцыятыўная група. 15 мая, у апошні дзень прыёму дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп, Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў (старшыня — Лідзія Ярмошына) разгледзела дакументы па вылучэнні яго кандыдатам у Прэзідэнты. Сяргей Ціханоўскі у гэты час адбываў арышт, і дакументы на рэгістрацыю прадаставіла паводле даверанасці яго жонка. Камісія адмовіла ў рэгістрацыі па той прычыне, што ў дакументах не было яго подпісу[1].

У той жа дзень Святлана Ціханоўская прыняла рашэнне аб вылучэнні кандыдатам у Прэзідэнты. За гадзіну да заканчэння вызначанага тэрміну яна прадаставіла ў Цэнтральную камісію па выбарах дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы. 19 мая яе ініцыятыўная група была зарэгістравана.

Па выніках збору подпісаў выбаршчыкаў Святлана Ціханоўская была зарэгістравана ў якасці кандыдата у Прэзідэнты.

У гэты час Сяргей Ціханоўскі ізноў знаходзіўся пад арыштам, на яго была заведзена крымінальная справа. 29 чэрвеня праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Сяргея Ціханоўскага, а таксама некалькіх іншых арыштаваных апанентаў дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі вязнямі сумлення[2].

16 ліпеня было дамоўлена пра аб’яднанне штабаў незарэгістраваных кандыдатаў Віктара Бабарыкі, Валерыя Цапкалы і Святланы Ціханоўскай. Яны заявілі аб мэце вызваліць палітычных і «эканамічных» зняволеных, даць ім права на перагляд спраў, а таксама правесці паўторныя справядлівыя выбары[3]. Святлана Ціханоўская пазіцыянавала сябе як пераходны кандыдат[4], бачыла галоўнай задачай у выпадку выбрання правядзенне новых свабодных выбараў[5].

 
Мітынг у падтрымку Святланы Ціханоўскай у Мінску 30 ліпеня 2020 г.

Тысячы людзей сабралі перадвыбарчыя мітынгі Святланы Ціханоўскай у Мінску, Барысаве, Бабруйску, Магілёве, Гомелі, Баранавічах, Гродне, Брэсце і іншых гарадах. У шэрагу гарадоў (Пінск, Стоўбцы, Слуцк, Салігорск і інш.) улады арганізаваць сустрэчы з выбарцамі Святлане Ціханоўскай не дазволілі.

ЦВК Беларусі аб’явіла аб чарговай перамозе Аляксандра Лукашэнкі з падтрымкай звыш 80 % выбарцаў. Пры тым на шэрагу ўчасткаў упэўненую перамогу атрымала Святлана Ціханоўская.

10 жніўня ў суправаджэнні адваката прыйшла ў ЦВК са скаргай на правядзенне выбараў. Правёўшы там нейкі час з прадстаўнікамі дзяржорганаў, яна пакінула будынак адна праз іншы ўваход. Тады ж старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык распавёў, што сілавікі ахоўвалі аб’яднаны штаб у дзень выбараў у мэтах прадухіліць замах на жыццё Святланы Ціханоўскай. На наступны дзень стала вядома, што кандыдат у прэзідэнты знаходзіцца ў Літве. Было распаўсюджана відэа, у якім Святлана Ціханоўская па паперцы зачытвае тэкст з заклікам да яе прыхільнікаў адмовіцца ад масавых пратэстаў, адразу ж з’явіліся сумневы ў тым, што гэты зварот быў зроблены добраахвотна[6].

14 жніўня ініцыіравала стварэнне каардынацыйнай рады для трансфера ўлады ў Беларусі[7]. У наступныя месяцы здзейсніла шэраг візітаў у еўрапейскія краіны, сустракалася з іх лідарамі як прадстаўнік народа Беларусі.

АцэнкіПравіць

Паэтэса і публіцыстка Валянціна Аксак назвала Святлану Ціханоўскую «Рагнедай ХХІ стагоддзя»[8].

Зноскі