Дзмітрый Юр’евіч Баскаў
Дзмітрый Юр’евіч Баскаў (нар. 25 жніўня 1978) — беларускі хакеіст і бізнесмен. Прэзідэнт Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь, галоўны трэнер хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі. Генеральны дырэктар хакейнага клуба «Дынама» (Мінск) у 2018—2020 гадах[1][2][3].
Дзмітрый Юр’евіч Баскаў | |
---|---|
Род дзейнасці | хакеіст, бізнесмен, спартыўны функцыянер |
Дата нараджэння | 25 жніўня 1978 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Аляксандра Баскава (Шышко) |
Альма-матар |
|
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія Правіць
Адукацыю ў галіне юрыспрудэнцыі атрымаў у БДУ ў 2002 годзе. Потым скончыў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДУФК на трэнера па хакеі, у 2018 годзе атрымаў дыплом у бізнес-школе ІПМ[4].
Паводле расследаванняў журналістаў, падазраваецца ў датычнасці да збіцця мінчука Рамана Бандарэнкі, які пасля гэтага памёр у лякарні[5] 16 лістапада 2020 года яму забаранілі ўезд у Латвію[6], 20 лістапада — ў Літву і ў Эстонію[7]. Міжнародная федэрацыя хакею на лёдзе ініцыявала незалежнае расследаванне інцыдэнту з Баскавым[8]. З гэтай нагоды Баскаў адхілены ад Алімпійскіх гульняў і іншых мерапрыемстаў Міжнароднага алімпійскага камітэту[9].
Станам на вясну 2021 года валодаў актывамі не менш як на некалькі мільёнаў долараў ЗША (акцыі кампаній, нерухомасць, траспартныя сродкі), частка іх была аформлена на жонку[4].
8 верасня 2021 года Міжнародная федэрацыя хакею на лёдзе дыскваліфікавала старшыню федэрацыі хакея на 5 гадоў: паводле вынікаў дзесяцімесячнага расследавання было высветлена, што Баскаў дыскрымініраваў атлетаў і пагражаў ім за іх палітычныя погляды[10]. Пасля гэтага Дзмітрый Баскаў быў вымушаны сысці з пасады старшыні Беларускай федэрацыі хакея[11]. 14 верасня Аляксандр Лукашэнка прызначыў яго ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі[12].
2 снежня 2021 года Дзмітрый Юр’евіч Баскаў трапіў у спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[13].
Асабістае жыццё Правіць
Жонка — Аляксандра Баскава (Шышко), дачка генеральнага дырэктара кампаніі «Брэстэнерга» і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзіміра Шышко[14].
Зноскі Правіць
- ↑ Басков Дмитрий Юрьевич на сайте НОК Беларуси
- ↑ В Гомеле освистали большого поклонника Лукашенко
- ↑ В 42 года Басков занимает главные должности белхоккея. Как он прошел этот путь Архівавана 9 лютага 2021.
- ↑ а б Волкова, Марина. Подпольный миллионер Дмитрий Басков. Откуда у «тренера» Лукашенко целое состояние — читайте в расследовании KYKY (руск.). KYKY.ORG (22 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2021. Праверана 15 мая 2021.
- ↑ КЕ. Месяц после гибели Романа Бондаренко. Что мы выяснили за это время? (руск.). TUT.BY (12 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2020. Праверана 13 снежня 2020.
- ↑ Баскову и Шакуте запретили въезд в Латвию Архівавана 2 сакавіка 2021. // TUT.BY, 16.11.2020
- ↑ Разное. Ковальчук, Портной, Базанов, Басков, Шакута попали в санкционный список стран Балтии (руск.)(недаступная спасылка). Прессбол (20 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 13 снежня 2021.
- ↑ Q&A with the IIHF President (англ.). Міжнародная федэрацыя хакея на лёдзе . Праверана 15 студзеня 2021.
- ↑ Der Auftritt beim Diktator ist „etwas blöd gelaufen“ (ням.). Frankfurter Allgemeine Zeitung (13 студзеня 2021). Праверана 14 студзеня 2021.
- ↑ Дзмітрыя Баскава дыскваліфікавалі на пяць гадоў . Наша Ніва (8 верасня 2021). Праверана 8 верасня 2021.
- ↑ Глава Федерации хоккея Белоруссии Басков покинул пост после дисквалификации от IIHF (руск.). ТАСС (10 верасня 2021). Праверана 14 верасня 2021.
- ↑ Артем Беговский. У Баскова новая должность - Люди Onlíner (руск.). Onliner.by (14 верасня 2021). Праверана 14 верасня 2021.
- ↑ ЗША і Вялікая Брытанія пашырылі санкцыі адносна Беларусі . Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 снежня 2021). Праверана 12 снежня 2021.
- ↑ Что журналисты и блогеры узнали о недвижимости члена ОПГ Лукашенко Баскова (руск.). Хартыя'97. Праверана 15 мая 2021.
У іншым моўным раздзеле ёсць больш поўны артыкул Басков, Дмитрий Юрьевич(руск.) |