Frankfurter Allgemeine Zeitung
«Frankfurter Allgemeine Zeitung» (вымаўляецца: Франкфуртэр альгемайнэ цайтунг) — адна з вядучых газет Германіі. Яе штодзённы тыраж складае 363.465 асобнікаў. ФАЦ — самая распаўсюджаная з нямецкіх газет за межамі ФРГ. FAZ — нямецкая ліберальна-кансерватыўная надрэгіянальная газета. Яе нядзельны выпуск называецца Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung. Асноўным акцыянерам FAZ, якая па сваёй структуры з’яўляецца акцыянерным таварыствам закрытага тыпу, з’яўляецца заснаваны ў красавіку 1959 года Незалежны фонд FAZIT (FAZIT-Stiftung gemeinnützige Verlagsgesellschaft mbH), і сама газета не залежыць ад якой-небудзь партыі ці палітычнай арганізацыі. Яе рэдакцыйная палітыка не залежыць ад аднаго чалавека (галоўнага рэдактара), як гэта бывае ў большасці выданняў, а вызначаецца групай з пяці адказных рэдактараў (у цяперашні час гэта: Вернер Д’Інка (Werner D’Inka), Бертольд Колер (Berthold Kohler) , Гюнтэр Ноненмахер (Günther Nonnenmacher), Франк Шырмахер (Frank Schirrmacher) і Хольгер Штэльцнер (Holger Steltzner)).
Frankfurter Allgemeine Zeitung | |
---|---|
Арыгінальная назва |
ням.: Frankfurter Allgemeine Zeitung |
Тып | штодзённая газета[d] і newspaper publisher[d] |
Фармат | шырокафарматная[d] |
Выдавец | Frankfurter Allgemeine Zeitung GmbH[d][1] |
Краіна | |
Рэдактар | Werner D'Inka[d], Gerald Braunberger[d], Jürgen Kaube[d] і Berthold Kohler[d] |
Заснавана | 1949 |
Мова | нямецкая |
Перыядычнасць | 1 суткі |
Галоўны офіс | |
Тыраж | 363 465 |
ISSN | 0174-4909 |
Узнагароды |
Leuchtturm Prize[d] (2011) |
Вэб-сайт | faz.net |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |