Віктар Паўлавіч Касцючонак
Віктар Паўлавіч Касцючонак (нар. 7 чэрвеня 1979, Мінск) — беларускі хакеіст, ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Віктар Паўлавіч Касцючонак | |||
---|---|---|---|
Пазіцыя | абаронца | ||
Рост | 187 см | ||
Вага | 94 кг | ||
Хват | леварукі ўдар[d] | ||
Грамадзянства |
![]() |
||
Нарадзіўся |
![]() |
||
Кар’ера | |||
з 1995 |
|||
Клубы | |||
Біяграфія
правіцьУ 1995 пачаў кар'еру. У 1995-2001 выступаў за мінскае «Юнацтва» і ў гэты час таксама адыграў некалькі матчаў у іншых клубах беларускай экстралігі і нямецкай хакейнай лігі на правах арэнды. У 2001-2003 гуляў у лізе Магнуса за французскі «Брэст». У 2003-2006 зноў выступаў за «Юнацтва». У 2006-2007 гуляў у расійскай суперлізе за тальяцінскую «Ладу». У 2007-2008 зноў гулец «Юнацтва». З 2008 гулец Кантынентальнай хакейнай лігі. Спачатку выступаў за хабараўскі «Амур», а ў канцы 2009 перайшоў у маскоўскі «Спартак». З 2010 выступае за «Дынама-Мінск».
Дасягненні
правіць- 2004 — чэмпіён Беларусі.
- 2005 — чэмпіён і ўладальнік кубка Беларусі.
- 2006 — чэмпіён Беларусі.
- 2008 — сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі.