Аляксандр Аляксеевіч Авечкін

Аляксандр Аляксеевіч Авечкін (22 чэрвеня 1913, Чудава, Расія, цяпер Наўгародская вобласць — 7 лістапада 1980) — беларускі дзіцячы пісьменнік, празаік.

Аляксандр Аляксеевіч Авечкін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 (22) чэрвеня 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лістапада 1980(1980-11-07) (67 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і служачага. Працаваў рабочым на Чудаўскай запалкавай фабрыцы (1929—1931). Служыў у Чырвонай Арміі (1931—1936), потым працаваў інструктарам чудаўскага аэраклуба. Падчас Вялікай Айчыннай вайны — лётчык, камандзір эскадрыллі. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1949), аддзяленне журналістыкі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС (1960). Працаваў уласным карэспандэнтам газеты «Калгасная праўда» па Брэсцкай вобласці (1950—1955), загадчыкам аддзела культуры брэсцкай абласной газеты «Заря» (1955—1959), рэдактарам газеты «Красноярский пилот» (1959—1961), старшым рэдактарам брэсцкай абласной студыі тэлебачання (1963—1976). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1958).

Дэбютаваў у друку ў 1949 годзе. Пісаў на рускай мове. Аўтар аповесцяў для дзяцей «Соломка» (1951), "Ошибка «Дикого зубра» (Краснаярск, 1960), «У Дивных гор» (1965), «Происшествия в конце каникул» (1982), зборнікаў прозы «Подвиг сигналиста» (1958), «Рассказы» (Краснаярск, 1961), «Особое заданне» (1979).

Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны» і медалямі.

Памёр 7 лістапада 1980 года. Пахаваны на Вайсковых могілках у Брэсце[1].

Зноскі

  1. Аблажэй — Брыль – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.

Літаратура

правіць