Зборная Беларусі па хакеі з шайбай
Нацыянальная зборная каманда Беларусі па хакеі з шайбай — каманда, якая прадстаўляе Беларусь на міжнародных турнірах па хакеі з шайбай. Першы матч правяла 7 лістапада 1992 года. Найлепшы вынік на чэмпіянатах свету — 6 месца ў 2006 годзе, на алімпіядах — 4-е месца ў 2002 годзе. У рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея займае 11-е месца.
Мянушкі | Зубры[1] | ||
Федэрацыя | Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь | ||
Трэнер | ![]() | ||
Капітан | ![]() | ||
Больш усіх гульняў | Аляксей Калюжны (171) | ||
Бамбардзір | Аляксей Калюжны (134) | ||
Першая гульня![]() ![]() (7 лістапада 1992, Мінск) | |||
Самая буйная перамога![]() ![]() (30 жніўня 1996, Рыга) | |||
Самае буйное паражэнне![]() ![]() (7 красавіка 1997, Мікелі) ![]() ![]() (19 сакавіка 1998, Лойдмінстэр) ![]() ![]() (14 мая 2015, Прага) | |||
| |||
Чэмпіянат свету | |||
Удзел | 18 (Упершыню 1998) | ||
Дасягненні | 6-е месца (2006) |
Гісторыя
правіцьПасля Алімпійскіх гульняў 1992 года, дзе ў хакейным турніры ўдзельнічала зборная СНД, былыя саюзныя рэспублікі пачалі ствараць свае нацыянальныя каманды. Зборная Расіі, як правапераемнік зборнай СССР, аўтаматычна атрымала месца ў групе «А» чэмпіянату свету, а ўсім астатнім камандам прыйшлося пачынаць з ніжэйшага дывізіёна — групы «С».
Шлях да вышэйшага дывізіёну
правіцьЗборная Беларусі свой першы матч правяла 7 лістапада 1992 года ў рамках кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату свету супраць зборнай Украіны і саступіла з лікам 1:4. У сярэдзіне 1990-х гадоў у ніжэйшых дывізіёнах чэмпіянату свету была высокая канкурэнцыя — вырашалі задачу павышэння ў класе шэраг моцных зборных новаўтвораных дзяржаў: Беларусь, Казахстан, Латвія, Славакія, Украіна. Першая спроба беларускай каманды выйсці ў дывізіён класам вышэй была няўдалай. У сакавіку 1994 года ў славацкім Попрадзе беларусы пацярпелі паражэнне ў вырашальным матчы з гаспадарамі з вынікам 1:2. Пуцёўку ў групу «Б» беларуская зборная зарабіла ў наступным годзе, калі абыйшла зборныя Казахстана і Украіны. На пераадоленне чарговай стадыі таксама спатрэбілася два гады. У 1996 годзе ў нідэрландскім Эйндхавене беларусы пацярпелі паражэнне двойчы ад зборных Латвіі і Вялікабрытаніі.
1997 год быў для зборнай Беларусь паспяховым, у красавіку ў польскім Сасноўцы беларускія хакеісты пад кіраўніцтвам Анатоля Варывончыка здолелі выйсці ў групу «А» першынства планеты. Двума месяцамі раней, у аўстрыйскім Інсбруку, зборная Беларусі ў барацьбе са зборнымі Аўстрыі, Казахстана і Нарвегіі здабыла пуцёўку на зімовыя Алімпійскія гульні 1998 года ў Нагана, дзе дабралася да 1/4 фіналу.
Сярод мацнейшых
правіцьНа Алімпіядзе 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці беларуская зборная пад кіраўніцтвам Уладзіміра Крыкунова дасягнула самага гучнага поспеху ў сваёй гісторыі. 20 лютага на лёдзе Уэст-Вэлі, дзякуючы шайбе Уладзіміра Копаця, яны здолелі абгуляць у чвэрцьфінале аднаго з фаварытаў турніру — зборную Швецыі, і выйсці ў паўфінал. Журналісты ахрысцілі тую сустрэчу «Цуд на лёдзе-2», паводле аналогіі з паўфіналам Алімпійскіх гульняў 1980 года[2].
Галоўныя трэнеры
правіць- Уладзімір Сафонаў (1992)
- Андрэй Сідарэнка (1993—1996)
- Анатоль Варывончык (1996—2001)
- Уладзімір Крыкуноў (2002—2003, 2014)
- Міхаіл Захараў (2003—2005, 2009—2010, 2019—2021)
- Глен Хэнлан (2005—2006, 2009, 2013—2014)
- Курт Фрэйзэр (2006—2008)
- Эдуард Занкавец (2010—2011)
- Кары Хейкіля (2011—2012)
- Андрэй Скабелка (2012—2013)
- Дэйв Льюіс (2014—2018)
- Сяргей Пушкоў (2018, в.а.)
- Андрэй Сідарэнка (2018—2019)
- Крэйг Вудкрафт (2021—)[3]
Вядомыя ігракі
правіцьГл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Дзве шайбы Сімона Мозера дапамаглі швейцарцам зламаць супраціўленне зборнай Беларусі
- ↑ Белоруссия: «Чудо на льду»-2 Архівавана 13 красавіка 2012.. Спорт-Экспресс
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2021. Праверана 7 чэрвеня 2021.