Зборная ЗША па хакеі з шайбай

Зборная ЗША па хакеі з шайбай — прадстаўляе Злучаныя Штаты Амерыкі на міжнародных турнірах па хакеі з шайбай. Базуецца ў горадзе Эн Арбар. Займае 6 месца ў рэйтынгу ІІХФ (2013 года).

ЗША
Мянушкі Team U.S.A., Ice Yanks
Федэрацыя USA Hockey
Трэнер Злучаныя Штаты Амерыкі Дэн Байлсма
Капітан Зак Парызэ (АГ-2014)
Больш усіх гульняў Уільям «Баз» Шнайдэр (126)
Бамбардзір Пэт Лафантэн (140 балаў)
Першая гульня
ЗША Злучаныя Штаты Амерыкі 20 : 0 Швейцарыя Швейцарыя
(Антверпен, Бельгія; 23 красавіка 1920)
Самая буйная перамога
ЗША Злучаныя Штаты Амерыкі 31 : 1 Італія Італія
(Санкт-Морыц; 1 лютага 1948)
Самае буйное паражэнне
Швецыя Швецыя 17:2 Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША
(Стакгольм, Швецыя; 12 сакавіка 1963)
СССР Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік 17:2 Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША
Стакгольм; 15 сакавіка 1969
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Асноўная
форма
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Гасцявая
форма
Чэмпіянат свету
Удзел 60 (Упершыню 1931)
Дасягненні Чэмпіён (1933, 1960)

Зборная двойчы перамагала на Алімпійскіх гульнях, а таксама выйграла Кубак свету 1996. Апошняе дасягненне на чэмпіянатах свету — бронзавы медаль у 2013 годзе. На Кубку свету 2004 хакеісты ЗША не змаглі абараніць тытул, прайграўшы камандзе Фінляндыі ў паўфінале.

Самым вядомым поспехам зборнай ЗША стаў «Цуд на лёдзе» на Алімпіядзе 1980 у Лэйк-Плэсідзе, калі паўночнаамерыканская каманда выйграла ў абсалютнага фаварыта — зборнай Савецкага Саюза на шляху да золата.

У 90-х амерыканскі хакей меў шмат выбітных хакеістаў, у іх ліку знакамітыя гульцы НХЛ Брэт Хал, Пэт Лафантэн, Крыс Чэліяс, Філ Хаўслі, Майк Рыхтэр, Браян Ліч, Джэрэмі Ронік, Кіт Ткачук.

На Алімпіядзе 2006 зборная ЗША, укамплектаваная ў асноўным ветэранамі (сярэдні ўзрост каманды звыш 31 года), у тым ліку 44-гадовым Чэліясам, заняла толькі 8 месца, саступіўшы ў чвэрцьфінале зборнай Фінляндыі.

На Алімпіядзе 2010 зборная ЗША, укамплектаваная маладымі таленавітымі хакеістамі, такімі як Патрык Кейн, Зак Парызэ, Дастын Браўн, Філ Кесел, Раян Мілер, Пол Шцясны, Раян Сутэр, заваявала сярэбраныя медалі, саступіўшы ў фінале зборнай Канады (2:3 у авертайме). Брамнік зборнай ЗША Раян Мілер быў прызнаны лепшым брамнікам і лепшым гульцом турніру, а абаронца-ветэран Браян Рафалскі — лепшым абаронцам.

Спасылкі правіць