Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь

Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь — арганізацыя, што займаецца правядзеннем на тэрыторыі Беларусі спаборніцтваў па хакеі са шайбай. З'яўляецца правапераемнікам Федэрацыі хакея Беларускай ССР, заснаванай у 1959 г. Заснавана 6 сакавіка 1992 года, сябра ІІХФ з 6 мая 1992 г.

Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра Мінск, пр. Пераможцаў 20, корп. 3
Тып арганізацыі федэрацыя хакея[d]
Кіраўнікі
Прэзідэнт Дзмітрый Баскаў
Генеральны сакратар Яраслаў Заўгародні
Заснаванне
Заснаванне 6 сакавіка 1992 года
hockey.by

Федэрацыя хакея праводзіць Адкрыты (міжнародны) чэмпіянат Беларусі. У структуру чэмпіянату ўваходзіць экстраліга прафесійных хакейных каманд, вышэйшая ліга, у якой іграюць фарм-клубы каманд экстралігі, юніёрская ліга, а таксама першынства юнацкай лігі ў сямі ўзроставых групах.

12 сакавіка 2015 года ў Мінску адбылася нечарговая канферэнцыя Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусі. На ёй быў прыняты варыянт абноўленага лагатыпу. У лагатыпе выкарыстаны элементы нацыянальнага арнаменту, а таксама выявы двух перакрыжаваных клюшак і шайбы. 28 красавіка 2015 г. Выканаўчы камітэт Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь зацвердзіў новы лагатып, што стала першым крокам у рамках агульнага рэбрэндынга.[1][2][3]

КіраўнікіПравіць

Старшыні Прэзідыума Федэрацыі хакея Беларускай ССРПравіць

  • Пруднікаў (1959—1961);
  • Яўген Кірылавіч Анкуда (1961—1992);

Прэзідэнты Федэрацыі хакея Рэспублікі БеларусьПравіць

Ганаровы старшыня ФХРБПравіць

См. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Предложен новый логотип Федерации хоккея Беларуси. Проект Marketing.by (13 марта 2015).
  2. Утвержден новый логотип Федерации хоккея Беларуси. Белорусское телеграфное агентство (28 апреля 2015).
  3. Утвержден новый логотип ФХРБ. Федерация хоккея республики Беларусь (28 апреля 2015).

СпасылкіПравіць