Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021 году — 85-ы чэмпіянат свету, які пройдзе ў 2021 годзе адразу ў дзвюх краінах: Беларусі і Латвіі (Мінск і Рыга).

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021
2021 IIHF World Championship
Падрабязнасці чэмпіянату
Краіны правядзення Беларусь Беларусь / Латвія Латвія
Гарады правядзення Мінск, Рыга
Час правядзення 21 мая6 чэрвеня
Колькасць каманд 16
← 2020
2022 →

Выбар месца правядзенняПравіць

На права правядзення чэмпіянату свету былі пададзены дзве заяўкі: адна сумесная заяўка Беларусі і Латвіі, другая — ад Фінляндыі.

Краіна Вынік
 Беларусь /   Латвія 55
  Фінляндыя 52

Латвія ўжо прымала чэмпіянат свету ў 2006 годзе, а Беларусь прымала турнір у 2014 годзе. Магчымасць правядзення чарговага чэмпіянату свету ў Беларусі не раней за 2020 год прадказаў старшыня Беларускай федэрацыі хакея Яўген Ворсін яшчэ ў 2014 годзе[1].

Абедзве краіны будуць прымаць чэмпіянат свету ў другі раз. Нягледзячы на вынікі галасавання, было таксама вырашана, што Фінляндыя прыме чэмпіянат у наступным годзе.

АрэныПравіць

Запланавана, што матчы пройдуць у двух гарадах: МінскуМінск-Арэна») і РызеАрэна Рыга»).

  Беларусь /   Латвія
  Беларусь   Латвія
  Мінск   Рыга
Мінск-Арэна
Умяшчальнасць: 15 086
Арэна Рыга
Умяшчальнасць: 10 300
 

Зноскі