Нацыянальная хакейная ліга

Нацыянальная хакейная ліга (англ.: National Hockey League, NHL, фр.: Ligue nationale de hockey, LNH) — прафесійная спартыўная арганізацыя, якая аб’ядноўвае хакейныя каманды ЗША і Канады. НХЛ стала першай прафесійнай хакейнай лігай у свеце[1]. НХЛ з’яўляецца адной з галоўных спартыўных ліг Паўночнай Амерыкі, нароўні з НФЛ, НБА і МЛБ.

National Hockey League
Ligue nationale de hockey
Заснаваны: 1917
Краіна: Сцяг ЗША ЗША (25)
Сцяг Канады Канада (7)
Рэгіён: Паўночная Амерыка
Кіраўнік: Гары Бэтман
Перыядычнасць: штогод
Колькасць каманд: 32
Дзеючы пераможца: Вегас Голдэн Найтс
Найбольшая колькасць тытулаў: Манрэаль Канадыенс (24)
Афіцыйны сайт: NHL.com

Ліга была створана ў 1917 годзе і аб’ядноўвала ўсяго 4 каманды: «Манрэаль Канадыенс», «Манрэаль Уондэрэрз», «Таронта Арэнас» і «Атава Сенатарс».[2] З сезону 2000—2001 — гуляе ўжо 30 каманд з 29 гарадоў ЗША і Канады, якія змагаюцца штогод за галоўны прыз лігі — Кубак Стэнлі.

Гісторыя

правіць

Пасля серыі дыспутаў у канадскай Нацыянальнай хакейнай асацыяцыі (НХА), якія ўзніклі паміж уладальнікам «Таронта Блушыртс» Эдуардам Лівінгстоўнам і ўладальнікамі іншых клубаў, уладальнікі «Манрэаль Канадыенс», «Манрэаль Уондэрэрс», «Атава Сенатарз» і «Квебек Бульдагс» сустрэліся ў гатэлі Уіндзар у Манрэалі 26 лістапада 1917 года, каб абмеркаваць будучыню НХА. Іх дыскус прывёў да стварэння Нацыянальнай хакейнай лігі. У яе склад увайшлі «Канадыенс», «Уондэрэрс», «Сенатарз», «Бульдагс» і «Блушыртс». Ваенная каманда дзвесце дваццаць восьмага батальёна, якая грунтавалася ў Таронта, ўключана не была, паколькі была выклікана да ўдзелу ў баявых дзеяннях Першай сусветнай вайны. Аднак, калі яшчэ да стварэння НХЛ уладальнікі іншых каманд патрабавалі ад Лівінгстоўна прадаць сваю каманду, — Эдуард дамовіўся з адміністрацыяй стадыёну Таронта «М'ючуэл Стрыт Арэна» на апеку над яго камандай. Таму «Блушыртс» змянілі назву на «Таронта Арэнас», а самога Лівінгстоўна выгналі з НХА.

У 1917 годзе адбыўся першы сезон НХЛ. «Квебек Бульдагс» не ўдзельнічалі ў першых двух сезонах з-за фінансавых цяжкасцей. 2 студзеня 1918 года Уэстмаўнт Арэна ў Манрэалі, якая была хатняй для «Канадыенс» і «Уондэрэрс», была разбурана пажарам. Таму «Уондэрэрс» пакінулі лігу, правёўшы ўсяго 6 матчаў (1 перамога і 5 паразаў). Такім чынам, у першых двух сезонах удзельнічалі толькі тры каманды. Нягледзячы на тое, што Лівінгстоўн быў выгнаны з лігі, адна з яго ідэй — разбіццё рэгулярнага сезона на два этапы — прыжылася і была сумешчана з сістэмай плэй-оф. «Таронта Арэнас» сталі першай камандай, якая заваявала Кубак Стэнлі.

Лівінгстоўн спрабаваў атрымаць сваю частку прыбытку ад «Арэнас», але пацярпеў няўдачу — і падаў пазоў у каманды і лігі. Нягоды Эдуарда з камандай працягваліся нават у 1930-х гады, асабліва калі каманду перайменавалі ў «Таронта Сент-Партыкс», а затым на «Таронта Мейпл Ліфс». Гэтае супрацьстаянне ператварылася ў барацьбу з НХЛ. Нягледзячы на тое, што першае дзесяцігоддзе свайго існавання ліга выдаткоўвала шмат сіл на тое, каб застацца ў прыбытку, каманды НХЛ былі вельмі паспяховымі на лёдзе: яны выйгравалі Кубак Стэнлі сем з дзевяці першых розыгрышаў (сезон 1918—1919 гадоў не праводзіўся з-за эпідэміі грыпу ў Сіэтле). У той час Кубак Стэнлі разыгрываўся паміж пераможцам НХЛ і пераможцам Асацыяцыі хакею ціхаакіянскага ўзбярэжжа. У 1926 годзе НХЛ падняла заробкі сваіх ігракоў да такога ўзроўню, да якога не былі здольны дацягнуцца іншыя паўночнаамерыканскія хакейныя лігі, і стала сама разыгрываць Кубак Стэнлі.

