Альфа (спецпадраздзяленне КДБ)
Група «А» пры Камітэце дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь — спецыяльнае антытэрарыстычнае падраздзяленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Заснавана 3 сакавіка 1990 г. як 11-я група КДБ СССР са штаб-кватэрай у Мінску. Уяўляе сабой эліту беларускага спецназа, якая забяспечвае бяспеку краіны і вырашае самыя складаныя задачы на высокім прафесійным узроўні. Асноўныя задачы Упраўлення групы «А» — ажыццяўленне спецыяльных сілавых аперацый па прадухіленні тэрарыстычных актаў, пошуку, абясшкоджванні або ліквідацыі тэрарыстаў, вызваленне заложнікаў, спыненне экстрэмісцкіх акцый, асабліва небяспечных злачынных праяваў, незаконны вываз каштоўных металаў, матэрыяльных і гістарычных каштоўнасцяў за межы краіны і інш.
Група «А» пры Камітэце дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
![]() Шэўрон | |
Гады існавання | 1990 — ц. ч. |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне |
![]() ![]() |
Тып | Падраздзяленне спецыяльнага прызначэння |
Функцыя |
спецыяльныя аперацыі контртэрарыстычная дзейнасць |
Мянушка | «Альфа», Група «А» |
Рыштунак | савецкі, айчынны, расійскі і інш. |
Удзел у | Першая чачэнская вайна і Другая чачэнская вайна (адмаўляецца) |
Гісторыя правіць
11-я група «А» 7-га Упраўлення КДБ СССР заснавана 3 сакавіка 1990 г. з дыслакацыяй у Мінску, і зонай дзеяння ў БССР і краінах Прыбалтыкі[1]. З кастрычніка 1991 па студзень 1992 гг. група знаходзілася ў распараджэнні Галоўнага ўпраўлення аховы пры апараце Прэзідэнта СССР. Потым увайшла ў структуру Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Байцы групы выконвалі спецыяльныя аператыўныя заданні, а ў 1992—1994 гг. прыцягваліся для забеспячэння фізічнай абароны і бяспекі кіраўніцтва краіны і членаў замежных дэлегацый. У ноч з 11 на 12 красавіка 1995 г. прымалі ўдзел у збіцці і выдварэнні дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII-га склікання, якія галадавалі ў знак нязгоды з рэфэрэндумам, ініцыяваным Прэзідэнтам РБ Аляксандрам Лукашэнкам.[2]
У кастрычніку 1999 г. паміж КДБ Рэспублікі Беларусь і ФСБ Расійскай Федэрацыі былі падпісаныя пратаколы аб супрацоўніцтве паміж групай «Альфа» і Цэнтрам спецыяльнага прызначэння ФСБ[3].
Санкцыі правіць
6 лістапада 2020 года камандзіра «Альфы» Сяргея Зубкова дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза[4][5]. 24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[6], а 11 снежня — і Швейцарыя[7]. Акрамя таго, 6 лістапада Зубкоў трапіў пад санкцыі Канады[8].
23 снежня 2020 года спецпадраздзяленне «Альфа» было ўключана ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША як памагатае рэжыму Лукашэнкі[9][10]. 21 чэрвеня 2021 года ў гэты ж спіс быў унесены і Зубкоў[11].
З 2022 года «Альфа» таксама знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, Швейцарыі і Японіі[12].
Камандзіры правіць
- Аляксандр Міхайлавіч Лапанаў (3 сакавіка 1990 — люты 1992) — палкоўнік
- Юрый Фёдаравіч Бародзіч (люты 1992—1993 в.а., 1993 — красавік 1995)
- Уладзімір Віктаравіч Грышанаў (май 1995 — красавік 2004)
- Мікалай Аляксеевіч Івінскі (май 2004 — лістапад 2009) — палкоўнік
- Алег Анатольевіч Чарнышоў (лістапад 2009 — ліпень 2013 года) — палкоўнік
- Зубкоў Сяргей Яўгенавіч (з красавіка 2014) —палкоўнік
Зноскі
- ↑ 3 марта исполняется 25 лет со дня образования группы «А» КГБ Беларуси (руск.). СБ. Беларусь сегодня (3 сакавіка 2015). Праверана 29 ліпеня 2019.
- ↑ Навумчык, С. Дзевяноста пяты / Сяргей Навумчык; [Адк. рэд. А. Лукашук; Маст. Г. Мацур. — [Б. м.]: [Б. в.], 2015. — 320 с. — (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — ISBN 978-0-929849-73-7.]
- ↑ «Альфа» Минск (руск.)(недаступная спасылка). Альфа. Международная ассоциация ветеранов подразделения антитеррора. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2019. Праверана 29 ліпеня 2019.
- ↑ Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников (руск.)(недаступная спасылка). naviny.by (6 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2021. Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). EUR-Lex .
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (24 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
- ↑ Belarus: Federal Council extends scope of sanctions (англ.). Федэральны савет Швейцарыі (11 снежня 2020). Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Belarus sanctions (англ.). Урад Канады (6 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
- ↑ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
- ↑ ЗША пашырылі санкцыйны спіс супраць уладаў Беларусі . Белсат (23 снежня 2020). Праверана 18 верасня 2021.
- ↑ Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (21 чэрвеня 2021). Праверана 18 верасня 2021.
- ↑ Група «А» при Комітеті державної безпеки Республіки Білорусь (Спецпідрозділ Альфа Комітету державної безпеки Республіки Білорусь)