Чудава
Чудава (руск.: Чудово) — горад (з 1937 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Чудаўскага муніцыпальнага раёна на поўначы Наўгародскай вобласці. Горад размешчаны на Прыільменскай нізіне, на рацэ Керасці (прыток Волхава, басейн Ладажскага возера), за 73 км ад Вялікага Ноўгарада.
Чудава
| ||||||||||||||||||||||
Насельніцтва — 15 008 чал. (2015).
ГісторыяПравіць
У 1923 годзе прыстанцыйны пасёлак Чудава атрымлівае статус пасёлка гарадскога тыпу, які з 1 жніўня 1927 года стаў цэнтрам Чудаўскага раёна Наўгародскай акругі Ленінградскай вобласці (23 ліпеня 1930 года падзел на акругі ў СССР быў скасаваны). 25 чэрвеня 1928 года ў адпаведнасці з пастановай Прэзідыума УЦВК пасёлак Чудава быў ператвораны ў рабочы пасёлак.
20 чэрвеня 1937 года чарговай пастановай Прэзідыума УЦВК пасёлак Чудава атрымаў статус горада раённага падпарадкавання.
Вядомыя асобыПравіць
- Аляксандр Аляксеевіч Авечкін (1913—1980) — пісьменнік.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чудава