Зборная Расіі па хакеі з шайбай

Збо́рная Расі́і па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Расіі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 4 месцы[3]. Кіроўны орган — Федэрацыя хакея Расіі, галоўным трэнерам з’яўляецца латышскі спецыяліст Алег Знарок. Зборная Расіі з’яўляецца правапераемніцай зборнай СССР.

Расія
Лагатып
Мянушкі Чырвоная машына[1]
Федэрацыя Федэрацыя хакея Расіі
Трэнер Германія Алег Знарок
Капітан Павел Дацюк (АГ-2014)
Больш усіх гульняў Аляксандр Пракоп'еў (156)
Бамбардзір Ілья Кавальчук (102)
Першая гульня
Сцяг Расіі (1991 – 1993) Расія 2:2 Швецыя Швецыя
(Масква, Расія; 12 красавіка 1992)[2]
Самая буйная перамога
Расія Расія 12:3 Вялікабрытанія Вялікабрытанія
(Бальцана, Італія; 26 красавіка 1994),
Расія Расія 10:1 Казахстан Казахстан
(Рыга, Латвія; 6 мая 2006)
Самае буйное паражэнне
Расія Расія 1:9 Славакія Славакія
(Шамані, Францыя; 29 снежня 1993)
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Асноўная
форма
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Гасцявая
форма
Чэмпіянат свету
Удзел 20 (Упершыню 1992)
Дасягненні Чэмпіён (1993, 2008, 2009, 2012)
Спартыўныя ўзнагароды
Зімовыя Алімпійскія гульні
Срэбра Нагана 1998
Бронза Солт-Лейк-Сіці 2002
Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай
Золата Германія 1993
Срэбра Швецыя 2002
Бронза Аўстрыя 2005
Бронза Расія 2007
Золата Канада 2008
Золата Швейцарыя 2009
Срэбра Германія 2010
Золата Фінляндыя/Швецыя 2012
Золата Беларусь 2014
Бронза Расія 2016
Бронза Германія/Францыя 2017

У 2009 годзе тройку намінантаў на Мемарыяльны трафей Харта, які атрымлівае самым каштоўным ігрок у Нацыянальнай хакейнай лізе, склалі прадстаўнікі зборнай Расіі: Аляксандр Авечкін, Павел Дацюк і Яўген Малкін.

Гісторыя правіць

На зімовых Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Альбервілі, якія праходзілі праз некалькі тыдняў пасля распаду СССР, выступала гэтак званая Аб'яднаная каманда, якая ў хакейным турніры фактычна і была прадстаўлена зборнай Расіі. Пад кіраўніцтвам ранейшага трэнера зборнай СССР Віктара Ціханава Аб'яднаная каманда здолела атрымаць золата.

Для ўдзелу ў дэбютным чэмпіянаце свету 1992 года ў Чэхаславакіі пад кіраўніцтвам Віктара Ціханава была сфарміравана ўжо зборная Расіі. На чэмпіянаце свету рускія ўпэўнена выйшлі з групы, заняўшы першае месца, але ў чвэрцьфінале саступілі зборнай Швецыі (0:2).

 
Зборная Расіі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы

На чэмпіянаце свету 1993 года ў Германіі расійскія хакеісты выступілі не вельмі ўдала: нічыя 2:2 са зборнай Італіі, параза 2:5 ад шведаў, але ўсё ж такі выйшлі з трэцяга месца ў плэй-оф. У чвэрцьфінале рускія ўпэўнена разабраліся з гаспадарамі турніру — 5:1, у паўфінале ў відовішчным матчы былі абыграны канадцы (7:4), у складзе якіх былі такія вядомыя ігракі як то Майк Гартнер, Род Брындамор, Марк Рэкі, маладыя Пол Карыя і Эрык Ліндрас. У мюнхенскім фінале зборная Расіі ўзяла рэванш у шведаў (3:1) і ўпершыню ў сваё незалежнай гісторыі стала чэмпіёнамі свету.

На алімпійскам турніры 1994 года ў Нарвегіі склад расійскай зборнай быў сфарміраваны ў асноўным з ігракоў айчыннага чэмпіянату, у той час як некаторыя зоркавыя ігракі заставаліся ў НХЛ. З гэтай прычыны зборная паказала слабы вынік, гэта значыць 2 паражэнні на групавым этапе (адно з іх паражэнне зборнай Фінляндыі з лікам 0:5). Канчаткова зборная Ціханава заняла 4-е месца, пасля чаго галоўны трэнер быў звольнены са сваёй пасады.

У наступныя гады расійскія хакеісты паказвалі не вельмі добрыя вынікі, займаючы 4 і 5 радкі, а на хатнім чэмпіянаце свету 2000 года ў Санкт-Пецярбургу нават супыніліся на 11 месцы. Аднак, у апошнія гады вынікі зборнай Расіі значна палепшыліся, аб чым кажа чэмпіёнскія вынікі ў 2008, 2009 і 2012 гадах, сярэбраныя медалі 2010 года і бронзавыя — 2005 і 2007.

Зноскі

Спасылкі правіць

Мультымедыя правіць