Ліга пашырылася ў 1924 годзе, калі да яе далучыўся «Бостан Бруінз». У 1925 годзе «Нью-Ёрк Амерыканз» і «Пітсбург Пайрытс» сталі навакамі лігі, а ў 1926 годзе да лігі прыядналіся «Нью-Ёрк Рэйнджэрс», «Дэтройт Кугс» і «Чыкага Блэкхокс». У канцы сезона 1930—1931 гадоў у НХЛ у цэлым гуляла 10 каманд. Аднак, Вялікая дэпрэсія нанесла адчувальны ўдар лізе: «Пайрытс» і «Амерыканз» былі расфарміраваны, нават «Сенатарз» былі вымушаны пакінуць лігу праз фінансавыя цяжкасці пасля пераезду ў 1934 годзе ў Сент-Луіс. Каманды, якія гулялі ў лізе на працягу 25 гадоў з 1942 года, вядомыя да гэтага часу, як «Вялікая шасцёрка», да іх ліку адносяцца «Манрэаль Канадыенс», «Таронта Мейпл Ліфс», «Дэтройт Рэд Уінгз», «Бостан Бруінз», «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» і «Чыкага Блэкхокс». Другая сусветная вайна шматлікім ігракам дала шанц паспрабаваць свае сілы ў прафесійным хакеі, але пасля яе заканчэння яны былі вымушаны перайсці ў ніжэйшыя лігі.

Структура лігі

правіць

Фармат сезону

правіць

НХЛ складаецца з дзвюх канферэнцый — усходняй і заходняй. Кожная канферэнцыя ў сваю чаргу складаецца з двух дывізіёнаў. У рэгулярным сезоне кожная каманда гуляе 82 гульні — 41 дома і 41 у гасцях. Кожная каманда Усходняй канферэнцыі гуляе 30 гульняў з супернікамі з свайго дывізіёна (4 або 5 гульняў з кожным), 24 гульні з супернікамі з іншага дывізіёна (3 гульні з кожным). Каманды Заходняй канферэнцыі гуляюць 28 або 29 гульняў з камандамі свайго дывізіёна (4 або 5 гульняў з кожным), 21 або 22 гульні (3 гульні з кожным), а таксама дадатковая гульня з вызначаным супернікам па канферэнцыі. За перамогу ў асноўны час каманда атрымае два пункты, адзін пункт каманда атрымае за паражэнне ў авертайме або па булітах, і ніводнага за паражэнне ў асноўны час. Па заканчэнні рэгулярнага сезона каманда, якая набрала больш за ўсіх пунктаў у сваім дывізіёне, становіцца чэмпіёнам дывізіёна (улічваюцца пункты ад гульняў з усімі камандамі, а не толькі з камандамі свайго дывізіёна). Па тры найлепшыя каманды з кожнага дывізіёна, а таксама дзве найлепшыя ў кожнай канферэнцыі з астатніх каманд трапляюць у плэй-оф, дзе разыгрываюць Кубак Стэнлі.

Плэй-оф Кубка Стэнлі — турнір на выбыванне, у якім каманды гуляюць серыі матчаў да чатырох перамог. У выпадку калі асноўны час матчу сканчаецца ўнічыю, гуляецца авертайм да першай закінутай шайбы. Авертаймы ў плэй-оф Кубка Стэнлі гуляюцца як паўнавартасныя дваццаціхвілінныя перыяды ў якіх гуляюць 5 на 5 палявых ігракоў, у адрозненне ад авертаймаў рэгулярнага сезона, якія гуляюцца пяць хвілін 4 на 4 палявыя ігракі. Авертаймы плэй-оф акрамя таго не сканчваюцца серыяй штрафных кідкоў як у рэгулярным сезоне, а працягваюцца датуль, пакуль адна з каманд не заб’е шайбу. Каманда, якая заняла больш высокае месца ў рэгулярным сезоне, мае перавагу — гуляе на адну гульню больш на хатнім лёдзе. Першая, другая і калі трэба пятая і сёмая гульні гуляюцца на лёдзе гэтай каманды, а астатнія — на лёдзе каманды, якая заняла ніжэйшае месца ў рэгулярным сезоне.

Зноскі

Спасылкі

правіць

   NHL (каманды, арэны) Google Maps  KMZ (выява метак KMZ для Google Earth)