Кары Хейкіля (фінск.: Kari Heikkilä; 10 студзеня 1960, Кангасала, Фінляндыя) — фінскі хакеіст, трэнер. З 16 жніўня 2011 г — галоўны трэнер зборнай Беларусі.

Кары Хейкіля
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 10 студзеня 1960(1960-01-10) (64 гады)
Грамадзянства
Пазіцыя Абаронца
Рост 181 см
Вага 79 кг
Клубная кар’ера*
Лулеа[d]

Клубная кар’ера ў якасці гульца правіць

Як гулец выступаў за клубы: «Калгары» (фарм-клуб, WHL) (1978—1979), «Ільвес» (Тамперэ, Фінляндыя) (1980—1983, 1987—1989, 1992), Лулу (Швецыя) (1984—1986), «Віта Хястэн» (Швецыя) (1990—1991), «Фаса» (Італія) (1993—1994).

Двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянату Фінляндыі, у якім правёў 277 гульняў і набраў 120 ачкоў (37 + 83).

Клубная кар’ера ў якасці трэнера правіць

  • «Сундсваль» (Швецыя) (1995—1996)
  • «Бодэн» (Швецыя) (1997)
  • HPK (Хаменліна, Фінляндыя) (1998)
  • «Васа спорт» (Фінляндыя) (1999—2000)
  • «Кэрпэт» (Оулу, Фінляндыя) (2001—2004)
  • «Лакаматыў» Яраслаўль, Расія (2004—2005, 2007—2010)
  • «Металург» Магнітагорск, Расія (2010—2011)
  • Зборная Беларусі (з 16 жніўня 2011).

Трэнерскія дасягненні правіць

  • Золата чэмпіянату Фінляндыі — 2004
  • Серабро чэмпіянату Фінляндыі — 2005 г.
  • Бронза чэмпіянату Расіі — 2005 г.
  • Серабро чэмпіянату Расіі — 2008 г.
  • Серабро КХЛ — 2009

Зноскі

Спасылкі правіць