Хакейная форма
Хакейная форма (хакейная амуніцыя) — гэта набор сродкаў абароны цела іграка ад розных траўмаў (удараў, сутыкненняў, падзенняў).
Форма складаецца са:
- шлема з візарам, для абароны галавы і вока іграка.
- нагрудніка (ён жа наплечнік, ён жа панцыр) абараняе плечавыя суставы, спіну і грудзі,
- трусоў — спецыяльныя трусы з ушытымі ў іх пластыкавымі пласцінамі для амартызацыі ўдараў па сцёгнах,
- накаленнікаў — для абароны каленаў і галёнкі,
- налакотнікаў — для абароны перадплечча і локцяў,
- пальчатак — для абароны рук і пэндзляў,
- канькоў — якія ў сваю чаргу таксама абараняюць ступню хакеіста ад вывіхаў і ўдараў.