Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў
Уладзімір Уладзіміравіч Наву́маў (7 лютага 1956, Смаленск, РСФСР) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, генерал-лейтэнант міліцыі, міністр унутраных спраў Беларусі (2000—2009).
Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
25 верасня 2000 — 4 красавіка 2009 | ||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
Папярэднік | Юрый Сівакоў | |||
Пераемнік | Анатоль Куляшоў | |||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | палітык | |||
Нараджэнне | 7 лютага 1956 (65 гадоў) | |||
Ваенная служба | ||||
Званне | генерал-лейтэнант | |||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР. У сістэме МУС з 1976 года. Даслужыўся ад міліцыянера да начальніка атрада спецыяльнага прызначэння, камандзіра спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз», начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У верасні 2000 года прызначаны міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, адстаўлены 6 красавіка 2009 года.
27 лістапада 2001 года абраны старшынёй Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь. Кіраваў федэрацыяй да 21 студзеня 2010 года.
Санкцыі, абвінавачванніПравіць
Навумаў быў уключаны ў санкцыённыя спісы ЗША[1] і Еўрапейскага Саюза[2].
Згодна з рашэннем Еўрапейскага Саюза, Навумаў «не прыняў меры па расследаванні справы аб адкрытых знікненнях Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага ў Беларусі ў 1999—2000 гадах (…) у якасці міністра унутраных спраў ён адказваў за рэпрэсіі супраць мірных дэманстрацый да выхаду на пенсію 6 красавіка 2009 года па стане здароўя»[3].
УзнагародыПравіць
- ордэн «За асабістую мужнасць»,
- ордэн «За службу Радзіме» III ступені,
- шэраг медалёў.
Зноскі
- ↑ OFAC Sanctions List Search - NAUMAU, Uladzimir Uladzimiravich. Праверана 16 лістапада 2017.
- ↑ В «черном списке» ЕС остались Наумов, Павличенко, Шейман и Сиваков
- ↑ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) No 1159/2014 of 30 October 2014 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus. Europa. 30 October 2014. Праверана 31 кастрычніка 2017.