Эдгарс Рынкевічс

латвійскі палітык, 11-ы прэзідэнт Латвіі
(Пасля перасылкі з Эдгар Рынкевіч)

Эдгарс Рынкевічс (лат.: Edgars Rinkēvičs; нар. 21 верасня 1973, Юрмала) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, абраны Прэзідэнт Латвіі ў 2023 годзе.

Эдгарс Рынкевічс
лат.: Edgars Rinkēvičs
дэпутат Сейма Латвіі[d]
4 лістапада 2014 — 5 лістапада 2014
дэпутат Сейма Латвіі[d]
6 лістапада 2018 — 7 лютага 2019
міністр замежных спраў Латвіі[d]
25 кастрычніка 2011 — 8 ліпеня 2023
Папярэднік Гіртс Валдыс Крыстаўскіс
11-ы прэзідэнт Латвіі
з 8 ліпеня 2023
Папярэднік Эгілс Левіц
Нараджэнне 21 верасня 1973(1973-09-21) (50 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык і дыпламат
Узнагароды
Order of Orange-Nassau Grand Officer of the Order of the Oak Crown Grand Cross of Royal Norwegian Order of Merit Grand Cross 1st class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany Order of the Cross of Terra Mariana, 1st Class ордэн Трох Зорак Order of Viesturs Order of the Three Stars, 2nd Class ордэн «За заслугі» І ступені Commander First Class of the Order of the Lion of Finland Order of the Lion of Finland Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча Commander of the Cross of the Order of Merit of the Republic of Poland кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» вялікі афіцэр ордэна Аранскіх-Насау NATO Meritorious Service Medal
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Да абрання на пасаду кіраўніка краіны займаў пасады Міністра замежных спраў Латвіі з 2011 па 2023 год, кіраўніка канцылярыі Прэзідэнта Латвіі, дзяржаўнага сакратара Міністэрства абароны Латвіі, а таксама дэпутата Сейма Латвіі. Прадстаўляў «Латвійскі шлях» і «Партыю рэформ», з мая 2014 года член партыі «Адзінства».

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 21 верасня 1973 года ў Юрмале (цяпер Латвія). У 1991 годзе скончыў сярэднюю школу № 4 у Юрмале.

У 1991—1995 гадах вучыўся на факультэце гісторыі і філасофіі Латвійскага ўніверсітэта, бакалаўр гісторыі. У 1994—1995 гадах вучыўся ва Універсітэце Гронінгена (Нідэрланды), курс палітычных навук і міжнародных адносін. У 1995—1997 гадах вучыўся ў Латвійскім універсітэце, магістр палітычных навук. У 1999—2000 гадах вучыўся ва Універсітэце нацыянальнай абароны ЗША, магістр навук у галіне стратэгіі нацыянальных рэсурсаў дзяржавы.

У 2014 годзе абраны дэпутатам 12-га Сейма Латвіі. З 25 кастрычніка 2011 года па 31 мая 2023 года — Міністр замежных спраў Латвіі.

24 мая 2021 года, падчас Чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе, удзельнічаў са старшынёй Рыжскай думы Марціньшам Стакісам у зняцці дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і яго замене на нацыянальны беларускі бела-чырвона-белы сцяг, за што Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь Андрэем Шведам была распачата крымінальная справа паводле 130-га артыкула Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь[1].

31 мая 2023 года абраны Прэзідэнтам Латвійскай Рэспублікі.

Акрамя латышскай мовы, выдатна валодае англійскай, рускай і французскай мовамі.

Зноскі

  1. Глава МЗС Латвії про справу проти нього в Білорусі: показує безумство режиму (руск.). РБК-Украина. Архівавана з першакрыніцы 28 січня 2022. Праверана 28 мая 2021.

Спасылкі правіць